Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Ахарактэрызуйце асноўныя прычыны пераходу ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі.

2. Пералічыце мерапрыемствы нэпа ў сельскай гаспадарцы, ган-длі і прамысловасці.

3. Выявіце асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палі-тыкі ў сельскай гаспадарцы Беларусі.

Пытанне 40. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі

Ажыццяўленне індустрыялізацыі з’явілася адным з важнейшых накірункаў тактыкі і стратэгіі бальшавікоў па замацаванню сваёй ула-ды ў грамадстве.

Патрэбу індустрыялізацыі Беларусі яны тлумачылі агульнай неабходнасцю паскоранай індустрыялізацыі СССР і асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця самой рэспублікі. У ліку апошніх бачыліся наяўнасць сельскагаспадарчай сыравіны, істотны рэзерв ра-бочай сілы ў сельскай мясцовасці, прыродныя багацці лесу і торфу, значная ўдзельная вага саматужна-рамеснай вытворчасці. Таму прамы-словае будаўніцтва прадугледжвала расшырэнне здабычы і перапра-цоўкі лесу і торфу, выкарыстанне льну і каноплі.

Але паколькі БССР была адным са звенняў агульнай народна-гаспадарчай структуры СССР, тут намячалася таксама развіццё шэрагу галін, якія базіраваліся на прывазной сыравіне, у тым ліку сельскагас-падарчага машынабудавання, буйной швейнай і тэкстыльнай прамыс-ловасці і інш.

З улікам гэтых асаблівасцей у першыя гады індустрыялізацыі (1925–1926; 1927–1928 гг.) асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай, лясной, дрэваапрацоўнай, папяровай, паліўнай і хімічнай прамысловасці. Частка сродкаў выдзялялася на развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, машынабудаўнічай і энергетычнай. Мінскія заводы “Энергія” і “Камунар”, пазней заводы Кастрычніцкай рэвалюцыі і імя Кірава паклалі пачатак станкабудаванню, а закладзеная ў 25 км. ад Оршы БелДРЭС – уздыму энергетыкі ў Беларусі.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР быў прыняты ў маі 1929 г. Асноўная задача пяцігодкі ў галіне пра-мысловасці заключалася ў павышэнні яе ўдзельнай вагі ў народнай гаспадарцы БССР. Адпаведна прадугледжвалася развіццё паліўна-энергетычнай базы, стварэнне сельскагаспадарчага і агульнага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў хімічнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай і іншых галін прамысловасці.

Эканамічны вынік пяцігодкі быў значны. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. павялічыўся ў 2,7 раза. За гады пяцігодкі было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, з іх 78 буйных (швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” ў Віцебску, Магілёўская фабрыка штуч-нага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш.).Удзельная вага прамысловасці БССР у прадукцыі прамысловасці СССР узрасла з 1,12 да 2,15%.

Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. Асноўнымі крыніцамі накаплення з’яўляліся: сама прамысловасць, дзяржаўныя займы, даходы ад унутранага і знешняга гандлю, жорсткая эканомія, прыбыткі ад калгасаў і саўгасаў, выкарыстанне фактычна бясплатнай мільённай рабочай сілы гулагаўцаў і інш.

У другой пяцігодцы (1933–1937 гг.) прамысловасць рэспублікі дала прырост валавай прадукцыі ў 1,9 раза. Найбольш высокімі тэм-памі развіваліся металаапрацоўчая, харчовая, цагляная, тарфяная і тры-катажная галіны. У строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны і Кры-чаўскі цэментны заводы, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны за-воды, Гомельскі тлушчакамбінат, Аршанскі льнокамбінат, Мінская ЦЭЦ – 2 і інш.

Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 – чэрвень 1941 гг.) ставілася значнае павелічэнне магутнасці электрастанцый, паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва машынабудавання. Новабудоўлямі пяцігодкі сталі другая чарга БелДРЭС і Мазырская электрастанцыя, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць у заходніх абласцях.

Такім чынам, у выніку індустрыялізацыі ў БССР была ство-рана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929–1940 гг. ў рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны каля 2 тысяч прадпрыемстваў, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З’явіліся станкабудаванне, сельскагаспадарчае машынабудаванне, маторабудаванне і інш.

Адным з вынікаў індустрыялізацыі сталі істотныя змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва рэспублікі. Паводле ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г. рабочы клас складаў у БССР 21,9%, фарміраваліся новыя рабочыя прафесіі – металісты, машынабудаўнікі, тарфянікі, хімікі, тэкстыльшчыкі.

Аднак ажыццяўленне індустрыялізацыі ў рэспубліцы, як і ў цэ-лым у Саюзе, было звязана са значнымі затратамі матэрыяльных срод-каў, вялікім напружаннем фізічных і маральных сіл народа, прымя-неннем паднявольнай працы (гулагі), нізкім узроўнем жыцця працоў-ных мас. Рост прадукцыйнасці працы адставаў ад зададзеных тэмпаў, сабекошта прадукцыі і заставаўся высокім, многія галіны не выконвалі пяцігадовы план. Сур’ёзнай праблемай стаў выпуск бракавай, недабра-якаснай прадукцыі.