Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэпрэсіі неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказ-насці за так званыя контррэвалюцыйныя злачынствы. Яны право-дзіліся ў форме расстрэлаў, ссылак, высылак, накіравання на спец-пасяленне, выдалення па-за межы Беларусі грамадзян рэспублікі, замежных дзяржаў ці асоб без грамадзянства, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі, судовымі або пазасудовымі органамі па палі-тычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах.

Курапаты месца масавых расстрэлаў і захаванняў савецкіх грамадзян у 1937–1941гг. ва ўрочышчы Курапаты каля г. Мінска. Ор-ганамі НКУС БССР было расстраляна (па дадзеных следчай групы Пракуратуры БССР) не менш за 30 тысяч чалавек.

"Нацыянал-дэмакратызм" пад ім разумелі "варожую ідэало-гію і практыку", контррэвалюцыйную плынь у многіх установах, якая мела сваёй мэтай "рэстаўрацыю капіталізму" у рэспубліцы. Нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў) параўноўвалі з "нацыянал-фашыстамі".

Храналогія падзей

Люты 1930 г. арышты па справе СВБ (180 чалавек).

Красавік 1933 г. – масавыя арышты ў сістэме жывёлагадоўлі (82 чалавекі).

Сярэдзіна 1937 ліпень 1938 гг. арышты 2570 удзельнікаў так званага "аб'яднанага антысавецкага падполля".

З восені 1939 г. новы ўздым хвалі рэпрэсій пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР (арыштавана каля 125 тыс. чалавек).

Пытанні для самаправеркі

1. Як устанавіўся ў краіне палітычны рэжым аўтарытарнай улады?

2. Якія былі перадумовы яго распаўсюджвання ў Беларусі?

3. Як ён адлюстроўваўся на грамадска-палітычным жыцці рэс-публікі?

4. У чым сэнс таталітарнага палітычнага рэжыму?

Пытанне 44. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.

Беларуская культура ў 1920–1930 гг. ХХ ст. развівалася ва ўмо-вах падзелу тэрыторыі Беларусі паміж рознымі дзяржавамі, ва ўмовах як беларусізацыі, так і палітычных рэпрэсій.

У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці насельніцтва рэспублікі. З гэтай мэтай у гарадах і вёсках Беларусі ствараліся і працавалі школы і пункты па ліквідацыі непісьменнасці, школы рабочай моладзі, группы індывідуальнага навучання. У 1926 г. у БССР афор-мілася таварыства “Прэч непісьменнасць”, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў.

13 красавіка 1939 г. Саўнаркам БССР прыняў пастанову “Аб ходзе ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў БССР”. Ставі-лася задача аб канчатковай ліквідацыі непісьменнасці і малапісьмен-насці ў рэспубліцы. Гэта работа працягвалася да самага пачатку Вялі-кай Айчыннай вайны.

Цэнтральнай праблемай нацыянальнага культурнага будаўніц-тва ў Беларусі з’яўлялася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага наву-чання. У 1930–1931 навучальным годзе ў БССР было ў асноўным уведзена ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей 8–10 гадовага ўзросту, а таксама пераросткаў ва ўзросце 11–15 гадоў, і пачалася работа па ажыццяўленню ўсенавуча ў аб’ёме сямігадовай школы. Значна вырас кантынгент у старэйшых класах няпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы. У 1937–1938 гг. у гэтых школах вучыліся 278454 вучні.

20-я гады сталі часам нараджэння нацыянальнай беларускай навукі. 30 кастрычніка 1921 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё БДУ. Яго першым рэктарам быў прызначаны вядомы рускі вучоны, гісторык-славіст, прафесар У.І. Пічэта. У складзе універсітэта ў 1922–1923 гг. дзейнічалі факультэты: рабочы, грамадскіх навук, педагагічны, меды-цынскі, права і гаспадаркі. 30 студзеня 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Яго ўзначаліў вядомы вучоны-філолаг С.М. Некрашэвіч. Акрамя БДУ у БССР дзейнічалі 3 вышэй-шыя навучальныя установы: Камуністычны універсітэт у Мінску, Беларускі ветэрынарны інстытут у Віцебску і Беларуская сельска-гаспадарчая акадэмія ў Горках. Акрамя таго, у рэспубліцы налічвалася 23 тэхнікумы, 20 прафтэхшкол і 20 іншых спецыяльных навучальных устаноў. У 20-я гг. у рэспубліку прыехалі вядомыя вучоныя І. Замоцін, М. Нікольскі, У. Перцаў, М. Шчакаціхін і інш. Нязменным сакратаром Інбелкульта ў 1926–1928 гг. з’яўляўся вядомы навуковы і грамадскі дзеяч В. Ластоўскі. Важную ролю ў навуковым жыцці рэспублікі адыграла адкрыццё ў 1921 г. бібліятэкі БДУ (пазней – Дзяржаўная бібліятэка БССР).

1 студзеня 1929 г. Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук (1936 – АН БССР). У 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчых інстытутаў, працавалі 22 сапраўдныя члены акадэміі і 150 навуковых супрацоўнікаў. У гэты час вучоныя Беларус-кай акадэміі навук праводзілі даследаванні ў галіне прыкладных навук, па праблемах сельскай гаспадаркі (лесаводства, флоры і фауны). Эфектыўна развіваліся даследаванні ў галіне хіміі, біялогіі, а таксама гуманітарных навук.

20-я гг. час росквіту беларускай літаратуры. Менавіта тады фарміруюцца і дзейнічаюць першыя літаратурныя аб'яднанні пісьмен-нікаў: беларускія ("Маладняк, "Узвышша", "Полымя"), рускія ("Зве-нья", "Минский перевал"), яўрэйскія ("Юнгер арбайтер"). Іх узнікнен-не было выклікана пошукамі новых шляхоў у мастацтве. З "Малад-няка" (1923–1928 гг.) выйшлі такія таленавітыя пісьменнікі, як К. Кра-піва, М. Зарэцкі, М. Лынькоў, М. Лужанін і іншыя. З яго асяроддзя ўзняліся стваральнікі новага літаратурна-творчага аб'яднання "Полы-мя", у якое ўваходзілі як старэйшыя беларускія літаратары (Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, К. Чорны), так і маладыя літаратурныя сілы (М. Чарот, А. Александровіч, А. Дудар, А. Вольны).

Менавіта ў 20-я гг. вызначаюцца сваімі асаблівымі нацыяналь-нымі рысамі і атрымліваюць дзяржаўную падтрымку беларускія дра-матургія, тэатр і кіно. Пад кіраўніцтвам выдатнага рэжысёра Е. Міро-віча з 1921 па 1931 гг. адбывалася станаўленне Беларускага дзяржаў-нага драматычнага тэатра ў Мінску. У 1930 гг. створаны рускі драма-тычны тэатр і тэатр юнага гледача. У 1933 г. заснаваны тэатр оперы і балета.

Значнае развіццё ў гэты час атрымала і музычнае мастацтва рэспублікі. У 1932 г. была заснавана Беларуская дзяржаўная кансерва-торыя, дзе пачалі плённую дзейнасць кампазітары В. Залатароў, А. Ба-гатыроў, П. Падкавыраў, У. Алоўнікаў.

Даволі плённа працавалі ў гэты час беларускія жывапісцы, скульптары і архітэктары. Беларускія жывапісцы імкнуліся распра-цоўваць вытворчую тэму (Г. Віер, Я. Кругер, А. Шаўчэнка). У жанры пейзажа па-ранейшаму вядучае месца належыла В. Бялыніцкаму-Біру-лі, а ў жанры партрэта В. Волкаву, М. Філіповічу, І. Ахрэмчыку. Глыбокі след у беларускай скульптуры пакінулі А. Грубы, А. Бразер, З. Азгур, А. Глебаў.

Шматлікія дасягненні мелі месца і ў архітэктурнай творчасці: Дом урада (Мінск, 1929–1933 гг.), архітэктар І. Лангбард, першая клі-нічная бальніца (Мінск, 1928–1931 гг.), архітэктар Г. Лаўроў і інш.

У складаных умовах развівалася культурнае жыццё ў гэты час на тэрыторыіі Заходняй Беларусі. У 20-я гг. Таварыства беларускай школы стала самай масавай беларускай арганізацыяй. У 1928–1929 гг. польскія ўлады пад націскам грамадскага руху вымушаны былі даць дазвол на адкрыццё новых беларускіх і польска-беларускіх школ, амаль у 100 школах увесці беларускую мову як прадмет. У 1923–1924 гг. у Заходняй Беларусі налічвалася каля 20 дзяржаўных школ і 4 прыватныя беларускія школы, а таксама больш за 40 польска-беларускіх гэта быў толькі кароткачасовы перыяд. У 1937 г. дзейнасць ТБШ была забаронена, пачаўся курс на ліквідацыю беларускай нацыянальнай школы. У канцы 30-х гг. беларуская школа ў Заходняй Беларусі ўжо фактычна не існавала, што з'яўлялася вынікам палітыкі Польшчы, накіраванай на асіміляцыю беларускага насельніцтва.

Асноўным жанрам у заходнебеларускай літаратуры з’яўляўся паэтычны, які дазваляў хутка і эмацыянальна рэагаваць на грамадска-палітычныя падзеі. Найбольш плённа працавалі ў галіне літаратуры У. Жылка, Л. Радзевіч, Г. Леўчык, Я. Скурко (Танк), В. Таўлай і інш.

У 20–30-я гг. у Заходняй Беларусі працавалі і выдатныя бела-рускія мастакі. У 20-я гг. вызначыўся сваім патрыятычным пафасам, нацыянальным каларытам Я. Драздовіч. У залаты фонд беларускага жывапісу ўвайшлі таксама карціны П. Сергіевіча, М. Сеўрука. Жыва-піс Заходняй Беларусі захаваў пэўную свежасць, нацыянальны кала-рыт, адметнасць.

Такім чынам, нягледзячы на падзел Беларусі паміж рознымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, яе культура захавала пэўную адметнасць. У развіцці культуры рэспублікі выразна акрэсліваюцца два этапы – 20-я і 30-я гг. Першы вызначаецца беларусізацыяй у БССР і масавым рухам за нацыянальную школу ў Заходняй Беларусі. Асноўнымі рысамі дру-гога этапа становяцца пачатак русіфікацыі і ідэалагізацыі культурнага жыцця ў БССР, паланізацыі – у Заходняй Беларусі. Спыніць развіццё культуры адзначаныя перашкоды не змаглі. Аднак справе нацыяналь-нага характару гэтага развіцця, справе нацыянальна-культурнага адра-джэння былі нанесены вялікія страты.