Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Хто з'яўляецца аўтарам найбольш вядомых хронік XVI ст.?

2. Калі пачалося і як развівалася беларускае кнігадрукаванне?

3. Згадайце асноўных нашых кнігадрукароў і выдаўцоў.

4. Як развівалася абарончае і культавае дойлідства Беларусі?

5. Калі адбыўся падзел паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі?

6. Як нараджаліся новыя плыні ў нетрах каталіцкай царквы?

Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці

Народнасць – гэта моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, якая склалася гістарычна і наступае пасля родава-племянной супольнасці; папярэднічае нацыі.

Працэсы фарміравання кожнай народнасці цесна звязаны з тэрытарыяльнымі, геаграфічна-кліматычнымі, сацыяльнымі і не-паcрэдна этнічнымі фактарамі. Прыродныя Беларусі дастаткова спрыяльныя для жыцця і дзейнасці насельніцтва. Сярод славянскіх плямённых супольнасцяў першымі насельнікамі былі крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Працэсы засялення імі гэтых земель пача-ліся ў І тысячагоддзі н.э. На гэтай тэрыторыі пражывалі балцкія і фіна-ўгорскія плямёны.

У другой палове I тысячагоддзя праходзілі працэсы ўзае-мапранікнення славян і неславянскіх этнічных супольнасцей. Ад-носіны паміж імі не заўсёды мелі мірны характар. Археалагічныя раскопкі некаторых старажытных умацаваных гарадзішчаў выяўляюць сляды ваенных сутычак, пажарышчаў. Абагульненне апошніх дадзе-ных прывяло навукоўцаў да стварэння тэорыі субстратнага паходжання беларусаў. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што на беларускай тэрыторыі славяне асіміліравалі балтаў, але і самі адчувалі моцны ўплыў балцкага субстрату. Найбольш інтэнсіўна гэтая “дыфузія” праходзіла ад пачатку VІІ – VІІІ ст. да канца ХІІІ ст.

Усходнеславянскія плямёны – крывічы, дрыгавічы, радзімічы і некаторыя балцкія аб'яднанні кансалідаваліся ў адзіны феадальны этнас. Асноўны перыяд інтэнсіўнай кансалідацыі прыпаў на XIV–XVI ст. і стымуляваўся сацыяльна-палітычнымі і эканамічнымі працэсамі ў межах ВКЛ. Першасныя сляды гэтага працэсу некаторыя навукоўцы адзначаюць у Полацкім княстве IX–XIII ст. (Старажытны перыяд). Пачатак перыяду ВКЛ (другая палова XIII–XIV і XV–XVI ст. быў часам умацавання, панавання і пашырэння гэтага этнічнага комплексу на тэрыторыі Падняпроўя, Панямоння, Пабужжа і г.д.

У помніках пісьменства, якія звязаны непасрэдна са старажыт-ным Полацкам, выразна праступаюць рысы сучаснай беларускай мовы, якія генетычна звязаны з крывіцкімі дыялектамі. Гэтыя моманты адыгралі цэментуючую ролю ў складанні беларскага этнаса, а рост га-радоў, узмацненне сацыяльна-эканамічных сувязяў, развіццё матэры-яльяльнай і духоўнай культуры стваралі перадумовы для фарміравання беларускай народнасці.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Народнасць – гэта моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, якая склалася гістарычна і наступае пасля родава-племянной супольнасці; папярэднічае нацыі.

Пытанні для самаправеркі

1. Як адбываўся працэс складвання беларускага этнаса?

2. У чым тоеснасць канцэптуальных поглядаў прадстаўнікоў навукі суседніх краін на працэсы станаўлення беларускага этнасу?