Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні да экзамена па дысцыпліне.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
327.68 Кб
Скачать
  1. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры другой паловы хх стагоддзя.

ПАЭЗІЯ: Паглыбленне праўдзівасці ў адлюстраванні жыцця, яго філасофска-інтэлектуальнае пазнанне, адмаўленне ад пафаснай публіцыстычнасці, узмацненне лірычнасці, пашырэнне жанрава-тэматычнага дыяпазону характэрны для развіцця паэзіі 50-80-х гг. ХХ стагоддзя. Вядучымі тэмамі з’яўляюцца:

  • Тэма асэнсавання перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яе рэха гучыць у творах паэтаў-франтавікоў П. Панчанкі, А. Куляшова, М. Танка, А. Пысіна; у творах маладога пакалення паэтаў (Р. Барадулін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, У. Караткевіч, Г. Бураўкін, Е. Лось).

  • Філасофска-інтэлектуальныя тэмы: даследаванне духоўнай сутнасці чалавека, яго сувязей з грамадствам і Сусветам (планетарна-касмічныя матывы ў творах А. Куляшова, філасофская лірыка М. Танка, А. Разанава).

  • Экалагічная тэма пачала займаць у лірыцы 70-80-х гг. адно з вядучых месц (П. Панчанка, Г. Бураўкін, Р. Барадулін, А. Русецкі). Чарнобыльская тэма закранаецца ў творах Л. Рублеўскай, С. Законнікава, В. Зуёнка.

  • Інтымная тэматыка асабліва плённа распрацоўвалася ў жаночай паэзіі (Е. Лось, Д. Бічэль-Загнетава, Н. Мацяш, Я. Янішчыц, Р. Баравікова, В. Іпатава, В. Коўтун, Н. Тулупава). Паэтызацыя кахання гучыць у вершах “Пахне чабор” П. Броўкі, “Ave Maria” М. Танка, “Як я жыў без цябе” С. Грахоўскага, “У акенца тваё” П. Панчанкі.

  • Тэма малой радзімы і вяртання да вытокаў сустракаецца ў творчасці Р. Барадуліна (“Трэба дома бываць часцей”, “Наведвайце бацькоў”), К. Кірэенкі (“Малітва”, “Урок жыцця”), Н. Гілевіча (цыкл вершаў “Свята зямлі”, вершаваны раман “Родныя дзеці”), Я. Янішчыц (“Матчына сіла”, “Бацькава музыка”).

ПРОЗА: Проза другой паловы ХХ стагоддзя развівалася з арыентацыяй на гуманістычны пачатак. У літаратуры пераадольваецца апісальнасць, ідэалагізаваная зададзенасць, ілюстрацыйнасць, спрошчанасць у паказе падзей і стварэнні характараў. Вядучымі тэматычнымі напрамкамі становяцца:

  • Гістарычная тэматыка знайшла адлюстраванне ў творах А.Чарнышэвіча (“Засценак Малінаўка”), М.Лобана (“На парозе будучыні”), В.Адамчыка (“Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”), У.Караткевіча – прызнанага майстра гістарычнай прозы (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”). У.Караткевіч адзначаў: “…без гістарычнага рамана, гістарычнай літаратуры ўвогуле не можа абудзіцца нацыя, бо няма нацыі без пачуцця гістарызму, без спакойнага гонару за сябе і проста самапавагі...”.

Гістарычную тэму працягвалі распрацоўваць К.Тарасаў (“Памяць пра легенды”), В.Коўтун (“Крыж міласэрнасці”), А.Лойка (“Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае”), Л.Дайнека (“Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”), У.Арлоў (“Дзень, калі ўпала страла”, “Час чумы”), В.Іпатава (“Чорная княгіня”, “Вяшчун Гедзіміна”.

  • Ваенная тэма. У першае дзесяцігоддзе пасля вайны большасць аўтараў па прычыне ідэалагічнага ўціску звярталіся ў сваіх творах не да трагічнага пачатку вайны 1941-1945 гг., а да яе заключнага пераможнага этапу (І.Мележ “Мінскі напрамак”). Паказ вайны быў панарамны, увагу пісьменнікаў прыцягвалі батальныя падзеі, асобны чалавек фактычна губляўся. Для твораў пра вайну гэтага перыяду характэрна спрошчанасць канфліктаў, адсутнасць глыбокага псіхалагічнага пачатку.

У другой палове 50-х гг. да ваеннай тэмы звярнуліся пісьменнікі, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі вайны (В.Быкаў, Я.Брыль, А.Адамовіч, І.Навуменка, І.Шамякін і інш.), а таксама тыя, чыё дзяцінства апаліла вайна (І.Пташнікаў, Б.Сачанка, В.Казько). У іх творах выявіўся новы падыход да асэнсавання тэмы вайны. Пачынаючы з 60-х гадоў на першы план у ваеннай прозе быў пастаўлены чалавек (“Жураўліны крык” В.Быкава, “Апошнія і першыя” Б.Сачанкі і інш.).

Памяць Хатыні знайшла ўвасабленне ў “Хатынскай аповесці” А.Адамовіча, “Я з вогненнай вёскі…” А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка.

Ваенным падзеям прысвечаны апавяданні І Навуменкі са зборнікаў “Сямнаццатай вясной”, “Хлопцы-равеснікі”, яго раманы “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”, “Смутак белых начэй”, аповесці В.Быкава “Здрада”, “Альпійская балада”, “Круглянскі мост”, “Абеліск”, “Дажыць да світання” і інш., аповесці І Шамякіна “Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч”, аповесці І Сяркова “Мы з Санькам у тыле ворага”, “Мы – хлопцы жывучыя”, раманы І Чыгрынава “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы”, раман Я.Брыля “Птушкі і гнёзды” і інш.

В.Быкаў заўважаў: “Мне думаецца, што тэма мінулай вайны невычэрпная.”

  • Экалагічная тэма (у прыватнасці чарнобыльская трагедыя) прадстаўлена ў творчасці І.Шамякіна (раман “Злая зорка”), аповесці Б.Сачанкі “Родны кут”, аповесці В.Быкава “Ваўчыная яма”, аповесці В.Карамазава “Краем Белага шляху”. Экалагічны стан краіны хвалюе В.Казько (аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”).

  • Вясковая тэма і праблемы жыцця чалавека ў горадзе асэнсаваны ў творах В.Казько (раман “Неруш”), І.Шамякіна (аповесць “Адна на падмостках”), А.Федарэнкі (“Вёска”).

ДРАМАТУРГІЯ: Развіццё драматургіі ў другой палове ХХ стагоддзя звязана з імёнамі А.Макаёнка (камедыі “Выбачайце, калі ласка!”, “Лявоніха на арбіце”, трагікамедыі “Зацюканы апостал”, “Трыбунал”), М.Матукоўскага (камедыя “Мудрамер”, “Бездань”, “Калізей”), А.Петрашкевіча (п’есы “Злавеснае рэха”, “У спадчыну – жыццё”, “Мост упоперак ракі”, “Прарок для Айчыны”).

На парозе 90-х гг. ХХ ст. у беларускую драматургію прыйшлі новыя таленты (Р.Баравікова, Г.Каржанеўская, А.Ждан, У.Бутрамееў, У.Клімовіч, С.Кавалёў). Лідэрам айчынных драматургаў па праву лічаць А.Дударава, аўтара п’ес “Парог”, “Радавыя”, “Вечар”, “Купала”, “Чорная панна Нясвіжа”, “Князь Вітаўт” і інш.

  1. Пошукі і набыткі еўрапейскай драматургіі ХХ стагоддзя.

  1. Беларуская драматургія ХХ стагоддзя.

  1. Ваенная тэма ў сусветнай літаратуры ХХ стагоддзя.

  1. Праблемы сучаснасці ў творах пісьменнікаў ХХ стагоддзя.

  1. Гістарычная тэма ў сусветнай літаратуры.

  1. Экалагічная тэма ў творах сусветнай літаратуры.

  1. Эстэтычны ідэал сучаснай сусветнай паэзіі.