Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аргучинцев.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
930.3 Кб
Скачать

13 11. Крыніцы права феадальнай беларусі

Вывучэнне прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаё-вага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. пісанае права становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Бела­русь У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, еоймавых пас-таноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.

Мэтазгодна пачынаць разгляд крыніц беларускага феа-дальнага права з характарыстыкі агульнадзяржаўных (зем-скіх), абласных, гарадскіх і валасных грамат (прывілеяў), якія ў дзяржаўна-прававым жыцці Вялікага княства Літоўскага мелі асабліва важнае значэнне.

Земскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Гэтыя прывілеі дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і былі абавязковыя для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, грамадзянскага, канстытуцыйнага права, у іх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права. Напрыклад, агульныя прынцыпы крымінальнай адказ-насці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчынна-га, абавязацельнага права і г. д.

Першымі земскімі прывілеямі лічыліся тры прывілеі, вы-дадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385).

Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 г. практычна за-вяршыўся першы этап развіцця беларускага дзяржаўнага права ў форме лрывілеяў, бо наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў і паўтаралі іх.

Пасля выдання Статута 1529 г. галоўнае значэнне ў раз-віцці права належыць не прывілеям, хаця і яны працягвалі выдавацца, а статутам і соймавым пастановам.

У разглядаемы перыяд земскія прывілеі ў сваёй сукупнас-ці ўяўлялі сабой асноўныя законы дзяржавы, гэта значыць складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой был зама-цаваныя асноўныя палажэнні канстытуцыйнага ііншых галін права.

Абласныя граматы (прывілеі) даваліся землям Беіарусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і зжоўвалі свае аўтаномныя правы. Таму выдача абласных прьвілеяў, напрыклад Полацкай і Віцебскай землям, ставілі сваёй мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага княя і яго адміністрацыі. Аўтаномны характар земляў, якія атэымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванн норм мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суді орга­ны кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмісных і асабістых правоў насельніцтва і г. д.

Першапачатковыя тэксты земскіх прывілеяў да нас не дайшлі, але пры ўступленні на прастол новага князяці пры парушэнні ўстаноўленых граматамі норм выдаваліся гагвярд-жаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней.Тэтыя прывілеі ўтрымлівалі нормы раней выдадзеных прывлеяў.

Такім чынам, выдача абласных прывілеяў і іх падвярд-жэнне мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наіўнасць гэтых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчьдадзе-най зямлі ў Вялікім княстве Літоўскім, яе адасоблатасці і непадзельнай цэласнасці.

Валасныя прывілеі выдаваліся, як правіла, па хадаініцтву жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Але ж мы павінныадзна-чыць, што, выдаючы валасныя граматы і тым сам>ім аб-мяжоўваючы ўладу службовых асоб, вялікі князь у ггршую чаргу бараніў інтарэсы не насельніцтва, а дзяржаўнав скар­бу, бо са збяднелых сялян немагчыма было б збіріць па-даткі. Таму змест валасных прывілеяў у асноўнымзабяс-печваў юрыдычнае замацаванне павіннасцей і некаорыя правы жыхароў воласці, у тым ліку права выбаруста/ь ца — прадстаўніка сялянскай мясцовай адміністраціі.

Валасныя прывілеі цікавыя і тым, што ў іх змпйча-юцца шматлікія водгукі яшчэ больш старажытных ірава-вых звычаяў.

Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабігь вы-вад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых даіумен-таў было мясцовае звычаёвае права.

Да спецыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гарад-жан, трэба аднесці: прывілеі на магдэбургскае права; мрывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійнымі бедствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што вы­давался з мэтай развіцця горада і прыцягнення ў яго но­вых жыхароў.

Да прыкладу, граматы на магдэбурскае права на праця-гу XV і XVI стст. былі выдадзены ўсім буйным гарадам Бе­ларуси а таксама многім мястэчкам. Грамата давалася га-радам вярхоўнай ўладай ВКЛ або (прыватнаўласніцкім га-радам) уладальнікам горада. У абодвух выпадках гэты прывілей выконваў ролю юрыдычнага акта на самакіраван-не горада, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вы-зваляў іх ад феадальнай залежнасці.

Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нор­мам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кампетэнцыю гарадскіх органаў кіравання. У прыватнасці, ва ўсіх грама­тах змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, стараст і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарад-скога войта, бурмістраў, радцаў (дарадчыкаў) і лаўнікаў (за-сядацеляў). Войта прызначаў на пасаду вялікі князь ці феадал або выбірала насельніцтва з заможных шляхціцаў ці мяшчан. Раду, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралі з ліку купцоў, заможных майстроў, цэхмістраў. Узначальваў раду выбарны бурмістр (ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бурмістра ў розных гарадах не былі аднолькавыя.