Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аргучинцев.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
930.3 Кб
Скачать

34. Судовыя органы беларусі 9 20-30-я гг. XX ст.

Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны судовую сістэ-му Беларусі складалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры народнага суда, дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцый-ны і вайсковыя трьтбуналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцыі) БССР.

Да падсуднасці народных судоў адносіліся ўсе крымі-нальныя і грамадзянскія справы акрамя тых, якія тычыліся спраў асаблівай дзяржаўнай важнасці. Апошнія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал рэспублікі.

Асобныя ўдарныя сесіі народнага суда разглядалі тыя катэ-горыі крымінальных спраў, якія ім перадаваліся Рэў-трыбуналам, а дзяжурныя камеры народных судоў прымалі да вядзення справы аб дробных правапарушэннях, якія не патрабавалі папярэдняга даследавання і маглі быць раз-гледжаны судом неадкладна. Дзяжурная камера пры Над­звычайнай камісіі разглядала справы, якія былі ў вытвор-часці гэтай камісіі і па якіх патрэбна было хуткае судовае разбірацел ьства.

Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэспубліканскім з'ездзе народных суддзяў, з'яўляўся касацыйнай інстанцыяй для народных судоў, іх дзяжурных камер і асобных удар­ных сесій.

На Беларусі функцыяніравалі і надзвычайныя судовыя органы — Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы.

Рэвалюцыйны трыбунал у складзе старшыні і пяці чле-наў зацвярджаўся СНК БССР. Да яго падсуднасці аднрсілася разгляданне ў першай інстанцыі спраў аб контррэвалю-цыйных злачынствах, буйных спекуляцыях, дыскрэдыта-цыі савецкай улады, бандытызме, злосным дэзерцірстве і іншых грамадска небяспечных злачынствах.

Нагляд за дзейнасцю Рэвалюцыйнага трыбунала, раз-гляд касацыйных скаргаў і пратэстаў па падсудных яму справах ажыццяўляў Касацыйны трыбунал пры ЦВК БССР. Яго старшынёй з'яўляўся народны камісар юстыцыі.

Кантроль за вырашэннем спраў у судах і рэвалюцыйных трыбуналах ажыццяўляла Калегія вышэйшага судовага кан­тролю НКЮ БССР.

Такая сістэма судовых органаў існавала на Беларусі да другой паловы 1922 г. У верасні 1922 г. ЦВК і СНК БССР у адпаведнасці з рашэннем ЦК КПБ(б) аб паляпшэнні дзей-насці судовых органаў і з улікам праведзенай у маі 1922 г. судовай рэформы ў РСФСР прынялі пастанову аб правя-дзенні судовай рэформы на Беларусь У выніку былі скаса-ваны Рэвалюцыйны трыбунал БССР, Савет народных суд-дзяў і створаны Вышэйшы суд рэспублікі, а замест Каса-цыйнага трыбунала ўтвораны Вышэйшы касацыйны суд.

Вышэйшы суд меў тры адцзяленні: асаблівай падсуднасці, крымінальнае і грамадзянскае. Вышэйшы суд разглядаў у першай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія справы, якія закон адносіў да яго падсуднасці, а таксама з'яўляўся касацыйнай і нагляднай інстанцыяй для народных судоў рэспублікі.

Вышэйшы касацыйны суд здзяйсняў судовы кантроль за справамі, разгледжанымі ўсімі судовымі органамі Беларусі. Яго рашэнні былі канчатковымі і маглі быць адменены толькі Прэзідыумам ЦВК БССР.

Згодна з Палажэннем аб судовым ладзе, якое было за-цверджана другой сесіяй ЦВК БССР чацвёртага склікання ў сакавіку 1923 г., з 15 красавіка гэтага ж года на Беларусі ўводзілася трохступенная сістэма судовых органаў: народ­ны суд, Вышэйшы і Вярхоўны суд Беларускай ССР, а для вырашэння арганізацыйных пытанняў дзейнасці народных судоў і тлумачэння ў неабходных выпадках дзеючага зака-надаўства Палажэннем аб судовым ладзе прадугледжвала-ся ўтварэнне пленума Вышэйшага суда.

3 1 жніўня 1924 г. уводзіцца новае Палажэнне аб судо­вым ладзе БССР, у якім быў улічаны новы адміністрацый-на-тэрытарыяльны падзел рэспублікі.

3 1 кастрычніка 1925 г. замест Вышэйшага суда, які не меў магчымасці абслужыць насельніцтва ўсіх акругоў і за-бяспечыць кантроль за дзейнасцю народных судоў, былі ўтвораны акруговыя суды ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Бабруйску і Мазыры. У межах тэрыторыі акругі яны вы-конвалі функцыі, якія раней уваходзілі ў кампетэнцыю Вы­шэйшага суда.

У сувязі са змяненнем адміністрацыйна-тэрытарыяль-.і нага падзелу БССР у 1930 г. адбылася рэарганізацыя і судо­вых органаў: былі скасаваны акруговыя суды, устаноўлена двухступенная судовая сістэма, пашыраны функцыі народ­ных судоў, якія сталі разглядаць усе грамадзянскія справы акрамя падсудных Вярхоўнаму суду, таварыскім, сельскім і местачковым судам.

Змены ў судовай сістэме рэспублікі замацавала новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, якое пачало дзейнічаць з 1 мая 1931 г. У ім былі вызначаны асноўныя задачы судоў: падаўленне супраціўлення класавага ворага, умацаванне грамадска-працоўнай дысцыпліны, пільная ахова сацы-ялістычнай уласнасці. Справы аб крадзяжах сацыялістычнай маёмасці суды павінны былі разглядаць у першую чаргу і ў максімальна кароткія тэрміны.

У 1934 г. адбываюцца некаторыя змены ў структуры Вярхоўнага суда рэспублікі. У яго складзе з'яўляецца спе-цыяльная судовая калегія для разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах, расследаваных органам! НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў), за выключэннем спраў аб здра-дзе Радзіме, шпіянажы, тэроры, падпалах і іншых дыверсіях, якія знаходзіліся ў падсуднасці вайсковых трыбуналаў.

Згодна з артикулам 80 Канстытуцыі БССР 1937 г. судо­вая сістэма рэспублікі складалася з Вярхоўнага, акруговых і народных судоў. Акрамя таго, у Канстытуцыі падкрэсліваец-ца, што правасуддзе ў рэспубліцы ажыццяўляецца «также специальными судами СССР, создаваемыми по постановле­нию Верховного Совета СССР» (арт. 80).

У лютым 1938 г. з увядзеннем на тэрыторыі Беларускай ССР абласнога дзялення ў рэспубліцы ўтвараюцца аблас-ныя суды. Па сутнасці, судовая сістэма БССР ствараецца на падставе агульнасаюзнага Закона аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік, які быў прыняты ў жніўні 1938 г. Асноўным звяном на Беларусі па-ранейша-му заставаўся народны суд, які дзейнічаў на тэрыторыі раёна ці горада і разглядаў большую частку як крымінальных, так і грамадзянскіх спраў. У абласных судах дзейнічалі калегіі па крымінальных і грамадзянскіх справах. У касацыйным па­радку яны разглядалі скаргі, пратэсты на прыгаворы, ра-шэнні і вызначэнні народных судоў. Абласны суд заста­ваўся судом першай інстанцыі для спраў, якія аднесены да

яго падсуднасці. „ кггр які

Аналагічную структуру меу Вярхоуны суд ЬССР, які ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцю ўсіх судовых ор-

ГаНТІк\«Км, у рэспубліцы адзінай інстанцыяй, якая мела правамоцтвы правяраць законнасць і абгрунтаванасць прыгавораў і рашэнняў, якія ўступілі ў сілу, стау Вярхоуны суд Беларускай ССР.