Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аргучинцев.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
930.3 Кб
Скачать

45 28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне літоўска-беларускай сср

У_сядэдзіне лютага 1919 г. Чырвоная Армія замацавала-ся на лініі Вільня — Ліда - Слонім - Агінскі канал — Сарны. Такім чынам, амаль на ўсей тэрыторыі Беларусі аднавілася савецкая ўлада. Пры гэтым праблема белару­скай дзяржаўнасці яшчэ больш абвастралася ў сувязі з раз-вязваннем грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыяй у Савецкай Расіі.

Аналізуючы палітыку ЦК РКП (б) у адносінах да пра­цэсу самавызначэння Беларусі ў канцы 1918 — пачатку 1919 г. можна пагадзіцца з акадэмікам І.М. Ігнаценкам, які прыйшоў да наступнага вываду: «Ваенна-палітычнае ста-новішча патрабавала ўтварэння БССР, каб зачыніць тым самым акно для пранікнення імперыялістычных сіл не-пасрэдна на тэрыторыю Расіі. ЦК РКП(б) меркаваў, што ўтварэнне БССР менавіта ў гэты час будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага становішча Савецкай краіны, абароне рэвалюцыі і савецкай улады».

У кіруючых колах Савецкай Расіі, Аблвыканкамзаха і беларускіх камуністычных секцыях погляды на перспекты-вы дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі былі рознымі. У кіраўніцтве Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвы­канкамзаха лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай гас-падарчай адзінкі. Кіраўнікі Цэнтр^льнага бюро (ЦБ) бела-рускіх секцый пры РКІІ(б) і Белнацкама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Бе­ларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апы-нуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з палітычнай сцэны.

24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб абвяшчэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Бе-ларусі (ССРБ). Пленум даручыў Паўночна-Заходняму аб-каму разгарнуць падрыхтоўчую работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі.

30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пы­тання аб утварэнні ССРБ і КПБ Паўночна-Заходні аблас­ны камітэт РКП (б) склікаў VI I Іаўночна -Заходнюю аб-ласную канферэнцыю РКП(б), якая і прыняла рэзалюцыю аб абвяшчэнні ССРБ. У склад ССРБ уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Паўночна-Заходняя арганізацыя РКП(б) была пераймена-вана ў КП(б)Б і заставалася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, састаўной часткай РКП(б). Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе і з'ездам КП(б)Б.

ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх ка-муністычных секцый вызначыла персанальны склад Часо-вага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Дз.Ф. Жылуновічам.

1 студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага са­вецкага ўрада, які абвясціў утварэнне ССРБ і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся ўлада пера-, давалася Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырво-наармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі аб-вяшчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пас­тановы, загады і распараджэнні «як Рады і яе слуг, так таксама і нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несапраўднымі».

5 студзеня 1919 г. сталіцай ССРБ стаў Мінск, куды пе-раехаў і Часовы ўрад.

3 прававога пункту гледжання працэдура ўтварэння дзяр­жавы і яе ўладных органаў на аснове рашэння парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Аднак на тым этапе РКП(б) праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладцыя функцыі і такія рашэнні не толькі мелі юрыдычную сілу, але і станавіліся нормай.

Задачу ж надання легітымнасці гэтым актам павінен быў вырашыць Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім мерка-валася прыняць Канстытуцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.

Аднак у перыяд падрыхтоўкі з'езда, 16 студзеня 1919 г., ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі ССРБ, што засталася, з Літоўскай ССР. У рашэнні было запісана: «ЦК лічыць гэта рашэнне найбольш адпа-вядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры».

У снежні 1918 г. Ю. Пілсудскі заявіў, што польская дзяр-жава будзе аднаўляцца ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г., а гэта значыць, што ў яе склад павінны ўвайсці беларускія і літоўскія землі.

Рашэнне, прынятае ЦК РКП(б), і асабіста У.І. Леніным, 16 студзеня 1919 г., было выклікана імкненнем захаваць РСФСР як дзяржаву і як правобраз будучай сусветнай Рэс-публікі Саветаў. Адсюль і ленінскія пасылкі аб інтэрнацы-янальным абавязку працоўных Беларусі змякчыць удар імперыялізму па РСФСР і яго ідэя стварэння Літоўска-Беларускай ССР, прызванай, як меркавалася, стаць дзяр-жавай-буферам паміж буржуазнай Польшчай і Савецкай Расіяй, прадухіліць адкрытую вайну паміж імі. Жадаючы адстаяць цэласнасць тэрыторыі Беларусі, ЦК КП(б)Б для перагавораў аб межах накіраваў у Маскву членаў ЦБ Р.В. Пікеля і І.І. Райнгольда. 31 студзеня 1919 г. яны дала-жылі: «Свярдлоў сказау нам, што ЦК прыняў рашэнне адзінагалосна і іншае рашэнне немагчыма» (маецца на ўвазе рашэнне аб тэрыторыі, якая адышла да Расіі).

Захаваўся пратакольны запіс сустрэчы Р.В. Пікеля і І.І. Райнгольда з У.І. Леніным. Выслухаўшы іх, старшыня СНК РСФСР адказаў, што рэспубліка буферная і патрэб-на пастолькі, паколькі мяжуе з іншымі краінамі. Смален­ская, Віцебская і Магілёўская губерні не мяжуюць з іншымі краінамі, таму іх можна выключыць са складу Беларусі.

Такім чынам, у інтарэсах сусветнай пралетарскай рэва-люцыі (як аказалася, уяўнай) было спынена нацыяналь-на-дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім Я.М. Свярдлоў Зачытаў пастанову Прэзідыума УЦВК ад 31 студзеня 1919 г. «Аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэс-публікі Беларусі». Тут жа па прапанове Я.М. Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні ССРБ з Літоўскай ССР.

Акрамя таго, з'езд прыняў Канстытуцыю ССРБ, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 г. і зыхо-дзячы з прынцыпу «класавай дэмакратыі» дэкларавала пра­вы працоўнага і эксплуатуемага народа, вызначала струк­туру органаў улады і кіравання.

Згодна з арт. 6 Канстытуцыі, выщэйшым органам ула­ды ў ССРБ аб'яўляўся Усебеларускі з'езд Саветаў, а ў пе-