- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай беларусіi яго характарыстыка
- •6. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •8 7. Грамадскі лад вялікага княства літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст. (да 1569 г.)
- •9 8. Палітычны лад вкл
- •11 9. Люблінскі сойм I ўмовы аб'яднання вкл 3 польшчай
- •12 10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вялікага княства літоўскага пасля люблінскай уніі
- •13 11. Крыніцы права феадальнай беларусі
- •19 12. Судзебнік казіміра 1468 г.
- •13. Статуты вялікага княства літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •20 25 15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •24 16. Крымінальнае права беларусі
- •17. Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоўскага
- •22 18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •23 19. Працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •26 20. Дзяржаўны лад рэчы паспалітай
- •21. Акт «ураўнаванне правоў вялікага княства I кароны» 1697 г. I «літоўская пастанова» 1700 г.
- •29 22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіравання рэчы паспалітай у другой панове XVIII ст.
- •27 23. Кароткі агляд права беларусі ў другой палове XVI - XVIII ст.
- •31 24. Судовыя ўстановы I права беларусі ў канцы XVIII-
- •34 25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання I самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •45 28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне літоўска-беларускай сср
- •46 29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб I рсфср. Уваходжанне беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў беларускай сср у 20-30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі беларускай сср 1927 11937 гг.
- •34. Судовыя органы беларусі 9 20-30-я гг. XX ст.
- •35. Землі заходняй беларусі ў складзе полыіічы. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадніi ў час вялікай айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады I кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •39. Вышэишыя органы дзяржаўнай улады I кіравання бсср у другой палове 40-х - 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на м1жнар0днай арэне
- •41. Развщцё права беларускай сср у другой палове 40-х - 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай рэспублікі беларусь (90-я гг. XX ст. - пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расійскай інтэграцыі
14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
Канстытуцыйныя нормы складаюць значную частку Ста-тутаў ВКЛ. У іх замацаваны асновы дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, правы і абавязкі розных ста-наў грамадства, асноўныя прынцыпы судовага ладу. Канстытуцыйныя нормы ўтрымліваюцца ў асноўным у пер-шых трох раздзелах усіх трох Статутаў, але ўключаюцца і ў іншыя раздзелы.
Канстытуцыйнае права XVI ст. будуецца на наступных прынцыпах. Па-першае, абмежаванне ўлады гаспадара і імкненне да падзелу ўлады. Алошняе больш поўна замаца-вана ў Статуце 1588 г., у якім заканадаўчыя функцыі замацоўваюцца за соймам, выканаўчыя за князем і радай, судовыя за створанымі ў ходзе судовай рэформы судамі — Галоўным (трыбуналам), земскімі шляхецкімі і падкаморскімі.
Па-другое, зацвярджэнне прынцыпу дзяржаўнага суве-рэнітэту, які накіраваны на ахову тэрытарыяльнай цэлас-насці і недатыкальнасці дзяржавы. Ва ўсіх Статутах за-хоўваюцца нормы, якія забараняюць вялікаму князю разда-ваць землі і пасады іншаземцам.
Па-трэцяе, прынцып прававога суверэнітэту, які рэ-алізуецца праз юрыдычнае замацаванне адзінства права на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і для ўсіх праваздольных грама-дзян, у тым ліку і вялікага князя. Ідэя прававога парадку была накіравана супраць дэспатызму гаспадара і буйных феадалаў.
Па-чацвёртае, заканадавец імкнецца рэалізаваць прынцып справядлівасці ва ўсіх праваадносінах. У артыкулах Статутаў утрымліваюцца звароты як «к багатым, так і к убогім». Закон замацоўвае такія важныя канстытуцыйныя нормы, як права на ўласнасць, на ахову жыцця, гонару, маёмасці, на судовую абарону, на свабодны выезд за межы дзяржавы, для шляхты права прадстаўніцтва ў органах дзяр-жаўнай улады, органах кіравання і судах, для гараджан — у органах гарадскога кіравання і суда.
Па-пятае, прынцып рэлігійнай талерантнасці. Асабліва дакладна гэты прынцып распрацаваны ў артыкуле 3 раздзела III Статута 1588 г., дзе вялікі князь абавязваецца <<...па-кой паспаліты межы разорванымі і рознымі людзьмі ў веры і набажэнстве заховываць».
Вельмі важна і тое, што Статуты надрукаваны былі не на лацінскай, а на старабеларускай мове, чым ганарыліся закана-даўцы.
Разам з тым канстытуцыйнае права XVI ст. было даволі супярэчлівым, што праяўлялася ў дэклараванні ўсеагуль-насці закона, з аднаго боку, і стварэнні льгот і пераваг для шляхецкага стану — з другога.
20 25 15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
Уздыму феадальнага права на якасна новы ўзровень садзейнічала актывізацыя тавара-грашовых адносін, па-велічэнне гандлёвага капіталу, складванне адзінага дзяр-жаўнага рынку і г. д. У заканадаўстве ВКЛ XVI ст. выраз-на выяўляюцца тэндэнцыі пераходу ад абмежаванага права феадальнай уласнасці да неабмежаванага буржу-азнага права прыватнай уласнасці, пашырэнне індывіду-альных паўнамоцтваў суб'ектаў права, асабіста шляхты, уніфікацыі парадку распараджэння нерухомай маёмас-цю. У прававых адносінах паступова пачынае выступаць абстрактная асоба: пакупнік, уласнік, залогаатрымаль-нік і г. д. У Статутах мы ўжо знаходзім цэлыя раздзелы, прысвечаныя цалкам асобным інстытутам грамадзянскага права. Так, 4 раздзел Статута 1529 г. утрымлівае нормы сямейнага і спадчыннага права, V — апякунскага, IX — залогавага. У Статутах 1566 і 1588 гг. з'яўляюцца раздзелы, прысвечаныя спадчыннаму праву («О тестаментах»), абавязацельнаму («О записях и продажах») і інш. Некаторыя праваадносіны знайшлі адлюстраванне ў форме замацавання норм-прынцыпаў, што дазваляла вылучыць асноватворныя нормы і інстытуты грамадзянскага права ў пэўных раздзелах Статутаў. Такім чынам, у статутны перыяд былі закладзены асновы далейшага развіцця галіновай структуры права.
У заканадаўстве пачынаюць выяўляцца асноўныя элементы грамадзянскіх праваадносін: аб'ект, суб'ект, іх правы і абавязкі. Аб'ектам грамадзянскіх праваадносін лічылася ўсё тое, што магло служыць сродкам ажыццяўлення інта-рэсу, і ў першую чаргу гэта рэчы, а таксама дзеянні адносна перадачы рэчаў, асабістых паслуг, прыкладання ўласнай працоўнай сілы.
Суб'ектам з'яўлялася асоба, здольная ўступаць у юры-дычныя адносіны. Поўная праваздольнасць суб'екта мела месца пры наяўнасці падданства ВКЛ і пэўным стане са-цыяльнай свабоды. Некаторыя катэгорыі насельніцтва (перш за ўсё чэлядзь нявольная) былі пазбаўлены праваздольнасці. Праваздольнасць простых людзей мела тэндэн-цыю да абмежавання. Абмяжоўвалася праваздольнасць неза-коннанароджаных). Поўнасцю пазбаўляліся правоў так зва-ныя вываланцы (баніты) (выгнаныя за межы дзяржавы, гл. падрабязней с. 59), абвешчаныя судом па-за законам.
Дзеяздольнасць асобы залежала ад пэўнага ўзросту. Згодна са звычаёвым правам статутнае заканадаўства звязвае дзеяздольнасць са шлюбным узростам. У Статуце 1529 г. — 18 гадоў для мужчыны і 15 гадоў для жанчыны (раздзел I, артыкул 18); у Статуце 1566 г. — 15 гадоў для асоб абодвух полаў (раздзел III, артыкул 38); у Статуце 1588 г. — 18 гадоў для мужчыны і 13 гадоў для жанчыны (раздзел IV, артыкул 1). Разам з тым жанчыны і пасля шлюбнага ўзросту (асабліва замужнія) абмяжоўваліся ў дзеяздольнасці. Яны павінны былі выступаць у судзе толь-кі ў прысутнасці мужа, бацькоў ці апекуноў. Вышэйшай, асабліва адносна маёмасці, была дзеяздольнасць удоў.
Абмяжоўвалася дзеяздольнасць нежанатых мужчын. Паз-баўляліся права ўступаць у грамадзянска-прававыя адносіны псіхічна хворыя людзі (так званыя «шалёныя») і асобы, якія не здольны былі разумець сутнасць і характар сваіх дзеянняў, разумова непаўнацэнныя («дурні»), і іх замяш-чалі апекуны.
Сувязь паміж правам і абавязкам узнікала праз юры-дычны факт, пад якім разумеліся ўсялякія акалічнасці, якія цягнулі за сабой, у адпаведнасці з законам, тыя ці іншыя наступствы.
У выпадку парушэння свайго права дзеяздольная асоба магла звярнуцца ў суд. 3 мэтай стабілізацыі маёмасных ад-носін і спынення фармальных адносін, якія ў некаторых выпадках працягваліся па інэрцыі ці недагляду, уводзілася так званая «земская даўнасць», гэта значыць абмежаваны тэрмін, на працягу якога асоба магла патрабаваць абароны праз суд свайго парушанага права. У большасці выпадкаў земская даўнасць складала 10 гадоў.
Статут 1588 г. паўтараў норму Статута 1566 г. аб непа-шырэнні іскавай даўнасці на дагавор залогу і ў дапаўненні адзначаў, што і «долг пазычаны» не мае земскай даўнасці (раздзел VII, артыкул 2).
Важным для развіцця феадальнай дзяржавы было ўдак-ладненне ўзаемаадносін паміж суб'ектамі права адносна аб'ектаў рэчавага гірава. Аб'ектамі рэчавага права феадальнай Беларусі былі маёнткі з залежнымі людзьмі, землі, лясы, чэлядзь нявольная і інш.
Спосабамі набыцця рэчавых правоўу XVI ст. былі: аку-пацыя (захоп), выслуга, даўнасць, спадчына, знаходка, прырашчэнне і некаторыя іншыя. Заканадавец XVI ст. ужо дастаткова вызначае і адрознівае такія правы на рэчы, як уласнасць, валоданне («держание»), залог, сервітуты.
Нормы феадальнага права аб'ядноўвалі часам у адзіным паняцці ўласнасці рэчавыя правы і абавязацельныя патра-баванні. Асаблівае развіццё атрымалі ў Статутах (найбольш дакладна ў Трэцім Статуце) залогавыя і абавязацельныя праваадносіны.
Пры залоге маёмасці да крэдытора пераходзіла права валодання і карыстання маёмасцю залогадавальніка без перахода права ўласнасці. Правы на землеўладанне маглі быць перададзены і іншым асобам.
Уключэнне нерухомай маёмасці ў тавараабарот пры-водзіла да развіцця такіх відаў дагаворных абавязацельст-ваў, як купля-продаж, мена, дарэнне, арэнда, пазыка, найм, падрад і інш. Пры рэгламентацыі праваадносін заканадавец перш за ўсё звяртае ўвагу на фармальны бок і пат-рабуе іх належнага афармлення. Нават здзелкі з рухомай маёмасцю (на суму звыш 10 кап. грошай) павінны былі заключацца ў пісьмовай форме, часам у спецыяльных мес-цах і ў прысутнасці сведак. Здзелкі з нерухомасцю патраба-валі натарыяльнага сведчання (адпаведны запіс рабіўся ў спецыяльных судовых кнігах). Калі закон не прадугледжваў больш складанай формы, то выкарыстоўвалася простая — вусная. Усё большае значэнне заканадавец надае ўмовам законнасці здзелак, правамоцтвам бакоў, парадку і відам адказнасці. Сродкамі ўмацавання і забеспячэння абавяза-цельных адносін былі задатак, няўстойка, зарука, пару-чыцельства і інш.
На спадчынныя праваадносіны вялікі ўплыў зрабіла рымскае права. Статуты ведаюць спадчыннікаў па закону і па завяшчанню, гавораць аб чарговасці сваякоў, уводзяць асаблівы парадак наследавання мацярынскай маёмасці, рэгламентуюць выпадкі пазбаўлення правоў на спадчыну і шмат іншага. Значную ўвагу закон надае парадку афарм-
лення завяшчанняў і з вялікай павагай ставіцца да ната-рыяльна завераных завяшчанняў. Разам з тым прызнавала-ся і хатняя форма завяшчання, якая патрабавала прысут-насці сведак. Завяшчанне, форма якога не адпавядала закону, магло быць аспрэчана ў судзе.