- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай беларусіi яго характарыстыка
- •6. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •8 7. Грамадскі лад вялікага княства літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст. (да 1569 г.)
- •9 8. Палітычны лад вкл
- •11 9. Люблінскі сойм I ўмовы аб'яднання вкл 3 польшчай
- •12 10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вялікага княства літоўскага пасля люблінскай уніі
- •13 11. Крыніцы права феадальнай беларусі
- •19 12. Судзебнік казіміра 1468 г.
- •13. Статуты вялікага княства літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •20 25 15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •24 16. Крымінальнае права беларусі
- •17. Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоўскага
- •22 18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •23 19. Працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •26 20. Дзяржаўны лад рэчы паспалітай
- •21. Акт «ураўнаванне правоў вялікага княства I кароны» 1697 г. I «літоўская пастанова» 1700 г.
- •29 22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіравання рэчы паспалітай у другой панове XVIII ст.
- •27 23. Кароткі агляд права беларусі ў другой палове XVI - XVIII ст.
- •31 24. Судовыя ўстановы I права беларусі ў канцы XVIII-
- •34 25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання I самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •45 28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне літоўска-беларускай сср
- •46 29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб I рсфср. Уваходжанне беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў беларускай сср у 20-30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі беларускай сср 1927 11937 гг.
- •34. Судовыя органы беларусі 9 20-30-я гг. XX ст.
- •35. Землі заходняй беларусі ў складзе полыіічы. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадніi ў час вялікай айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады I кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •39. Вышэишыя органы дзяржаўнай улады I кіравання бсср у другой палове 40-х - 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на м1жнар0днай арэне
- •41. Развщцё права беларускай сср у другой палове 40-х - 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай рэспублікі беларусь (90-я гг. XX ст. - пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расійскай інтэграцыі
27 23. Кароткі агляд права беларусі ў другой палове XVI - XVIII ст.
У другой палове XVI — XVIII ст. галоўнай крыніцай права ў Вялікім княстве Літоўскім з'яўляўся Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. У сувязі з тым, што пасля прыняцця Люблінскай уніі ўтварылася канфедэра-тыўная дзяржава Рэч Паспалітая, пачалі рабіцца шматлікія спробы ўнесці ў яго змены.
Справа ў тым, што Статут 1588 г. насуперак акту Люблін-скай уніі заканадаўча аформіў захаванне Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы. Складальнікі Статута 1588 г. нібы не заўважылі ці не зразумелі акта уніі аб утварэнні Рэчы Паспалітай і ўключэнні ў яе склад ВКЛ, у якой захоўвалася патрабаванне аб унясенні паправак у некаторыя артыкулы Статута 1566 г., асабліва ў тыя, што забаранялі іншаземцам займаць пасады і набываць землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Польская шляхта лічыла, што гэтыя артыкулы супярэчаць акту Люблінскай уніі і павінны быць скасаваны. Аднак да-маганні польскай шляхты былі адхілены, і змест Статута некаторы час заставаўся без карэнных змяненняў. Аднак з цягам часу прымаліся новыя законы, якія дапаўнялі Статут або нават уносілі ў яго змяненні. Напрыклад, калі ў 1668 г. быў выдадзены закон, па якім за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнан-нем з дзяржавы, то нормы гэтага акта распаўсюджваліся і на тэрыторыю Княства. Па закону 1733 г. праваслаўныя і пратэ-станты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сойма і суд-дзямі Галоўнага трыбунала. Згодна з соймавай пастановай у канцы XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім у якасці дзяр-жаўнай замест беларускай абвяшчалася польская мова.
Важнай крыніцай права ў XVIII ст. становіцца звод за-конаў пад назвай «Валюміна легум» («Кніга законаў»), у якім былі сабраны соймавыя пастановы, прывілеі і іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія дзейнічалі на тэрыто-рыі Польшчы, Вялікага княства Літоўскага і Правабярэж-най Украіны да 1793—1795 гг. Упершыню 8 тамоў «Валюміна легум», у якіх сабраны акты за 1347—1779 гг., былі выдадзены ў Варшаве ў 1732—1782 гг.
Такім чынам, у гэтым выданні былі змешчаны нарма-тыўныя прававыя акты, якія дзейнічалі, і тыя, што фактычна страцілі юрыдычную сілу.
Дарэчы, «Валюміна легум» — неафіцыйнае выданне і не з'яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамі з арыгінальных крыніц у гэты зборнік уключаны і дакумен-ты, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Лі-тоўскага асаблівую каштоўнасць маюць акты «Валюміна легум» аб дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, сацыяльна-эканамічным становішчы насельніцтва.
Значэнне крыніцы права мелі таксама акты, якія былі змешчаны ў якасці дадатку да Статута 1588 г. і выдадзены на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг. У тэксце Трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1786 г. былі змешчаны закон аб стварэнні Галоўнага трыбунала і каментарьй да яго, алфавітна-прадметны паказаль-нік і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.
Найбольш значныя змяненні права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асабліва да перыяду дзейнасці чатырохга-довага сойма, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай па наказу Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанай у склад Расіі тэрыторыі былі створаны Пскоўская і Магілёўская губерні. Устанаўлівалася, што «суд і расправа» ў гэтых землях, калі гэта тычыцца асабістых спраў, павінны разглядацца на пад-ставе мясцовых «законаў і звычаяў і іх моваю», гэта значыць — па Статуту 1588 г. «Справы ж, што парушалі спакой і цішы-ню грамадзян», падлягалі разгляду ва ўстановах, «кои от власти верховной на то устроены».
Такім чынам, крыніцамі права ў Пскоўскай і Магілёу-скай губернях па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па справах аб дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., «Артыкул воінскі» і іншыя акты расійскай дзяржавы. Дакладнага размежаван-ня, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., а па якіх — рускае заканадаўства, не было. Указам расійскага Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў вы-біраліся шляхтай, якая мела не менш 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш чым 20 сялян. Змяняўся час пасяджэнняў земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чаты-ры восеньска-зімовыя месяцы (з 1 лістапада па 1 сакавіка). Указам Сената ад 28 жніўня 1772 г. забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі, бо «белорусское шляхетстве издавна не имело сего в обыкновении».
Далучэнне ўсходніх зямель Беларусі да Расп ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай выклікала неабходнасць унесці змены ў парадак разгляду спраў у Галоўным судзе ВКЛ (трыбунале). Згодна з соймавай пастановай 1775 г. сойм павінен быў праводзіць свае сесіі замест Вільні, Менска і Новагародка толькі ў Вільні і Гародні. Пачатак Віленскай сесіі Галоўнага суда ўстанаўліваўся Д5 лістапада, Гарадзен-скай — 1 мая.
Сойм Рэчы Паспалітай у 1786 г. змяніў тэрміны правя-дзення сесій земскіх судоў. Так, суды Менскага і Берас-цейскага ваяводстваў павінны былі разглядаць справы на адной сесіі з 1 кастрычніка да 31 студзеня замест трох сесій, якія прадугледжваліся Статутам. Змяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх судоў і ў іншых ваяводствах і паветах.