Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. На падставе якіх дакументаў праводзілася рэформа 1861 г. у беларускіх губернях і ў чым асаблівасці яе здзяйснення?

2. Якую ролю адыграла дзяржава ў правядзенні рэформы 1861 г.?

3. Як змянілася становішча памешчыкаў і сялян у выніку рэфор-мы 1861 г.?

4. Вызначце значэнне аграрнай рэформы 1861 г. у гісторыі Бе-ларусі.

Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі

Аграрная рэформа 1861 г., зліквідаваўшы прыгоннае права, адкрыла шлях для развіцця капіталізму ў Расійскай імперыі. Разам з тым, каб рухацца наперад да буржуазнага грамадства патрэбны былі іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. Імператар Аляксандр II у 60–70-я гады XIX ст. прыняў шэраг заканадаўчых актаў аб правядзенні такіх рэформ, як земская, судовая, гарадская, ваенная, у галіне народ-най адукацыі і друку.

Земствы – органы мясцовага самакіравання. Яны былі створаны ў Расійскай імперыі паводле земскай рэформы 1864 г. У губернях і паветах ствараліся земскія сходы і земскія ўправы. У аснову выбарчай сістэмы пакладзены саслоўны і маёмасны цэнзы. Выбарчая палітыка забяспечвала перавагу ў земствах памешчыкам і чыноўнікам. Земствы займаліся толькі мясцовымі гаспадарчымі справамі. Іх дзейнасць кантралявалася губернатарамі. Рэформа не пашыралася на Беларусь, бо царскі ўрад баяўся, што мясцовае самакіраванне трапіць у рукі польскіх памешчыкаў, якія лічыліся нядобранадзейнымі. На Беларусі земствы ўводзіліся толькі ў 1911 г. Яны садзейнічалі развіццю мясцо-вай ініцыятывы, гаспадаркі і культуры, адкрывалі на свае сродкі школы, бальніцы, урачэбныя ўчасткі, займаліся статыстыкай і інш.

Судовая рэформа 1864 г. праводзілася з мэтай пераўтварэння феадальна-саслоўнай судовай сістэмы ў больш прагрэсіўную, адпа-ведную ўмовам развіцця капіталістычнага грамадства. Рэформаю прадугледжвалася аддзяленне суда ад адміністрацыі, роўнасць усіх перад законам, публічнасць і спаборнасць судовага працэсу, нязмен-насць суддзяў і следчых, увядзенне суда прысяжных павераных (адвакатаў). Уводзіліся мясцовыя і агульныя суды. Сістэма мясцовых судоў складалася з міравых судоў і павятовых з’ездаў міравых суддзяў, агульных з акруговых судоў (пераважна адзін на губерню) і Сената. Мясцовыя суды разглядалі дробныя злачынствы і мелі спрошчанае справаводства. Суды былі бессаслоўнымі. Справы аб цяжкіх злачын-ствах разглядалі акруговыя суды з удзелам прысяжных засядацеляў.

На Беларусі ў сувязі з палітычнай рэпрэсіяй пасля паўстання 1863–1864 гг. міравыя суды ўведзены толькі ў 1872 г.

Рэформа гарадскога кіравання ў Расійскай імперыі ажыццяўля-лася паводле Гарадскога палажэння ад 16 чэрвеня 1870 г. На Беларусі яна пачала дзейнічаць у 1875 г. Рэформай уводзіўся новы бессаслоўны орган гарадскога самакіравання – гарадская дума. Пры выбарах членаў (галосных) думы, права голасу атрымлівалі гараджане з 25-гадовага ўзросту, якія валодалі пэўным маёмасным цэнзам і не мелі запазыча-насці па гарадскіх зборах. Выканаўчым органам гарадской думы была гарадская ўправа (2–3 чалавекі). Узначальваў управу гарадскі галава. Гарадскія ўправы займаліся пытаннямі гападаркі і добраўпарадкаван-нем гарадоў, мясцовага гандлю, прамысловасці, кіравалі гарадской медыцынай і народнай адукацыяй.

Ваенная рэформа 60–70-х гадоў XIX ст. была выклікана неабходнасцю рэарганізацыі ваеннай справы ў Расіі, недахопы якой выявіліся ў Крымскай вайне 1853–1856 гг. Адпаведна рэформе было створана 15 ваенных акруг, у тым ліку Віленская, у якую ўвайшлі беларускія губерні. Адкрыты новыя ваенныя навучальныя ўстановы. У 1874 г. замест рэкруцкіх набораў уведзена ўсесаслоўная воінская павіннасць для мужчынскага насельніцтва 21-гадовага ўзросту. Тэрмін абавязковай вайсковай службы скарачаўся з 20–25 гадоў да 6 у сухапутных войсках і да 7 на флоце. Пачалося пераўзбраенне арміі наразной стралковай зброяй і артылерыяй. Уведзены новыя вайсковыя статуты.

Школьная рэформа праводзілася паводле “Палажэння аб пачатковых вучылішчах” і “Статута гімназій і прагімназій” 1864 г., якія зыходзілі з прынцыпу ўсесаслоўнай адукацыі. Кантынгент навучэнцаў у сярэдняй і вышэйшай школе рэгуляваўся высокай платай за навучанне. Пашыралася сетка пачатковых школ. Сярэднюю адука-цыю давалі класічныя і рэальныя гімназіі (пазней рэальныя вучыліш-чы). У класічных гімназіях вывучалі замежныя мовы і дысцыпліны гуманітарнага профілю, у рэальных – прадметы прыродазнаўчага цык-лу. Выпускнікам класічных гімназій давалася права паступлення без уступных экзаменаў ва універсітэты, а рэальных гімназій – у тэхнічныя інстытуты. У пачатку 70-х гадоў былі прыняты меры з мэтай абмежа-вання доступа да вышэйшай адукацыі асобам недваранскага паходжан-ня. Аднак у цэлым школьная рэформа садзейнічала развіццю народнай адукацыі і культуры.

У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. была адменена папярэдняя цэнзура для арыгінальных твораў памерам не менш, як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў – 20 друкаваных аркушаў. Выданні меншых памераў, органы перыядычнага друку ў правінцыі, у тым ліку на Беларусі, павінны былі праходзіць праз папярэднюю цэнзуру. Сталіч-ныя газеты і часопісы пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў вызваляліся ад папярэдняй цэнзуры. У выніку рэформы некалькі па-шырыліся магчамасці друку.

Такім чынам, рэформы земская, гарадская, судовая, ваенная, у галіне народнай адукацыі і друку садзейнічалі ўкараненню і развіццю новых, буржуазных парадкаў у Расійскай імперыі, у тым ліку і на Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Земствы – органы мясцовага самакіравання ў Расійскай імпе-рыі, створаныя паводле Земскай рэформы 1864 г.

Рэкруцкая павіннасць – сістэма камплектавання рускай рэгу-лярнай арміі ў XVIII-XIX ст. З 1705 г. рэкрутаў выстаўляла абшчына на пажыццёвы тэрмін, з 1793 г. – на 25 гадоў, з 1834 г. – на 20 гадоў.

Храналогія буржуазных рэформ у Расійскай імперыі

і на тэрыторыі Беларусі

п/п

Буржуазныя рэформы

ў Расійскай імперыі

Час прыняцця

ў Расіі

Час прыняцця

ў Беларусі

1.

Земская рэформа

1 студзеня 1864 г.

1911 г.

2.

Судовая рэформа

20 лістапада 1864 г.

1872, 1882 гг.

3.

Гарадская рэформа

1870 г.

1875 г.

4.

Рэфармаванне арміі

ў Расіі

1862–1867;

1874 гг.

5.

Школьная рэформа

1864 г.

1864 г.

6.

Цэнзурная рэформа

1865 г.

1865 г.

7.

Палажэнне аб царкоўна-прыходскіх школах, уні-

версітэцкі статут

1884 г.

1884 г.

8.

Цыркуляр “аб кухарчы-

ных дзецях”

1887 г.

1887 г.

9.

Новае гарадское палажэн-

не, якое павышала маёма-сны цэнз

1892 г.

1892 г.

10.

Забарона набываць маён-

ткі палякам інакш як па спадчыне

1865 г.

1865 г.

11.

Адкрыццё Сялянскага па-

зямельнага банка

1882 г.

1882 г.