Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні да экзамена па дысцыпліне.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
327.68 Кб
Скачать
  1. Сусветная літаратура эпохі Сярэднявечча: перыядызацыя, састаў, крыніцы ўзнікнення.

Сярэднявечча – перыяд, які пачынаецца ўслед за старажытнасцю і папярэднічае Новаму Часу. Храналагічныя межы эпохі – к.V ст. (пала Заходняя Рымская Імперыя) – да сярэдзіны ХVІІ ст. (англійская буржуазная рэвалюцыя 1640 года). Перыяд суадносіцца з ўзнікненнем, развіццём і разлажэннем феадальнай сацыяльна-гістарычнай фармацыі. Літаратура сярэднявечча – гэта літаратура феадальных дзяржаў. Назіраўся карэнны пералом у светасузіранні – у Еўропе пашыралася хрысціянства. Трансфармаваліся погляды на чалавека і яго месца ў свеце.

У Х-ХІ стст. (з падзелам хрысціянскай царквы на праваслаўную і каталіцкую ў 1054 г.) завяршылася фарміраванне і вылучэнне ў асобныя культурныя зоны двух рэгіёнаў Еўропы: заходнееўрапейскага (дзе распаўсюдзіўся каталіцызм) і ўсходнееўрапейскага (дзе пашырылася праваслаўе).

У візантыйскім рэгіёне вялікае значэнне набыла візантыйская літаратура. Яна развівалася як працяг літаратуры Старажытнай Грэцыі. Візантыя (інакш – Усходняя Рымская імперыя, якая вылучылася са складу Рымскай імперыі ў 395 годзе ў выніку яе падзелу на дзве часткі) праіснавала з ІV па ХV cт. ( у 1453 годзе сталіца Візантыйскай імперыі Царград была захоплена туркамі і перайменавана ў Стамбул). Візантыйская літаратура з’явілася самай ранняй літаратурай Сярэднявечча, бо ўзнікла непасрэдна як працяг антычнай літаратуры. Яна стваралася на грэчаскай мове і ў ранні перыяд стала асновай для хрысціянскай літаратуры.

У ІХ-ХІІ стст. адной з самых магутных феадальных дзяржаў была Кіеўская Русь, у склад якой уваходзілі як аўтаномныя так і залежныя ад Кіева княствы. Літаратура Кіеўскай Русі – частка еўрапейскага і сусветнага літаратурнага працэсу.

У ХІІ ст. у выніку працэсаў феадальнай раздробленасці ўтварыліся самастойныя княствы (на Беларусі Полацкае, Мінскае, Тураўскае і інш.). У 1230-я гады ўтварылася Вялікае княства Літоўскае, якое аб’яднала землі заходняй Русі і Прыбалтыкі. На ўсходніх землях ішло фарміраванне Маскоўскай дзяржавы.

Перыядызацыя літаратуры эпохі сярэднявечча:

1. Літаратура ранняга Сярэднявечча ( к.V-ХІ ст.)

2. Літаратура сталага Сярэднявечча ( да ХV ст.)

3. Літаратура позняга Сярэднявечча (ХVІ – пач. ХVІІ ст.)

Вытокі літаратуры Сярэднявечча: літаратура і культура антычнасці (для еўрапейскіх рэгіёнаў – літаратура старажытных Грэцыі і Рыма), вусная народная творчасць, хрысціянства.

Адносіны да антычнай літаратуры на тэрыторыі Еўропы былі неаднастайныя. З аднаго боку помнікі гэтай літаратуры знішчаліся, з другога – пісьменнікі Сярэднявечча звярталіся да антычнасці, запазычвалі, пераймалі вобразы, матывы, сюжэты. Непасрэдна з антычнай спадчынай была звязана лацінская літаратура Сярэднявечча. Адметнай з’явай у сярэднявечнай літаратуры сталі часы адраджэння – спробы аднавіць антычныя традыцыі.

Адной з крыніц сярэднявечнай літаратуры была вусная славеснасць плямён, з якіх утварыліся этнасы. Гэта творчасць мела аснову ў народным светаўспрыманні. Пра стан вуснай народнай творчасці засталіся сведчанні ў народных абрадах, ва ўрыўках твораў, якія трапілі ў пісьмовыя помнікі (гераічны эпас Францыі “Песня пра Раланда”).

Асаблівасці мастацкага метаду літаратуры Сярэднявечча абумоўлены спецыфікай светасузірання яе стваральнікаў. Афіцыйная ідэалогія сцвярджала рэлігійны, хрысціянскі светапогляд на чалавека і свет, асновай якога стаў падзел свету на дзве сферы ( зямны, тленны, са шматлікімі спакушэннямі і заганамі навакольны свет і нябесны, вечны, з вечнымі каштоўнасцямі Боскі свет) і разуменне чалавека як адзінства двух пачаткаў ( бессмяротная душа і тленнае цела). Дваістасць у падыходзе да свету і чалавека стала асновай мастацкага метаду ў літаратуры Сярэднявечча і выявілася ў сімвалізме і алегарызме сярэднявечнага мыслення. Сярэднявечнай літаратуры ўласцівы традыцыяналізм, г.зн. перадача і захаванне ў літаратурных помніках пэўных элементаў або структур – ідэй, вобразаў, матываў (топасаў або клішэ). На лексічным узроўні – гэта “эпічныя формулы” або “пастаянныя эпітэты” (народна-паэтычныя і хрысціянскія): залатыя валасы, міласердны Божа; тэматычная ўстойлівасць ( здрадніцтва жанчын, бахвальства воінаў); топасы жанру (будова жыція).

Састаў сярэднявечнай літаратуры:

  1. Клерыкальная літаратура, связаная з хрысціянскім светасузіраннем, дагматыкай і культам.

  2. Рыцарская (або прыдворная) літаратура стваралася і бытавала ў межах сярэднявечнага саслоўя феадалаў-рыцараў. Адлюстравала светапогляд як прыдворнай арыстакратыі, так і розных слаёў феадалаў – ад беднага рыцарства да заможных землеўладальнікаў.

  3. Гарадская літаратура пачала хутка развівацца з ростам гарадоў, была шматплыннай, як сярэднявечны горад.

Народная літаратура не вылучаецца ў асобны напрамак сярэднявечнай літаратуры, яна існавала пераважна ў сувязі з традыцыямі народных святаў. У нетрах народнай творчасці ўзнік і перадаваўся ў вуснай форме, а пазней быў запісаны на мове мясцовых народнасцей народны эпас.

  1. НАРОДНА-ЭПІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА.

Узнікла ў нетрах народнай творчасці. У адносінах да сярэднявечнай народна-эпічнай літаратуры часцей выкарыстоўваецца паняцце “сярэднявечны эпас”(або гераічны эпас). Прыкладамі гераічнага эпасу з’яўляюцца “Песня пра Раланда”, “Слова пра паход Ігаравы”, паўднёваславянскія песні пра Косава поле і пра Марка Каралевіча. У эпасе звычайна аднаўляюцца падзеі мінулага – гістарычнага або міфалагічнага. Часцей эпас прысвечаны адной тэме – процістаянню аднаго племені, народа або людзей адной веры іншаму племені, народу або прыхільнікам іншай веры: французаў (хрысціян) і маўраў, сарацынаў (мусульман), славян (хрысціян) і полаўцаў (“паганых”) і інш.

Галоўным героем эпасу з’яўляецца волат, асілак. Яго асноўныя рысы: смеласць і мужнасць, надзвычайная сіла. У герояў асаблівая зброя (меч Раланда Дзюранталь). Для твораў гераічнага эпасу характэрна ідэалізацыя і героя, і свету. Дзяржава можа паўставаць як узор ідэалізаванага грамадства (“мілая Францыя” у “Песні пра Раланда”).

Такім чынам, для твораў гераічнага эпасу характэрна гераізацыя эпічнага свету і ідэалізацыя героя-волата ў іх узаемаадносінах.

У развіцці народна-эпічнай літаратуры было два перыяды:

1. Эпас перыяду разлажэння першабытнаграмадскага ладу (кельтскі эпас);

2. Гераічны эпас эпохі феадалізму. Для яго характэрна наяўнасць хрысціянскіх тэм і вобразаў, прысутнасць казачнай фантастыкі (“Песня пра Раланда”, “Слова пра паход Ігаравы”).

Для сярэднявечнага гераічнага эпасу характэрна:

А) Захаванне ў кніжнай (або, за рэдкім выключэннем, у вуснай) форме;

Б) Вершаваная, празаічная або змешаная форма. Найбольш старажытнай лічыцца празаічны тэкст з вершаванымі ўстаўкамі;

В) Жанравая разнастайнасць: буйныя эпічныя творы, малыя гераічныя песні, казкі, думы, быліны і інш.

Г) Наяўнасць пастаянных эпітэтаў, паўтораў, музычна-рытмічная арганізацыя верша, “тэхніка” імправізацыі.