Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1.Уклад КПЗБ у развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў За-ходняй Беларусі.

2. У чым заключалася злачынства Сталіна і яго акружэння ў ад-носінах да нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі?

3. Як адбылося ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР?

4. Якія палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ад-быліся ў Заходняй Беларусі пасля яе ўваходжання ў БССР?

Пытанне 48. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадро-мах, скапленнях ваеннай тэхнікі, чыгуначных вузлах. Часці Чырвонай Арміі панеслі велізарныя страты. Гінулі людзі, знішчаліся матэрыяль-ныя каштоўнасці.

Удар групы армій “Цэнтр” прынялі на сябе арміі Заходняй асо-бай ваеннай акругі, пераўтворанай у Заходні фронт. Нягледзячы на неверагодна цяжкае становішча, знаходзячыся іншы раз у акружэнні праціўніка, савецкія воіны аказвалі рашучае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць. Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэ-пасці – воіны капітана І.М. Зубачова і палкавога камісара Я.М. Фа-міна, маёра П.М. Гаўрылава, лейтэнантаў А.М. Кіжаватава, В.М. Усава, А.Ф. Наганава. Толькі нямногім удалося вырвацца з крэпасці і прадоў-жыць барацьбу з фашыстамі. Большасць з іх падверглася потым сталін-скім рэпрэсіям.

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў у Беларусі, магутныя групоўкі фашыстаў накіраваліся на Усход: адна з іх рушыла ад Сува-лак на Вільню і Мінск, другая – ад Брэста ў напрамку Баранавічы – Мінск. Яны мелі задачу абыйсці з поўначы і поўдня галоўныя сілы За-ходняга фронту ў раёне Мінска і знішчыць іх. На подступах да Мінска мужна трымалі абарону часці 64-й стралковай дывізіі пад каманда-ваннем генерал-маёра І.М. Русіянава і 108-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра А.І. Маўрэвіча.

У чэрвені – жніўні 1941 г. з Беларусі ў Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 500 тыс. чалавек (мабілізацыя ў Беларусі праводзілася на працягу ўсяго перыяду Вялікай Айчыннай вайны). Для барацьбы з дыверсантамі праціўніка да сярэдзіны ліпеня 1941 г. у Беларусі былі створаны 78 знішчальных батальёнаў (100–200 чалавек у кожным), якія налічвалі больш за 13 тыс. чалавек. У Віцебскай і Магі-лёўскай абласцях у першыя месяцы вайны было больш за 200 фармі-раванняў народных апалчэнцаў (каля 33 тыс. байцоў). Каля 2 млн. ча-лавек было мабілізавана на будаўніцтва абарончых збудаванняў.

Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, 28 чэрвеня 1941 г. нямец-кія танкі прарвалі абарону і ўварваліся ў Мінск. У акружэнні праціў-ніка аказаліся 11 параўнальна баяздольных злучэнняў 3-й і 10-й армій, а таксама некаторая частка войскаў 13-й арміі. Гэта, па-сутнасці, па-збавіла магчымасці стрымліваць праціўніка ў цэнтральнай частцы Бе-ларусі. 23 дні Чырвоная Армія стрымлівала націск танкавай групы ў раёне Магілёва. Толькі 9 жніўня цаной вялікіх ахвяр гітлераўцам удалося захапіць горад на Дняпры, 19 жніўняГомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захоп-нікі ўводзілі “новы парадак” – дзяржаўную сістэму палітычных, экана-мічных і ваенных мер. Яе ідэйнай асновай была чалавеканенавісніцкая “расавая тэорыя” нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць расшырэння “жыццёвай прас-торы” для немцаў і іх “права” на сусветнае панаванне.

У плане аператыўнага кіравання Беларусь была падзелена на шэраг частак. Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Беластоцкую вобласць з гарадамі Гродна і Ваўкавыскам акупанты далучылі да Усходняй Прусіі. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей па лініі 20 км на поўнач ад чыгуначнай лініі Брэст-Гомель адышлі да рэйхскамісарыята “Украіна”. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў генеральную акругу Літвы. Віцебскую і Магілёўскую, большую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей перадалі ў зону аператыўнага тылу групы арміі “Цэнтр”. У склад генеральнай акругі Беларусі (Вайсрутэ-нія) ўвайшлі Баранавіцкая, частка Вілейскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, што складала 1/3 даваеннай тэрыторыі БССР. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамісарыята Ост-ланд і падзелена на 10 акруг: Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонім-скую, Слуцкую.

Уся ўлада ў іх знаходзілася ў руках цывільнай адміністрацыі, якая апіралася на войскі і розныя службы (СС – ахоўныя атрады, а таксама адборныя войскі, СА – штурмавыя групы, адданыя фюрэру, СД – служба бяспекі, галоўны орган разведкі і кнтрразведкі, гестапа – палітычная паліцыя і інш.). Намеснікам Гітлера ў Беларусі стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ, а пасля яго забойства падпольшчыкамі – фон Готберг.

Свой “новы парадак” акупанты ўводзілі вельмі жорстка. Усе рабочыя і служачыя павінны былі з’явіцца на працоўныя месцы, а беспрацоўныя – адзначыцца на біржы працы. Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, немцы адразу ж сталі на шлях фарміравання акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраз-дзяленняў, прыцягваючы да іх калабарацыяністаў. З мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва, яны дазволілі прыхільнікам бела-рускага нацыянальнага руху распаўсюджваць нацыянальную сімво-ліку, арганізоўваць беларускія школы, тэатральныя і навуковыя ўста-новы, у тым ліку акадэмію навук, выдаваць беларускія газеты. А потым, калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на арганізацыю “дарадчых органаў кіравання”, у тым ліку Беларускай цэнтральнай рады і Беларускай краявой абароны, якая ніякай рэальнай улады не мела.

Сярод калабарацыяністаў былі беларусы, якія раней пражывалі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Германіі і іншых краінах і зрабілі стаўку на гітлераўскую Германію, жадаючы з яе дапамогай адраджаць Беларусь.

У адпаведнасці з генеральным планам “Ост” фашысты прысту-пілі да каланізацыі Беларусі, германізацыі, высялення і знішчэння яе народа. Яны рабавалі і палілі гарады і сёлы, вывозілі ў Германію пра-мысловае абсталяванне, сыравіну, лес і жывёлу, знішчалі навуковыя ўстановы, школы, тэатры, музеі, бібліятэкі. Уцалелыя прадпрыемствы перадавалі нямецкім акупантам і заводчыкам, а зямлю – каланістам. Разам з тым, акупанты імкнуліся ў сваіх інтарэсах арганізаваць работу прамысловасці і транспарту, захаваць калгасы і саўгасы як вытворчыя адзінкі, наладзіць дзейнасць некаторых культурных і навуковых уста-ноў. Рабочыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Іх прымушалі працаваць па 12–14 гадзін у суткі. Тых, хто адмаўляўся ад работы, заключалі ў канцлагеры, а падазраваемых у сабатажы расстрэльвалі. Сялян абкладалі непасільнымі падаткамі і паборамі, спагнанне якіх суправаджалася рэпрэсіямі. Галодная смерць пагражала сотням тысяч людзей.

Галоўным сродкам ажыццяўлення агрэсіўнай экспансіянісцкай праграмы нацыстаў з’яўлялася палітыка генацыду – знішчэнне груп насельніцтва за прыналежнасць да камуністаў, або яўрэяў, за любое непаслушанства акупацыйным уладам і інш. З фашысцкіх салдат і афіцэраў здымалася ўсякая адказнасць за злачынствы на акупіраванай тэрыторыі.

У Беларусі было створана больш як 260 лагераў смерці. У кожным раёне дзейнічалі канцлагеры, турмы, гета. У Мінску і яго ваколіцах знаходзілася 5 такіх лагераў. Адзін з іх – Трасцянец, за 10 км на ўсход ад горада. У сістэме лагераў гітлераўскай Германіі ён стаяў на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданэка па колькасці знішчаных: 206500 чалавек. Ахвярамі Трасцянца, апрача жыхароў Беларусі, былі прывезеныя з турмаў Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Поль-шчы. Падобныя лагеры былі паблізу станцыі Лясная і Бронная Гара ў Брэсцкай вобласці, Грэбенеўскі ў Магілёве, у раёне Полацка і інш. Людзей спальвалі, цкавалі сабакамі, закопвалі жывымі ў зямлю, атруч-валі ў “душагубках” – спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяш-каннях.

Жудасным становішчам вызначаліся яўрэйскія гета. Адным з найбольш буйных з’яўлялася Мінскае гета. Яно пачало дзейнічаць у жніўні 1941 г. У ім было загублена каля 100 тыс. яўрэяў. Усяго на Бе-ларусі было створана 70 гета.

Гітлераўцы знішчалі ваеннапалонных і мірнае беларускае насельніцтва. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць парты-зан яны правялі ў Беларусі больш як 140 карных экспедыцый, пера-тварыўшы ў “зоны пустыні” цэлыя раёны. 22 сакавіка 1943 г. спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь, паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей.

Такім чынам, за даволі кароткі прамежак часу гітлераўцы здо-лелі захапіць усю тэрыторыю Беларусі і ўстанавіць жорсткі акупацый-ны рэжым, які прынёс нашай Бацькаўшчыне незлічоныя беды. У выні-ку вайны загінула звыш 2 млн. 200 тыс. жыхароў, 380 тыс. вывезена на працу ў Германію, у тым ліку больш як 24 тыс. дзяцей. Апынуўшыся на катарзе, людзі гінулі ад голаду, розных хвароб, здзекаў, цяжкай працы і прамога фізічнага знішчэння. Паводле няпоўных даных, пасля разгрому гітлераўскай Германіі ў Беларусь вярнулася 120 тыс. чалавек. З-за людскіх страт насельніцтва Беларусі ў 1945 г. складала толькі 6,2 млн. чалавек. За час акупацыі ў рэспубліцы былі знішчаны каля 9200 населеных пунктаў, з іх 628 вёсак раздзяліла лёс Хатыні, 186 так і не былі адноўлены пасля завяршэння вайны. Некаторыя вёскі палілі двойчы, тройчы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Барбаросса” – кодавая назва плана вайны фашысцкай Германіі супраць СССР. Ад прозвішча германскага караля і імператара Свяш-чэннай Рымскай імперыі германскай нацыі Фрыдрыха І Барбароссы (ХІІ ст.), які імкнуўся шляхам вайны падпарадкаваць сабе суседнія дзяржавы.

Маланкавая вайна” – тэорыя вядзення агрэсіўных войнаў, створаная германскімі мілітарыстамі ў пачатку ХХ ст. і пакладзеная ў аснову ваеннай стратэгіі ў 1-й і 2-й сусветных войнах. Паводле гэтай тэорыі, перамога павінна быць дасягнута ў найкарацейшы тэрмін, інакш ваенная патэнцыя Германіі можа стацца недастатковай. Канкрэт-нае ўвасабленне знайшла ў плане “Барбаросса”.

Цэнтр” – група армій нямецка-фашыстскіх войскаў, створаная з мэтай акружэння і знішчэння часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі і захопу Масквы. Перастала існаваць у выніку наступальных аперацый Чырвонай Арміі ў другой палове 1944 – пачатку 1945 гг.

Ост” – нямецка-фашыстскі план каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы; быў вядомы толькі вузкаму колу кіраўнікоў на-цысцкай партыі.

Остланд” – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, у склад якой уваходзіла акупіраваная тэрыторыя Беларусі, у тым ліку генераль-ная акруга “Беларусь”. 31 красавіка 1944 г. акруга “Беларусь” была падпарадкавана міністру ўсходніх земляў А. Розенбергу.

Калабарацыянізм – супрацоўніцтва асоб, партый, устаноў з захопнікамі на часова акупіраваных імі тэрыторыях. Тэрмін узнік у гады Другой сусветнай вайны ў Францыі.

Беларуская цэнтральная рада (Рада Даверу) – марыянетачны ўрад на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім, створаны ў снежні 1943 г.

Гета – гарадскія канцэнтрацыйныя лагеры, якія ствараліся гіт-лераўцамі для знішчэння яўрэйскага насельніцтва. На Беларусі іх было створана 70.

Вайсрутэнія” (“Беларутэнія”) – Белая Русь”, адміністрацый-ная адзінка, створаная нямецкім акупацыйным рэжымам.

Храналогія падзей

22 чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на СССР. Пераўтварэнне Заходняй асобай ваеннай акругі ў Заходні фронт.

22 чэрвеня – канец ліпеня 1941 г. – абарона Брэсцкай крэпасці.

28 чэрвеня 1941 г. – захоплены Мінск і Бабруйск.

29 чэрвеня 1941 г. – першая дырэктыва СНК СССР і ЦВК УКП(б) аб формах і метадах дзеянняў на захопленай нямецкімі войска-мі тэрыторыі і ў прыфрантавых абласцях.

Пачатак ліпеня 1941 г. – стварэнне савецкім камандаваннем новай лініі абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры. Арышт камандую-чага Заходнім фронтам Д.Р. Паўлава (расстраляны).

511 ліпеня 1941 г. – абарона Віцебска.

326 ліпеня 1941 г. – абарона Магілёва.

1219 жніўня 1941 г. – абарона Гомеля.

Канец жніўня 1941 г. – поўная акупацыя Беларусі нямецка-фа-шысцкімі войскамі.

22 кастрычніка 1941 г. – стварэнне Беларускай народнай сама-помачы (БНС).