
- •Узнікненне літаратуры як мастацтва слова.
- •Пераемнасць вобразаў і тэм у творах сусветнай літаратуры. Культурны герой.
- •Антычная літаратура як крыніца і ўзор сусветнай літаратуры.
- •Параўнальна-тыпалагічная характарыстыка ўзораў гераічнага эпасу “Слова пра паход Ігаравы” і “Песні пра Раланда”.
- •Тытан Адраджэння Дантэ Аліг’еры.
- •Сусветная літаратура эпохі Сярэднявечча: перыядызацыя, састаў, крыніцы ўзнікнення.
- •Біблія – цэнтральная кніга Сярэднявечча ў хрысціянскіх дзяржавах. Біблейскія матывы ў літаратурных творах наступных эпох.
- •Рэнесанс на Беларусі: філасофскія погляды ф. Скарыны, яго асветніцкая дзейнасць.
- •Паэт-лацініст вкл м. Гусоўскі.
- •Санет у творчасці ф. Петраркі, у. Шэкспіра, а. Міцкевіча, м. Багдановіча.
- •Барока ў сусветнай літаратуры.
- •Класіцызм у сусветнай літаратуры.
- •Эпоха Асветніцтва ў літарататуры.
- •Рамантызм у літаратуры. Творчасць Дж. Байрана.
- •Літаратура Беларусі хіх стагоддзя.
- •Замежная літаратура хіх стагоддзя.
- •Жыццёвы і творчы шлях а. Міцкевіча.
- •Я. Баршчэўскі і Беларусь.
- •Т. Шаўчэнка – класік украінскай літаратуры.
- •Рабінзанада ў сусветнай літаратуры, яе асаблівасці ў творчасці я. Маўра.
- •Замежная літаратура першай паловы хх стагоддзя. Пісьменнікі “страчанага пакалення”.
- •Літаратурны працэс другой паловы хх стагоддзя за мяжой.
- •Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры першай паловы хх стагоддзя.
- •Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры другой паловы хх стагоддзя.
Параўнальна-тыпалагічная характарыстыка ўзораў гераічнага эпасу “Слова пра паход Ігаравы” і “Песні пра Раланда”.
“Песня пра Раланда” прысвечана гістарычнай падзеі. Войскі франкскага караля Карла Вялікага вярталіся з паходу на Іспанію, праходзячы праз Рансевальскую цясніну. Прыкрываць адыход франкаў застаўся ар’ергард на чале з Раландам. Атрад быў разбіты 15 жніўня 778 г.
“Слова пра паход Ігарвы” апавядае пра паход дружыны ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча супраць полаўцаў (1185г.), пра яго паражэнне на беразе ракі Каялы.
“Песня...” дайшла ў некалькіх рэдакцыях – Оксфардскай (каля 1170 г.), найбольш ранняй, зробленай англа-нармандскім пісцом (4002 вершы) і пазнейшых апрацоўках.
“Слова...” было напісана прыблізна ў 1187 годзе, амаль непасрэдна з падзеямі паходу. Дз. Ліхачоў назваў “Слова...” “лірычным водгукам” на гістарычныя падзеі.
Эпічныя час і прастора “Песні...” – час існавання ідэальнай дзяржавы, імперыі Карла Вялікага – “мілай Францыі”, як называюць яе героі эпасу. Згодна з эпічнай традыцыяй, час і прастора ідэалізуюцца. Ідэалізацыя “мілай Францыі” перадаецца ў тэксце па-рознаму (паэтызуецца паход Карла). У “Слове...” эпічны час і прастора таксама ідэалізаваныя (войска Ігара, Руская зямля).
І ў “Песні...”, і ў “Слове...” падзея, якая лягла ў аснову твора, паказваецца як неабходная, высакародная справа, як цэнтр, вакол якога групуюцца ўсе сюжэтныя лініі. Аўтар-стваральнік (або пакаленні аўтараў) паказаны як сапраўдны патрыёт сваёй Айчыны. У творах услаўляецца вернасць радзіме і хрысціянству.
Вобразы вярхоўных уладароў у творах – кароль Карл Вялікі ў “Песні...” і князь Святаслаў у “Слове...”.
Кароль Карл – гістарычная асоба. Ён нарадзіўся ў 742 годзе, стаў каралём у 768 г, імператарам – у 800 годзе. У выніку захопніцкіх паходаў Карла была створана вялікая імперыя, якая распалася пасля смерці імператара ў 814 годзе. Вобраз караля Карла створаны па законах гераічнага эпасу феадальных часоў: ідэалізуецца партрэт Карла, яго справы, словы, адносіны да іншых і г.д., згодна з традыцыяй сярэднявечнага этыкету. У вонкавым абліччы караля падкрэслена сівізна (страфа 8), хаця падчас паходу Карлу было 36 гадоў, вылучаюцца яго прыгажосць, велічнасць, высакароднасць. Гэта горды, магутны воін, пра што сведчаць нават недругі караля. Карл у “Песні...” называецца “уладыкам Францыі дзяржаўнай”, “Вялікім”, “сівабародым”.
Гэтаксама і ў “Слове...” сустракаецца ідэалізацыя вобраза князя Святаслава.
І ў “Песні...”, і ў “Слове...” адзначана мудрасць уладара, яго адказнасць за тое, што мае адбыцца. Герояў характарызуе мужнасць, заступніцтва за родную зямлю, справядлівасць, адданасць Богу, сумленнасць. І Карлу, і Святаславу сняцца прарочыя сны. Дз. Ліхачоў падкрэсліў падабенства вобразаў: ”Карл і Святаслаў сімвалізуюць сабой нацыянальнае і дзяржаўнае адзінства сваіх краін. Яны мірна кіруюць сваімі дзяржавамі, пакуль героі рушаць у паход. У рускіх былінах вобразам Карла і Святаслава адпавядае вобраз кіеўскага князя Уладзіміра Краснае Сонейка, пры якім жывуць багатыры, якія здзяйсняюць свае подзвігі па абароне Рускай зямлі ад ворагаў-язычнікаў.”
Вобразы маладых герояў (Раланд і Аліўе, Ігар і Усевалад).
У “Песні...” галоўны герой – Раланд, пляменнік Карла, адзін з яго васалаў і кіраўнік ар’ергарда, якога Карл пакінуў абараняць адыход свайго войска.
У “Слове...” два князі – Ігар і Усевалад. Ігар Святаслававіч быў ноўгарад-северскім князем, потым чарнігаўскім. Удзельнічаў у феадальных паходах і войнах. У 1185 годзе арганізаваў няўдалы паход супраць полаўцаў, у выніку трапіў да іх у палон.
Раланд паўстае ў творы як верны васал Карла. Васальная вернасць – адна з найгалоўнейшых прыкмет феадальнай ідэалогіі. Раланд – патрыёт, верны хрысціянін, смелы, неўтаймаваны воін. Яго сябар Аліўе мае больш цвярозы розум, папракае Раланда за безрассудства.
Героі “Слова...” таксама здзяйсняюць подзвігі. Найбольш вызначыўся Усевалад. Дз. Ліхачоў адзначае: “Подзвігі Усевалада злітыя з подзвігамі яго дружыны. Дакладней подзвігі яго дружыны перанесены на яго самога…”
У адпаведнасці з воінскай традыцыяй Раланд мае выключную зброю: меч Дзюрандаль, рог Аліфант, каня Вельянціфа. У “Слове...” таксама згадваецца зброя рускіх воінаў (стрэлы калёныя, дзіды вострыя, мячы булатныя).
У згаданых творах няма проста апісанняў прыроды: усе яе з’явы так ці інакш звязаны з дзеяннямі. Прырода не столькі фон, колькі дзеючая, адухоўленая сіла.
Творы гераічнага эпасу шырока засвойваліся рознымі відамі мастацкай культуры. “Песня пра Раланда” упершыню была надрукавана ў ХІХ ст. Тады французскі кампазітар О. Мермэ напісаў лібрэта і музыку оперы “Раланд у Рансевальскай цясніне”. Вобразы “Песні...” выкарыстоўваліся ў вітражах сярэднявечных сабораў.
Упершыню “Слова...” было апублікавана ў 1800 г. і стала шырока ўваходзіць у культуру розных народаў. Рускім кампазітарам А. Барадзіным напісана опера “Князь Ігар”, закончаная М. Рымскім-Корсакавым і А. Глазуновым.