- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай беларусіi яго характарыстыка
- •6. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •8 7. Грамадскі лад вялікага княства літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст. (да 1569 г.)
- •9 8. Палітычны лад вкл
- •11 9. Люблінскі сойм I ўмовы аб'яднання вкл 3 польшчай
- •12 10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вялікага княства літоўскага пасля люблінскай уніі
- •13 11. Крыніцы права феадальнай беларусі
- •19 12. Судзебнік казіміра 1468 г.
- •13. Статуты вялікага княства літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •20 25 15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •24 16. Крымінальнае права беларусі
- •17. Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоўскага
- •22 18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •23 19. Працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •26 20. Дзяржаўны лад рэчы паспалітай
- •21. Акт «ураўнаванне правоў вялікага княства I кароны» 1697 г. I «літоўская пастанова» 1700 г.
- •29 22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіравання рэчы паспалітай у другой панове XVIII ст.
- •27 23. Кароткі агляд права беларусі ў другой палове XVI - XVIII ст.
- •31 24. Судовыя ўстановы I права беларусі ў канцы XVIII-
- •34 25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання I самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •45 28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне літоўска-беларускай сср
- •46 29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб I рсфср. Уваходжанне беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў беларускай сср у 20-30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі беларускай сср 1927 11937 гг.
- •34. Судовыя органы беларусі 9 20-30-я гг. XX ст.
- •35. Землі заходняй беларусі ў складзе полыіічы. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадніi ў час вялікай айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады I кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •39. Вышэишыя органы дзяржаўнай улады I кіравання бсср у другой палове 40-х - 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на м1жнар0днай арэне
- •41. Развщцё права беларускай сср у другой палове 40-х - 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай рэспублікі беларусь (90-я гг. XX ст. - пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расійскай інтэграцыі
12 10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вялікага княства літоўскага пасля люблінскай уніі
Погляды гісторыкаў права на змест Люблінскага акта доўгі час зводзіліся да аднаго: гэта юрыдычнае і фактыч-нае аб'яднанне двух народаў у адзін і дзвюх дзяржаў у адну Рэч Паспалітую.
Архіўныя дакументы і матэрыялы пацвярджаюць думку аб тым, што нелыа трактаваць Люблінскі акт як паглы-нанне Польшчай Вялікага княства Літоўскага. Хаця трэба прызнаць, што на першым часе ўражанне пануючага класа ВКЛ ад вынікаў уніі, падзей, што ёй папярэднічалі, было такім. Гэта тычылася як магнатаў, так і шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Уплывовай жа знаці Люблінская унія пагражала поўнай стратай было-га палітычнага ўплыву. Справа ў тым, што ў ВКЛ сойм, дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна пера-ставаў існаваць. У агульны сенат Рэчы Паспалітай многа былых паноў-рады проста не трапіла. Тыя ж нешматлікія галасы сенатараў з Княства заглушаліся больш мнагалюд-ным польскім прадстаўніцтвам у сенаце. Toe ж самае ад-бывалася і ў Пасольскай ізбе, дзе з 180 выбраных па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў только 46 прыходзілася на Вялікае княства Літоўскае (у тым ліку 34 паслы з беларускіх паветаў).
На прыкладзе прыведзеных лічбаў можна меркаваць аб палітычнай дыскрымінацыі ВКЛ. Гэта, па-першае. Па-другое, юрыдычнае замацаванне ў Люблінскім акце за поль-скай шляхтай магчымасці атрымання ў межах Вялікага княства Літоўскага зямельных плошчаў стварыла небяспеч-нага канкурэнта для шляхты мясцовай. Безумоўна, што гэтыя фактары вялі да з'яўлення ў большай часткі пануючага класа Вялікага княства Літоўскага сепаратысцкіх, ан-тыпольскіх настрояў. Яны праяўляліся ў рэзкім непрыняцці шляхтай, як буйной, так і дробнай, уніі, ды і наогул палітыкі Кароны.
Незалежніцкія настроі не разыходзіліся са справамі, перш за ўсё яны выявіліся ў палітычнай сферы, а таксама і ў духоўнай.
Насуперак Люблінскаму акту на працягу 70—80-х гг. у Княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы («Віленская канвакацыя»). Пасля смерці ў 1572 г. караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста не толькі фактычна, але і юрыдычна было прызнана захаванне адасобленасці ВКЛ.
Прычым у час бескаралеўя (1574—1576) на Віленскім сойме дэбатавалася пытанне аб выбранні караля, а на сойме 1580 г. прысутнічаў нават кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. Больш таго, у 1581 г. ствараецца, аў 1582 г. пачы-нае дзейнічаць Галоўны трыбунал Вялікага княства.
Але найлепшым сведчаннем дзяржаўнай незалежнасці Княства было прыняцце зводу законаў, які атрымаў назву Трэцяга Літоўскага Статута (Статута ВКЛ 1588 г.).
Статут, па сутнасці, скасаваў многія пастановы Люблін-скай уніі. Паказальна, што ў гэтым юрыдычным помніку ніводнага разу не ўпамінаецца пра акт уніі. Паводле гэтага зводу законаў, які дзейнічаў натэрыторыі Беларусі да 1840 г., Вялікае княства Літоўскае заставалася самастойнай дзяр-жавай не толькі з асобным заканадаўствам, але і са сваім дзяржаўным апаратам, войскам, фінансамі, тэрыторыяй. Статут прадугледжваў таксама адмену звышпрынцыповага для палякаў пункта пастановы Люблінскага сойма 1569 г. аб праве набыцця зямельнай уласнасці ў межах ВКЛ. Пасля ўвядзення Статута 1588 г. удзеянне шляхта Кароны не мела юрыдычнага права не толькі набываць землі, але і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім.
Аўтары Статута 1588 г. не ўнеслі ў тэкст ніводнага артикула, які б абмяжоўваў суверэнітэт Княства. Наадварот, Статут абавязваў гасудара захоўваць недатыкальнасць тэ-рыторыі Вялікага княства Літоўскага, вяртаць раней стра-чаныя землі.
Звод законаў зафіксаваў адно з карэнных патрабаван-няў беларускай шляхты — дзяржаўнасць «рускай» (стара-беларускай) мовы на ўсёй тэрыторыі гаспадарства. Гэта радыкальна розніла Княства ад Польшчы, дзе моваю юры-дычных дакументаў была лацінская.
Як сімвал дзяржавы ВКЛ мела свой дзяржаўны герб і пячатку (раздзел IV, арт. 12 Статута 1588 г.).
Статут убачыў свет у выніку доўгай і цяжкай барацьбы за незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Ужо сам ход барацьбы паказвае ВКЛ як самастойную дзяржаву, якая трымае сябе з Польшчай як роўная. Зразумела, што калі Статут 1588 г. з'явіўся ў выніку барацьбы за незалежнасць, то ён павінен быў адлюстраваць і замацаваць на сваіх ста-ронках палітычныя жаданні беларуска-літоўскіх кіруючых колаў і ўсталяваць новыя адносіны з Каронай, бо ўмовы існавання Княства ў складзе Рэчы Паспалітай на аснове пастаноў Люблінскага сойма не задавальнялі магнатаў і шляхту ВКЛ.
Статут 1588 г. па сваёй значнасці з'яўляецца, па сут-насці, Канстытуцыяй Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі.
Трэба асабліва падкрэсліць той факт, што такія галоўныя прынцыпы Статута, як прэзумпцыя невінаватасці, дзяр-жаўны ды нацыянальна-культурны суверэнітэт, рэлігійная талерантнасць і інш., былі надзвычай прагрэсіўнымі для таго часу. Яны да сённяшняга дня выступаюць у ліку прын-цыпова важных палажэнняў заканадаўчых актаў многіх дэ-макратычных краін свету.
Такім чынам, канкрэтна-гістарычны матэрыял сведчыць аб тым, што дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай пасля 1569 г. будаваліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на ўмовах, якія праду-гледжвалі адасобленасць абедзвюх дзяржаў пры адным га-судары і адным парламенце (сойме). Разам з тым гэтае аб'-яднанне спарадзіла і новую дзяржаву — Рэч Паспалітую, у кампетэнцыю якой уваходзілі ў асноўным пытанні сумес-най міжнароднай палітыкі і ўзаемнай абароны.