Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аргучинцев.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
930.3 Кб
Скачать

36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадніi ў час вялікай айчыннай вайны

У канцы 30 — пачатку 40-х гг. СССР прымаў меры па ўмацаванню сваей бяспекі. 3 гэтай мэтай быў праведзены шэраг мерапрыемстваў па пад'ёму эканамічнай магутнасці краіны, узмацненню яе абараназдольнасці. Важнае месца ва ўмацаванні абароннай прамысловасці, павышэнні ар-ганізаванасці і дысцыпліны ў Чырвонай Арміі мела савец-кае заканадаўства, у тым ліку і крымінальнае.

1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты Закон «Аб усеагульным воінскім абавязку». На пад-ставе гэтага Закона ў армію прызываліся асобы, якім спаўнялася 19 гадоў, а для закончыўшых сярэднюю школу прызыўны ўзрост устанаўліваўся ў 18 гадоў. Для больш дасканалага авалодання ваеннай справай, новай тэхнікай і ўзбраеннем былі павялічаны тэрміны абавязкбвай службы: для малодшых камандзіраў сухапутных войскаў і ВПС — ад двух да трох гадоў, для ўсяго радавога саставу ВПС, а так-сама малодшага камсаставу пагранічных войскаў — да ча-тырох гадоў, на караблях і ў часцях флоту — да пяці гадоў. У Законе ўказвалася, што асобы, арыштаваныя, сасланыя і высланыя, а таксама пазбаўленыя паводле суда выбар-чых правоў, у час адбывання пакарання на ваенную служ­бу не прызываліся. Закон «Аб усеагульным воінскім аба­вязку» вырашаў і пытанні падсуднасці ў выпадках ўчынен-ня злачынстваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы. Яны неслі адказнасць у адпаведмасці з Палажэннем аб воінскіх злачынствах.

3 мэтай павышэння боегатоўнасці часцей і падраздзялен-няў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. была павышана адказнасць за самовольную адлучку і дэзерцірства.

Важную ролю ў забеспячэнні абараназдольнасці краіны адыгрываў воінскі ўлік. Таму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 ліпеня 1940 г. «Аб адказнасці за napy­шэнне правілаў воінскага ўліку» была ўведзена крыміналь-ная адказнасць у выпадках паўторнага парушэння правілаў воінскага ўліку.

Пытанні рэгламентацыі падсуднасці ваенных трыбуна-лаў былі вырашаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Саве­та СССР ад 13 снежня 1940 г. «Абзмяненні падсуднасці ваен­ных трыбуналаў». На падставе гэтага Указа ўсе справы аб злачынствах, учыняемых ваеннаслужачымі і ваеннаабавя-занымі ў час праходжання імі вучэбных збораў, перада-валіся ў падсуднасць ваенных трыбуналаў.

Адным з першых заканадаўчых актаў, прынятых савец-кай дзяржавай у дзень нападу Германіі на СССР, быў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб военным ста-новішчы». 3 увядзеннем ваеннага становішча ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ў галіне абароны, аховы гра-мадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі перадаваліся ваен-ным саветам франтоў, армій, ваенных акруг. У мясцовас-цях, дзе не дыслацыраваліся буйныя воінскія злучэнні, якія мелі ваенныя саветы, выкананне названых функцый здзяйсняла вышэйшае камандаванне вайсковых часцей.

Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 11 каст-рычніка 1941 г. «Аб крымінальнай адказнасці грамадзян, якія ўхіляюцца ад усеагульнага абавязковага абучэння ваеннай справе» растлумачыў умовы і парадак прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян, якія не выконвалі ўказанага абавязку.

Увядзенне ваеннага становішча выклікала значныя зме-ны ў прымяненні крымінальнага заканадаўства, у кваліфіка-цыі злачынстваў. За злачынствы, учыненыя ў мясцовас-цях, аб'яўленых на ваенным становішчы, вінаватыя пры-цягваліся да адказнасці па законах ваеннага часу. Пленум Вярхоўнага Суда СССР па шэрагу канкрэтных злачынст-ваў растлумачыў, што злачынствы, учыненыя ў прыфран-тавых раёнах у перыяд ваенных дзеянняў, трэба разглядаць як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях (у час гра-мадскага бедства). Так, у пастанове Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 8 студзеня 1942 г. «Аб кваліфікацыі некото­рых відаў крадзяжу асабістай маёмасці грамадзян, учыненых у час паветранага налёту ворага ці пры пакіданні населеных пунктаўу сувязі са з 'яўленнем ці набліжэннем ворага, а так­сама маёмасці эвакуіраваных, як у дарозе, так і пакінутага ў ранейшым месцы жыхарства» ўказвалася, што такія кра-дзяжы кваліфікуюцца як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях і па свайму характару і павышанай грамадскай небяспецы падпадаюць пад прыметы крадзяжу, учыненага ў час пажару, паводкі ці іншага грамадскага бедства.

Пачатак вайны выклікаў значнае пашырэнне кола асоб, якія маглі быць суб'ектамі воінскіх злачынстваў. У выпадку ўчынення злачынства асобамі, што знаходзіліся ў знішчаль-ных батальёнах, трупах і атрадах садзейнічання Чырвонай Арміі, часцях і падраздзяленнях народнага апалчэння, пытанне аб кваліфікацыі іх дзеянняў вырашалася дыфе-рэнцыравана. Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 28 ліпеня 1941 г. «Абразглядзе спраў аб злачынствах асоб, што знаходзіліся ў часцях народнага апалчэння» зрабіў рас-тлумачэнне:

«Грамадзяне, якія знаходзяцца ў часцях народнага апал­чэння, за злачынствы супраць устаноўленага ў народным апалчэнні парадку нясення службы нясуць адказнасць па Палажэнню аб воінскіх злачынствах». Усе справы гэтай ка-тэгорыі разглядаліся ваеннымі трыбуналамі. Калі ж асобы, што знаходзіліся ў часцях і падраздзяленнях народнага апал­чэння, учынялі злачынствы, не звязаныя з парадкам нясен­ня службы ў гэтых фарміраваннях, то справы гэтай катэго-рыі разглядаліся агульнымі судамі. Аналагічна выраша­лася пытанне аб кваліфікацыі злачынстваў, учыненых асобамі, якія знаходзіліся ў знішчальных батальёнах, фарміраваннях мясцовай проціпаветранай абароны.

У сувязі з неабходнасцю спыніць небяспечныя для аба­роны краіны злачынныя ўчынкі, што сеялі паніку, 6 ліпеня 1941 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена крымінальная адказнасць за распаўсюджванне лжывых слухаў, якія выклікалі трывогу сярод насельніцтва ў ваенны час.

3 мэтай рэалізацыі патрабаванняў, змешчаных у заявах Савецкага Урада ад 14 кастрычніка 1942 г. аб пакаранні фашысцкіх ваенных злачынцаў, Указам Прэзідыума Вяр-хоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1942 г. «Аб утварэнні Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню ірассле­дованию злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт грамадзянам, калга-сам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і установим СССР» быў створаны спецыяльны орган для расследавання злачынстваў, учыненых фашыстамі і іх па-магатымі. Савецкае заканадаўства садзейнічала мабіліза-цыі ўсяго насельніцтва на барацьбу з ворагам.