Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Як пагранічнікі і чырвонаармейцы сустрэлі ворага на тэрыто-рыі Беларусі?

2. Якая работа праводзілася па мабілізацыі сіл беларускага наро-да на адпор ворагу?

3. Якія абарончыя баі вяла Чырвоная Армія на тэрыторыі БССР?

4. Ахарактэрызуйце акупацыйны рэжым, устаноўлены нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларусі.

Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі

Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захоп-нікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя гра-мадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і ўступілі ў барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, якім кіраваў В. Корж, атрад "Чыр-воны Кастрычнік" у Палескай вобласці, які ўзначалілі Ц. Бумажкоў і Д. ПаўлоўскіГероі Савецкага Саюза. Рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэк-тар фабрыкі М. Шмыроў.

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбыМінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, 1. Кавалёў, У. Амель-янюк, I. Матусевіч і іншыя. 3 першых дзён акупацыі горада падполь-шчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб ру-ху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ. Удзельнікі гэтай аперацыі Л. Мазанік, М. Осіпава, Н.Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.

У Мінску налічвалася каля 70 камсамольскіх падпольных арга-нізацый і груп. Найбольш вядомай сярод іх была арганізацыя “Андру-ша” (кіраўнік М.А. Кедышка, пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза), якая за 2 гады дзейнасці правяла 40 дыверсій на хлебазаводзе, чыгунцы, ЦЭЦ і інш. За тры гады акупацыі мінскія пад-польшчыкі арганізавалі звыш 1500 дыверсій.

У Магілёве актыўна дзейнічала падпольная арганізацыя “Камі-тэт садзеяння Чырвонай Арміі”, створаная ў 1942 г. Яе ўзначальваў К. Ю. Матэ, з 1943 г. П.І. Крысевіч. Падпольшчыкі паспяхова правялі шэраг аперацый на чыгунцы, ЦЭЦ, у дэпо, пераправілі ў партызанскія атрады сотні ваеннапалонных, а таксама насельніцтва.

Мужна змагалася падполле Віцебска, якое было створана во-сенню 1942 г. удзельніцай рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі В.З. Харужай (пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). У 1942 г. яго ўдзельнікі арганізавалі больш за 100 буйных дыверсій на транспарце. Да лета 1943 г. у Віцебску налічвалася 60 падпольных груп.

Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле “Орша” разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо К.С. Засло-наў. Падпольшчыкі пад яго кіраўніцтвам ажыццявілі каля 100 кру-шэнняў паяздоў. Калі ўзнікла пагроза раскрыцця, К.С. Заслонаў з гру-пай таварышаў пакінуў Оршу і ўзначаліў партызанскі атрад. Загінуў у баі з акупантамі ў лістападзе 1942 г. (Герой Савецкага Саюза).

Адказам на пагрозу поўнага знішчэння яўрэяў, загнаных фа-шыстамі ў лагеры смерці і гета, з’явіўся яўрэйскі рух супраціўлення, які праявіўся ў антыгітлераўскай прапагандзе, уцёках, сабатажы лагер-ных мерапрыемстваў, дыверсійнай працы, удзеле ва ўзброеных паў-станнях і партызанскім руху. Вядома больш як 650 выпадкаў масавага яўрэйскага супраціўлення ў Беларусі. Толькі з Мінскага гета ўцякло больш як 10 тыс. чалавек, якія потым уліліся ў партызанскія атрады.

У заходніх абласцях Беларусі ў барацьбе з ворагам прымалі ўдзел звыш 40 абласных і раённых падпольных груп, у якіх знахо-дзілася больш за 12 тыс. чалавек. Значны ўклад у барацьбу з нямецкімі акупантамі ўнесла камсамольскае падполле, у арганізацыі якога пры-малі ўдзел М.В. Зімянін, К.Т. Мазураў, П.М. Машэраў, С.В. Прытыцкі.

Перамога Чырвонай Арміі пад Масквой і контрнаступленне зі-мой 1941–1942 гг. садзейнічалі актывізацыі партызанскага руху, які набыў з вясны 1942 г. усенародны характар. У лістападзе 1942 г. ужо налічвалася 430 партызанскіх атрадаў, на базе якіх ствараліся брыгады і злучэнні (у канцы 1942 г. у Беларусі было 59 брыгад і злучэнняў). Першыя такія фарміраванні ўзніклі ў Віцебскай і Мінскай абласцях.

З мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіравання партызанскім рухам у маі 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР), які ўзнача-льваў першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка. З верасня 1943 г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які ўзна-чаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З. Калінін.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі: каля 58%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны і краі. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая ў Віцебскай вобласці, Барысаўска-Бягомльскаяу Мінскай, Клічаўскаяу Магілёўскай. Некаторыя з іх аб'ядноўваліся ў партызанскія краі. Такім краем, напрыклад, была тэрыторыя ў чаты-рохвугольніку Олеўск-Оўруч-Мазыр-Тураў, якая ахоплівала 14 раёнаў з насельніцтвам больш як 200 тыс. чалавек.

3 мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі кар-ныя экспедыцыі. Адной з іх з удзелам 80 тыс. гітлераўцаў была апера-цыя пад умоўнай назвай "Котбус", ажыццяўлёная ў маі чэрвені 1943 г. супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай зон. Аднак ні адна з карных аперацый не прынесла акупантам жаданых вынікаў.

З восені 1942 г. па восень 1943 г. супраць партызан Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Пінскай абласцей гітлераўцамі былі праведзены 54 буйныя карныя аперацыі. Між тым немалы ўрон ворагу наносілі рэйды партызан, многія з якіх ажыццяўляліся па заданню Штаба партызанскага руху. Толькі ў лістападзе 1943 г. у іх удзельнічала 1800 чалавек. Партызаны прайшлі некалькі тысяч кіламетраў па Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях, знішчылі 2500 варожых салдат і афіцэраў, 500 вагонаў і платформ, падарвалі 1100 рэек.

Вышэйшым уздымам барацьбы партызан на чыгуначных каму-нікацыях праціўніка была аперацыя пад умоўнай назвай “рэйкавая вайна”. Першы этап яе праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі вой-скі Чырвоная Арміі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У апе-рацыі на чыгунках удзельнічала каля 100 тыс. партызан. У выніку на 40% скараціліся перавозкі для групы армій “Цэнтр”.

Другі этап "рэйкавай вайны" пад назвай "Канцэрт" праводзіўся ў другой палове верасня – кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўс-тупіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць коль-касць дывізій для аховы сваіх камунікацый.

Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Бе-ларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” і працягваўся да поўнага вызвалення рэспублікі. Партызаны вывелі са строю найбольш важныя чыгуначныя лініі і часткова паралізавалі перавозкі ворага амаль на ўсіх дарогах. Гэта мела аператыўна-стратэгічнае значэнне ў ходзе наступ-лення Чырвонай Арміі.

Такім чынам, барацьба нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Бела-русі насіла масавы характар. У падполлі змагалася 70 тыс. чалавек, а ў складзе 1255 партызанскіх атрадаў374 тыс. Мясцовыя жыхары складалі абсалютную большасць партызан (амаль 90%). Разам з бе-ларусамі сярод народных мсціўцаў былі прадстаўнікі амаль усіх нацыя-нальнасцей СССР, а таксама палякі, чэхі, славакі, югаславы, венгры, французы, бельгійцы, аўстрыйцы, галандцы і інш.

На беларускай зямлі дзейнічалі 14 тыс. байцоў, якія ўваходзілі ў польскую Армію Краёву, і 12 тыс.у склад Украінскай паўстанцкай арміі і так званых "бульбаўцаў". Неабходна адзначыць: Армія Краёва (А.К.) была створана ў лютым 1942 г. Галоўная мэтааднаўленне польскай дзяржавы ў межах 1 верасня 1939 г. з уключэннем Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленскага краю Літвы. Армія Краёва прытрымлівалася лозунгу ”Двух ворагаў” і вяла барацьбу супраць немцаў і бальшавікоў. З восені 1943 г. фарміраванні акаўцаў распачалі актыўныя ваенныя дзеянні супраць беларускіх партызан і мірнага насельніцтва. У студзені 1945 г. Армія Краёва была афіцыйна распуш-чана. Між тым бандытызм акаўцаў у Беларусі працягваўся да пачатку 50-х гг.

Фарміраванні Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў – аўнаўцы (з 1920 да пачатку 50-х гг.) праследавалі мэту абвяшчэння незалежнай украінскай дзяржавы. Да сярэдзіны 1943 г. узброеныя фарміраванні аўнаўцаў дапамагалі партызанам, аднак летам 1943 г. змянілі сваю пазіцыю: у адносінах да гітлераўцаў – пасіўная самаабарона, да парты-зан – барацьба. У 1944–1947 гг. у Беларусі акаўцы і аўнаўцы забілі 1225 чалавек. Канчаткова іх бандыцкія фарміраванні былі ліквідаваны ў пачатку 50-х гадоў. У канцы снежня 1944 г. з дазволу Гімлера была створана Руская вызваленчая армія (РВА) на чале са здраднікам генерал-лейтэнантам А. Уласавым. У канцы вайны ў РВА налічвалася да 100 тыс. чалавек. У жніўні 1946 г. ваенная калегія Вярхоўнага Суда СССР прыгаварыла да смяротнай кары Уласава і 11 яго супольнікаў.