Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аргучинцев.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
930.3 Кб
Скачать

8 7. Грамадскі лад вялікага княства літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст. (да 1569 г.)

У Вялікім княстве Літоўскім, у склад якога да сярэдзіны XIV ст. увайшлі ўсе беларускія землі, панаваў феадальны грамадскі лад. Як і ва ўсякім класавым грамадстве феадаль-нага перыяду ў Беларусі ў адзначаны час існавалі два га-лоўныя класы: феадалаў — землеўладальнікаў і феодальна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і вёсках пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабод-нымі. Да гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесці мяш-чан, сялян-даннікаў і інш.

Клас феадалаў, які займаў пануючае становішча ў эка-намічных і прававых адносінах, не ўяўляў сабой адзінага цэлага і падраздзяляўся на шэраг груп.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знакамітых родаў) і паны. Дакументы адрозніваюць паноў радных (паноў рады) і паноў харугоўных, якія маглі ў час ваенных дзеянняў выставіць вялікую колькасць войска пад сваім сцягам (харусвай). Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, тэта група займала важнейшыядзяржаўныя пасады ў ВКЛ. У гістарычнай літаратуры князі і паны вельмі часта сустракаюцца пад тэрмінам «магнаты». Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы. Некаторыя з іх займалі адначасова некалькі важных дзяржаўна-адміністрацыйных пасад, хаця гэта забаранялася заканадаўствам.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.

Калі першыя мелі значную ролю ў дзяржаўным апара-це, то другія з цягам часу маглі разарыцца ў выніку драб-лення гаспадаркі і перайсці ў больш нізкія сацыяльныя групы. Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.

У феадальным грамадстве розніца паміж класамі вы-яўлялася ў саслоўным дзяленні насельніцтва, суправаджа­пася ўстанаўленнем асобнага юрыдычнага месца ў дзяржа-ие для кожнага класа. У Беларусі прадстаўнікі класа феада-плў увайшлі ў прывілеяванае саслоўе (стан) шляхты.

Трэба заўважыць, што ў саслоўе шляхты ўваходзілі не іолькі феадалы, але і прадстаўнікі іншых сацыяльных груп. Напрыклад, у саслоўе шляхты на Беларусі былі залічаны многія свабодныя людзі, якія, валодаючы невялікімі зя-мельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнай працай. I Іекаторыя шляхціцы арандавалі невялікія надзелы зямлі ў буйных феадалаў або знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых, канюшых і г. д. Гэтых асоб нельга аднесці да кла­са феадалаў, іх трэба разглядаць як асобную катэгорыю юрыдычна свабодных людзей.

Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі нашчадкам — мужчынам ад патомных шляхціцаў, а таксама дочкам (але не іх дзецям, калі яны выходзілі замуж не за шляхціца). Жанчы-па простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва, нават калі выходзіла другі ці трэці раз замуж не за шляхціца. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бітвы. Шляхецтва давалася дзіцяці ў сувязі з яго ўсына5;лен-нем, абвешчаным у судзе шляхціцам (адопцыя).

Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціц пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.

Трэба адзначыць, што пачатак юрыдычнаму афармлен-ню правоў шляхецкага стану (саслоўя) паклалі агульна-земскія прывілеі (граматы) 1387, 1413, 1432, 1447 гг. Пер-шапачаткова правы і прывілеі замацоўваліся толькі за шлях-тай каталіцкага веравызнання (прывілеі 1387 і 1413 гг.), а затым прывілеем 1432 г. такія ж правы былі нададзены і праваслаўнай шляхце. Асаблівае значэнне для ўмацавання карпарацыйных палітычных правоў шляхты меў прывілей 1492 г. вялікага князя Аляксандра. Гэты нарматыўны права-вы акт можна назваць першай агульнадзяржаўнай хартыяй шляхецкіх вольнасцей.

Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палітычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўлас-насці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць

пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; права асабістай недатыкаль-насці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад па-даткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя Патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым ру-шэнні), і інш.

Аналізуючы пытанні прававога становішча сялянства, трэба звярнуць увагу на тое, што да канца XVI ст. яно ў ВКЛ было запрыгонена. Першым заканадаўчым актам Вялікага княства Літоўскага, які не толькі сведчыў аб на-яўнасці прыгонных, але і аформіў прыгоннае права, з'яўляецца прывілей 1447 г. Працэс запрыгоньвання, які распачаўся ў XV ст., больш выразна ўвасобіўся ў Статутах ВКЛ 1529, 1566 гг. і быў завершаны ў апошняй рэдакцыі агульнадзяржаўнага заканадаўства — Статуце 1588 г.

У разглядаемы перыяд сяляне ВКЛ падзяляліся на тры сацыяльныя трупы, якія адрозніваліся адна ад другой па эканамічнаму становішчу і ступені феадальнай залежнасці.

  1. Гаспадарскія, якія залежалі непасрэдна ад вяліка-княжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях.

  2. Панскія, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і за­лежал! ад асобных феадалаў.

  3. Царкоўныя, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.

У сваю чаргу, гэтыя групы таксама падзяляліся на шэ-раг катэгорый.

Амаль да канца XVI ст. звычайнай прыналежнасцю панскіх двароў была нявольная чэлядзь, якая з'яўлялася за-канадаўча замацаваным аб'ектам падаравання. Паводле Статутаў ВКЛ існавала некалькі прычын ператварэння ся­лян у нявольную чэлядзь. Лічыліся нявольнымі дзеці, якія нарадзіліся ў законным шлюбе нявольных і вольных. Перша-пачаткова сяляне гублялі волю ў выніку самапродажу ў няво-лю, але ў XVI ст. такія здзелкі закон пачаў прызнаваць неса-праўднымі. Да сярэдзіны XVI ст. нявольнікамі станавіліся іншы раз і крымінальныя злачынцы, якім пакаранне смерцю са згоды пацярпеўшага замянялася выдачай у няволю, але ўжо ў Статуце 1566 г. апошняе палажэнне адсутнічае.

На працягу ўсяго разглядаемага перыяду асноўнай пры-чынай няволі з'яўляўся палон. У выніку заканадаўчай ад-

26

мены ўсіх прычын няволі (акрамя палону), а таксама на-дзялення нявольнай чэлядзі невялікімі зямельнымі участ­камі ў XVI ст. большасць яе ператварылася ў прыгонных ся-лян-агароднікаў.

Такім чынам, збліжэнне сацыяльна-эканамічных ста-тусаў нявольнай чэлядзі і прыгоннага сялянства і запры-гоньванне сялянства паспрыялі таму, што ў асноўным сфарміраваўся адносна адзіны клас — эксплуатуемае і пры­гоннае сялянства. Разам з запрыгоньваннем сялянства ішло і заканадаўчае афармленне гэтага працэсу, назіралася ўмацаванне прыгоннага права, г. зн. фарміраваліся сістэмы юрыдычных норм, якія павінны былі абараняць права ўлас-насці феадала на прыгонных сялян.

Што тычыцца юрыдычнага статусу прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набываць маёнткі, без згоды феадала яны не маглі мяняць месца жыхарства і род заняткаў; яны таксама не маглі зай-маць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай адміністрацыі) і былі ў падсуднасці свайго гас-падара. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся зако­нам у меншай ступені, чым прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.

Насельніцтва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складалася з простых людзей. Да сярэдзіны XVI ст. яны выдзяліліся ў саслоўе мяшчан.

Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацы-яльна-эканамічнага развіцця іх горада. Па маёмаснаму ста-новішчу насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі замож-ныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; ся-рэднія пласты (слаі) — дробныя гандляры і простыя ра-меснікі; гарадскія нізы — вучні майстроў, хатняя прыслу-га і інш. Зразумела, што ў залежнасці ад эканамічнага ста­ну мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася: прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г. д. Напрыклад, найбольш заможныя гараджане прывілея-ваных вялікакняжацкіх гарадоў (Вільня, Бярэсце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі гора­да і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста

27

або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных лю­дзей нароўні з іншымі феадаламі.

Мяшчане гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, выплаты пра-язных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала па-вышаную адказнасць за іх забойства. Увогуле можна адзна-чыць, што жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае пра­ва, атрымлівалі шэраг правоў і прывілей. Перш за ўсё гэта тычыцца права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў га-радскога самакіравання і суда, на стварэнне рэлігійных брацтваў і на аб'яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агульнымі спра­вам! ў гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, знаходзілася, як правіла, у руках заможных гараджан.

Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчкаў Беларусі, якія не мелі льготных грамат. Больш таго, яны падлягалі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадско-га магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах.

Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак зна-ходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашо-вых збораў і натуральных павіннасцей. Выконвалі натураль-ныя павіннасці (баршчына, рамонт насыпаў, ачыстка пру-доў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі, астатнія плацілі грашовыя падаткі.

Некаторым прыватнаўласніцкім гарадам таксама было дадзена магдэбургскае права, але з абмежаваннямі на ка-рысць уладальнікаў.

Горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы гра-шовых даходаў, але і як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.