Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аргучинцев.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
930.3 Кб
Скачать

45. Асноўныя этапы беларуска-расійскай інтэграцыі

Найбольш інтэнсіўна ў 90-я гг. XX ст. развівалася эка-намічнае і палітычнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй. Ужо ў 1992—1993 гг. паміж дзвю-ма дзяржавамі былі заключаны 42 пагадненні, большасць з якіх (31 пагадненне) рэгулявалі эканамічныя адносіны.

15 красавіка 1994 г. паміж Рэспублікай Беларусь і Расій-скай Федэрацыяй было падпісана Пагадненне аб утварэнні зоны свабоднага гандлю, якое, аднак, недастаткова рэгу-лявала пытанне ўстанаўлення мытных пошлін. Таму 6 сту-дзеня 1995 г. паміж дзвюма краінамі было заключана Па­гадненне аб Мытным саюзе, адной з умоў якога было ўстанаўленне ў адносінах з трэцімі краінамі аднолькавага гандлёвага рэжыму, агульных мытных тарыфаў і мер нета-рыфнага рэгулявання.

Сярод палітычных умоў утварэння Мытнага саюза можна назваць дамоўленасць, згодна з якой Расія пастаўляла ў Беларусь танныя энерганосьбіты ў абмен на бясплатны транзіт расійскіх нафты і газа на Захад і бясплатнае ўтры-манне на беларускай тэрыторыі расійскіх ваенных баз.

Падпісаннем Дагавора аб Супольніцтве Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1996 г. было зацверджана імкненне белару-скага і расійскага бакоў не толькі да эканамічнай, але і да палітычнай інтэграцыі.

Згодна з артыкулам 2 Дагавора Супольніцтва засноўва-лася на прынцыпах суверэннасці і раўнапраўя бакоў. Дага-вор замацаваў арганізацыйную структуру Супольніцтва. Былі створаны Вышэйшы Савет, у які ўваходзілі кіраўнікі дзяр-жаў і ўрадаў, кіраўнікі парламентаў; Парламенцкі сход, які фарміраваўся на парытэтнай аснове; Выканаўчы камітэт, а таксама галіновыя органы кіравання. Да функ-цый агульных органаў было аднесена правядзенне агуль-най эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, фарміраванне адзінай нарматыўнай прававой базы, стварэнне ўмоў для ўвядзення адзінай валюты, сумесная арганізацыя мытнай справы і інш. Аднак у Дагаворы не была размежавана кам-петэнцыя гэтых органаў.

Парламента сход Супольніцтва, згодна з Дагаворам, прымае мадэльныя законы і ўносіць прапановы ў органы Супольніцтва і нацыянальныя органы, гэта значыць, што дзейнасць Парламента насіла рэкамендацыйны характар.

2 красавіка 1997 г. Супольніцтва было ператворана ў Саюз Беларусі і Расіі. Дагавор і Устаў Саюза ў значнай меры паўтаралі Дагавор аб Супольніцтве. Новыя палажэнні на-сілі ўдакладняючы характар. Органы Супольніцтва былі пе~ ратвораны ў органы Саюза. Акты Парламента Саюза мелі статус заканадаўчых рэкамендацый. Такім чынам, рэ-алізацыя рашэнняў саюзных органаў станавілася магчы-май толькі пасля прыняцця адпаведных законаў нацыя-нальнымі заканадаўчымі органамі. У 1997—1998 гг. быў сфарміраваны бюджэт Саюза, утвораны Мытны камітэт, Памежны камітэт, Камітэт па пытаннях бяспекі.

Апошнім на сёняшні дзень этапам беларуска-расійскай інтэграцыі з'явілася падпісанне 8 снежня 1999 г. Дагавора аб утварэнні Саюзнай дзяржавы. Ён, як і папярэднія, за-мацоўвае прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў. Адна-часова Дагавор замацоўвае норму аб добраахвотнай пера-дачы часткі паўнамоцтваў дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяр-жаве. У выключную кампетэнцыю Саюзнай дзяржавы, у прыватнасці, уваходзіць стварэнне адзінай эканамічнай прасторы, адзінай грашова-крэдытнай, валютнай, падат-кавай і цэнавай палітыкі, аб'яднанне транспартнай і энер-гетычнай сістэм і некаторыя іншыя.

У параўнанні з органамі Саюза унесены некаторыя зме-ны ў арганізацыйную структуру Саюзнай дзяржавы. Ство­раны Вышэйшы Дзяржаўны Савет, кампетэнцыя якога дэтальна вызначана. Зменена структура Парламента. Ён па-дзелены на дзве палаты: Палата Саюза і Палата прад-стаўнікоў. Утвораны Савет Міністраў, Суд, які прызваны забяспечваць аднастайнае тлумачэнне і прымяненне Дагаво­ра і нарматыўных прававых актаў Саюзнай дзяржавы, Падліковая палата Саюзнай дзяржавы. Сфарміраваны Паста-янны Камітэт, Палажэнне аб якім зацверджана 27 чэрвеня 2000 г. Ён прызваны забяспечыць дзейнасць Вышэйшага Дзяр-жаўнага Савета і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

У Дагаворы не ўзгадваецца форма Саюзнай дзяржавы, і на сённяшні дзень гэта пытанне застаецца нявырашаным.