Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні да экзамена па дысцыпліне.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
327.68 Кб
Скачать
  1. Замежная літаратура хіх стагоддзя.

  1. Жыццёвы і творчы шлях а. Міцкевіча.

Імя А. МІЦКЕВІЧА (1798-1855) трывала ўвайшло ў скарбніцу сусветнай літаратуры і прагрэсіўнай думкі ХІХ стагоддзя.

Паэт нарадзіўся ў 1798 г. на хутары Завоссе каля Наваградка. Сваёй радзімай А. Міцкевіч называе Літву, маючы на ўвазе гістарычную назву родных мясцін, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ. Бацька паэта належаў да дробнай шляхты, займаў пасаду адваката ў гарадскім судзе Наваградка. Вядома, што Мікалай Міцкевіч быў удзельнікам паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

Развіццю паэтычнага мыслення спрыяла родная Навагрудчына. У 1807 г. А. Міцкевіч паступіў у школу пры даманіканскім касцёле ў Навагрудку. Да часоў вучобы адносяцца першыя паэтычныя вопыты маладога Міцкевіча. Пасля заканчэння школы ў 1815 г. паэт пераехаў у Вільню і паступіў у Віленскі універсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, у 1816 г. перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт. А. Міцкевіч захапляўся перадавымі поглядамі эпохі, ведаў творы Вальтэра, Ж.Ж. Русо, У. Шэкспіра, І. Гётэ, Дж. Байрана.

У 1818 г. А. Міцкевіч закончыў універсітэт і быў накіраваны ў Коўна працаваць выкладчыкам гімназіі. Найбольш значныя творы перыяду – “Песня Адама” (гімн філаматаў), “Песня філарэтаў”, “Ода да маладосці”. Першыя балады А. Міцкевіча сталі пачаткам развіцця польскага рамантызму. Паэт арыгінальна скарыстаў набыткі вуснай народнай творчасці, імкнуўся ў творах увасобіць народнае разуменне справядлівасці, маральнага абавязку, патрыятызму.

У 1822 г. выйшаў першы том баладаў і рамансаў паэта. У 1823 г. выйшаў другі том “Паэзіі” А. Міцкевіча, куды ўвайшлі другая і чацвёртая часткі паэмы “Дзяды” (першая частка паэмы засталася незавершанай, трэцяя з’явілася толькі праз дзесяць гадоў і насіла самастойны характар), паэма “Гражына”.

У 1822 г. пачалося выкрыццё тайных таварыстваў. У 1823 годзе А. Міцкевіч быў арыштаваны, праз некаторы час ён атрымаў распараджэнне выехаць у Пецярбург. Тут паэт сябруе з дзекабрыстамі К. Рылеевым, А. Бястужавым (К. Рылееў напісаў верш “Воспоминание” па матывах аднайменнага санета А. Міцкевіча). А. Міцкевіч правёў у Пецярбургу каля трох месяцаў, затым быў накіраваны ў Адэсу на пасаду настаўніка ліцэя. Паэт наведаў Крым, які натхніў на напісанне цыкла “Крымскіх санетаў”.

У канцы 1825 г. А. Міцкевіч пераехаў у Маскву, жыў адасоблена, цяжка перажываў трагедыю дзекабрыстскага паўстання. У 1826 г. адбылося знаёмства А. Міцкевіча з А. Пушкіным, якое стала асновай для сяброўства. З гэтага часу паэт Міцкевіч знаходзіўся ў цэнтры культурнага жыцця Расіі. Частыя выступленні на літаратурных вечарах, знаёмства з В. Жукоўскім, А. Грыбаедавым, І. Крыловым спрыялі фарміраванню паэтычнага таленту.

У 1826 г. выйшлі асобным выданнем “Санеты” А. Міцкевіча, ён займаецца перакладамі і ўласнай творчасцю. Вяршыняй творчасці ў гэты перыяд стала паэма “Конрад Валенрод” (1828 г.), якая прагучала заклікам да паўстання польскіх патрыётаў у 1830 г.

У 1829 г. паэт пакінуў Расію. Некаторы час жыў у Германіі, потым у Францыі, дзе А. Міцкевіч далучыўся да польскай эміграцыі, рэдагаваў газету “Польскі пілігрым”. У Парыжы паэт стварыў рэалістычную паэму “Пан Тадэвуш”, якая стала нацыянальнай эпапеяй Польшчы, энцыклапедыяй польскага жыцця. Пасля напісання “Пана Тадэвуша” А. Міцкевіч працаваў над “Гісторыяй Польшчы”, хаця творчы ўздым паэта слабее.

У 1848 г. А. Міцкевіч пераехаў у Італію для арганізацыі польскага легіёна, які стаў бы пачаткам агульнаславянскай арміі ў змаганні з сіламі рэакцыі. Камандаванне над легіёнам А. Міцкевіч перадаў адданым афіцэрам, сам вярнуўся ў Парыж, дзе заняўся выданнем газеты “Трыбуна народаў”. Рэвалюцыйны характар газеты выклікаў рэпрэсіўныя меры з боку французскіх улад.

У 1855 г. у час руска-турэцкай вайны паэт наведаў Канстанцінопаль. Ён меў на мэце арганізацыю польскага легіёна для змагання з царызмам. У Канстанцінопалі А. Міцкевіч захварэў і памёр.

М.Горкі высока ацэньваў заслугі А.Міцкевіча: “…Шаўчэнка, Пушкін, Міцкевіч – людзі, якія ўвасобілі дух народа з найбольшай прыгажосцю, сілай і паўнатой”.