Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аргучинцев.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
930.3 Кб
Скачать

9 8. Палітычны лад вкл

Пытанне дзяржаўнага ладу ВКЛ - адно з найболыл скла-даных, асабліва ў раскрыцці праблемы даяржаўнага ўлад-кавання.

У XIV-XVI стст. Вялікае княства Літоўскае па форме ііраўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром, або вялікім кня­зем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністра-цыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброе-нымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам за-канадаўчай ініцыятывы і г. д. Але ж найбольш важныя пы-танні ён павінен быў вырашаць разам з радаю.

Такім чынам, улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана радай, у склад якой уваходзілі вярхі кла­са феадалаў. Акрамя таго, яго ўлада абмяжоўвалася сой­мам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.

Прававое становішча рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506 гг. Напрыклад, у 1492 г. законам было ўстаноўлена, што ў выпадку разыходжання ў радзе думак вялікага князя і радных паноў гаспадар быў абавязаны выконваць тое, што па-раяць яму паны-рада. Абмежаванне ўлады вялікага князя ў да-лейшым было заканадаўча замацавана ў Статуце 1529 г.

Рада з'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным орга­нам. Яна не мела строга акрэсленай кампетэнцыі і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У прыватнасці, у кампетэнцыю рады ўваходзіла: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, вырашэнне міжнародных спраў, абмеркаванне і прыняцце заканадаўчьгх актаў, заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, разгляд найважнейшых судовых спраў і інш.

Такім чынам, рада была выканаўча-распарадчым, за-канадаўчым і кантралюючым органам. Яе галоўнае пры-значэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку вялікага князя, а таксама ахоўваць тэры-тарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.

Сойм — вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган бярэ пачатак ад старажытньгх вечавых сходаў, якія пры феада­лізме ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да XV ст.

Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XIV ст. рэгу-ляваліся звычаёвым правам. Спачатку ў сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з'яўляліся раднымі панамі, службо-выя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а такса­ма ўся шляхта. Але рашэнні, як правіла, выносіліся вялікім князем і панамі-радай, а дробныя і сярэднія феадалы пры гэтым толькі прысутнічалі, інакш кажучы, валодалі да-радчым, а не рашаючым голасам. Таму соймы гэтага пе-рыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі.

У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага перарос у прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі — па два дэпутаты (паслы) ад кожнага паве-та, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспада-ра, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных (агульных) соймаў бралі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў.

У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам.

Важнае месца займаў маршалак земскі, які з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны.

Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышэйшы (з XVIII ст. — вялікі), які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў маршалак дворны.

Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер збе-рагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам падканцлерам — удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні за-канадаўчых актаў.

Падскарбі земскі загадваў дзяржаўнымі фінансамі, скар-бам. Яго намеснікам быў падскарбі дворны, а памочнікамі -скарбнікі і скарбавыя пісары.

Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выкон-валі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.

Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных зем­лях будаваліся ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытары-яльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асоб-ныя землі кіраваліся намеснікамівялікага князя. Пры на-месніках былі такія службовыя асобы, як ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы, пасады якіх у асноўным засталіся і пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг., што падзяліла тэрыторыю ВКЛ на ваяводствы (акрамя існа-ваўшых раней уводзіліся і новыя), паветы і воласці.

Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады вы­ступал! павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства.

Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі мясцовай адміністрацыі.

На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай ула­ды быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспа-дарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў — ураджэнцаў ВКЛ. Бліжэйшым па-мочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.

Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, га-раднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.

Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста, які таксама прызначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў' падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павято-вым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынства-ваў на пасяджэннях павятовага сойміка.

Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў.

Органы мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах Беларусі, якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адрозніваліся ад іншых мясцовых органаў улады і кіравання на месцах. Па арганізацыі кіравання і па характару залежнасці ад вышэйшых органаў улады бела-рускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на магдэбургскае права, і тыя, якія не мелі такіх грамат. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выклю­чался з адміністрацыі ваявод і старастаў, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.

У магистрат (раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або гараджан. Правасуддзе войт ажыццяўляў сумесна з членамі гарадской рады і лаўнікамі (засядацелямі). Войт мог прызна-чыць сабе намесніка — лент-войта. Памочнікам войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызна-чаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской рады.

У большасці беларускіх гарадоў рада складалася прыклад-на з 6—20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найбольш бага-тыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-ра-меснікі. У адных гарадах рада выбіралася мяшчанамі, у другіх — войт кампанаваў раду. Рада вызначала асноўны напрамак раз-віцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі доб-раўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарон-чых збудаванняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г. д.

Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладаль-ніка, які мог дазволіць утварэнне_ мясцовых органаў у ад-паведнасці з магдэбургскім правам або прызначыць у го-рад свайго намесніка-кіраўніка.