Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэквізіцыя – прымусовае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі.

Канфіскацыя – прымусовае адабранне маёмасці на карысць дзяржавы.

Храналогія падзей

1811 г. – складзены “праект М.А. Агінскага”.

12 чэрвеня 1812 г. – уварванне арміі Напалеона ў межы Расій-скай імперыі.

1 ліпеня 1812 г. – створана Часовая камісія ўрада ВКЛ.

1416 лістапада 1812 г. – бітва расійскіх войскаў з французамі каля в. Студзёнка.

Пытанні для самаправеркі

1. Які характар мела вайна 1812 г. для Беларусі?

2. Якія вынікі прынесла вайна 1812 г. жыхарам Беларусі?

3. Як разгортваліся ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў час вайны 1812 г.?

Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст. Паўстанне 1830–1831 гг.

Пад уплывам дэмакратычных ідэй “свабоды”, “роўнасці” і “братэрства” разгортваўся вызваленчы рух на Беларусі. Ён быў прадстаўлены тайнымі таварыствамі і гурткамі, што дзейнічалі ў Віленскім універсітэце і іншых навучальных установах, а таксама ў войску. У склад таварыстваў уваходзілі прадстаўнікі мясцовай беларускай шляхты, прыхільнікі ідэі аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай, студэнты і навучэнцы.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Т. Зана, А. Міцкевіча, Я. Чачота ўтварылася “Таварыства філаматаў”. З дзейнасцю таварыства звязаны пачатак навуковага даследвання мовы, гісторыі і культуры роднага краю. Таварыства ставіла напачатку культурна-асвет-ніцкія мэты.

У асяроддзі філаматаў у 1820 г. пад кіраўніцтвам Т. Зана ўтва-рылася больш радыкальнае “Таварыства філарэтаў”. У яго дзейнасці пераважалі палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя матывы.

У той жа час на Беларусі і ў Літве ўзніклі гурткі тайнага поль-скага “Патрыятычнага таварыства”. Літоўскі савет гэтага таварыства ўзначальвалі памешчыкі М. Ромер, К. Радзівіл, якія мелі на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе расійскіх расквартараваных войскаў дзекабрысты. Так, у Мінску ў 1822 г. служыў М. Мураўёў – кіраўнік “Паўночнага таварыства”, які склаў першы варыянт праекта канстытуцыі. Сябры “Паўднёвага таварыства” дзекабрыстаў наладзілі сувязі з польскім “Патрыя-тычным таварыствам”. Летам 1823 г. М. Бястужаў вёў перамовы з К. Радзівілам. Кіраўнік “Паўднёвага таварыства” П. Пестэль згадзіўся на прызнанне незалежнасці Польшчы з уключэннем у яе склад беларускіх, літоўскіх і часткі ўкраінскіх зямель. У 1823 г. быў распрацаваны бабруйскі план паўстання: арышт цара ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але ён не быў рэалізаваны.

У 1825 г. пры ўдзеле былых філаматаў М. Рукевіча і З. Навіцкага ў Асобным літоўскім корпусе было створана “Таварыства ваенных сяб-роў”. Мэта – “усеагульнае дабро” – прадугледжвала знішчэнне самадзяр-жаўя і ліквідацыю феадальна-прыгонніцкага ладу. 24 снежня 1825 г. таварыства “Ваенныя сябры” сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у Асобным літоўскім корпусе на Беласточчыне.

Першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, выступалі ў шэрагу выпадкаў за адмену прыгоннага права, але не лічылі сялян рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. У сярэдзіне 20-х гг. тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены. У 1823 г. Аляксандр І выдаў указ пра забарону на навучанне жыхароў Літвы і Беларусі ў замежных універсітэтах і ў Польшчы.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Польскіх магнатаў і шляхту не задавальняла дзяржаў-ная аўтаномія Каралеўства Польскага, створанага паводле рашэння Венскага кангрэса 1815 г.

Штуршком да пачатку паўстання з’явілася вестка пра намер паслаць польскае войска на падаўленне бельгійскай рэвалюцыі. Вясной 1831 г. паўстанне ахапіла Літву і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася ў многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабі-лізаваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб’яднаныя сілы мясцовых паўстанцкіх атрадаў былі разбіты расійскім войскам. Летам 1831 г. асобныя выступленні адбываліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне пайшло на спад і ў жніўні было задушана.

Аднак шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, якая ішла пераважна з Францыі, засылала на Беларусь сваіх эмісараў. Уражэнец Слонім-шчыны Міхал Валовіч (1806–1833 гг.) у сакавіку 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму, арганізаваў з сялян уласнай вёскі невялікі атрад і ажыццяўляў партызанскія дзеянні ў сваёй акрузе, але ў маі 1833 г. “экспедыцыя Валовіча” была ліквідавана ўладамі. Студэнт медыка-хірургічнай акадэміі Франц Савіч (1815–1845 гг.) заснаваў у 1836 г. у Вільні “Дэмакратычнае таварыства”, якое прапагандавала ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царызму. У 1839 г. удзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны. У 1846–1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя “Саюз свабодных братоў”, якая налічвала каля 200 членаў і знаходзілася пад уплывам рэвалюцыі 1848–1849 гг. у Заходняй Еўропе.

Такім чынам, беларуская нацыянальная дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. яшчэ не аформілася, але ствараліся неабходныя перадумовы для фармі-равання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Таварыства філаматаў” – ад грэчаскага слова “філамат” – той, хто імкнецца да ведаў, тайная арганізацыя студэнтаў і навучэнцаў, якая ставіла перад сабой культурна-асветніцкія мэты.

“Таварыства філарэтаў” – ад грэчаскага слова “філарэт” – той, хто любіць дабрачыннасць, вучнёўска-студэнцкая тайная арганізацыя, якая ставіла перад сабою пераважна палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя мэты.

Дзекабрысты – рускія дваранскія рэвалюцыянеры, якія ўзнялі паўстанне ў снежні 1825 г. супраць самадзяржаўя і прыгоннага права, першае ўзброенае выступленне рэвалюцыянераў у Расіі.

Храналогія падзей

1817 г. – стварэнне “Таварыства філаматаў”.

1820 г. – стварэнне “Таварыства філарэтаў”.

14 снежня 1825 г. – паўстанне дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Санкт-Пецярбургу.

18301831 гг. – шляхецкае паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.

1836 г. – заснаванне “Дэмакратычнага таварыства” Ф. Савічам.