Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Пералічыце асноўныя прычыны і дзеячыя асобы паўстання 1863–1864 гг.

2. Якія вынікі паўстання 1863–1864 гг. для Беларусі?

3 Вызначце ролю і месца К. Каліноўскага ў паўстанні 1863–1864 гг. і ў гісторыі Беларусі.

Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове хіх ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў. У 1864–1880 гг. у сярэднім было зафіксавана 8–10 хваляванняў штогод. Яны ў асноўным былі звязаны з пазямельнымі адносінамі паміж памешчыкамі і сялянамі. Сялянскі рух меў стыхійны характар.

Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі рэзка паскорыўся працэс фарміравання рабочага класа. Заработная плата рабочых Беларусі была амаль на 1/3 ніжэй у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам. У га-радах было вялікае беспрацоўе. У гэтыя гады асноўнай формай пратэс-ту рабочых стала эканамічная стачка за паляпшэнне ўмоў жыцця і працы.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца ў сярэдзіне 70-х гадоў пад уплывам народніцтва, якое грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму. Заснавальнікамі яго былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі выступалі супраць капіталізму і верылі ў тое, што Расія мае магчымасць перайсці адразу да сацыялізму, аба-піраючыся на сялянскую абшчыну з кругавой парукай. У народніцтве існавалі дзве плыні: рэвалюцыйная і рэфарматарская. У 70-я – пачатку 80-х гадоў найбольш папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапагандысцкую (П. Лаў-роў), бунтарскую (М. Бакунін) і змоўніцкую (П. Ткачоў). Сярод вядо-мых расійскіх народнікаў былі ўраджэнцы Беларусі: М. Судзілоўскі, І. Грынявіцкі (забойца імператара Аляксандра ІІ), К. Брэшка-Брэшкоў-ская, А. Бонч-Асмалоўскі. У Мінску, Магілёве, Гродне, другіх беларус-кіх гарадах дзейнічалі народніцкія гурткі. У 1882 г. народнікі Беларусі спрабавалі аб’яднацца ў адзіную арганізацыю “Народнай волі”, якая праіснавала нядоўга.

У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі сту-дэнтаў – выхадцаў з Беларусі народавольніцкага і ліберальна-асвет-ніцкага напрамкаў. У 1884 г. члены групы “Гоман” (А. Марчанка, Х. Ратнер і інш.) выступалі з ініцыятывай аб’яднання ўсіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена 2 нумары часопіса “Гоман”. Ідэалам “го-манцаў” была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самастойных абласцей.

У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступіла месца марксізму. У другой палове 80-х – пачатку 90-х гадоў у Мінску, Гомелі і другіх гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К. Маркса і Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў, вялі эканамічную і палітычную агітацыю, распаўсюджвалі рэвалюцыйную літаратуру і інш.

Канец ХІХ – пачатак ХХ ст. – час стварэння і станаўлення палі-тычных партый. Пры гэтым патрэбна ўлічваць наступныя асаблівасці:

– у Расійскай імперыі, у тым ліку і на Беларусі, палітычныя партыі ўзніклі раней, чым прафсаюзныя арганізацыі;

– працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыяналь-най свядомасці на Беларусі не скончыўся, што паўплывала на разнас-тайнасць палітычных партый і рухаў (агульнарасійскіх і нацыяналь-ных), тэрмін іх фарміравання і асаблівасці дзейнасці.

У 80-я гады ХІХ ст. у Расійскай імперыі з’явіліся першыя рэ-валюцыйныя арганізацыі, якія дзейнічалі і на тэрыторыі Беларусі. Так, у 1893 г. утварылася сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. – сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы). З 1897 г. пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).

У 1898 г. у Мінску адбыўся І з’езд Расійскай сацыял-дэмак-ратычнай рабочай партыі (РСДРП). На другім з’езде РСДРП (1903 г.) вызначыліся дзве фракцыі – бальшавікоў, якія выступалі за жорсткую партыйную дысцыпліну і рашучую класавую барацьбу (лідэрам гэтай фракцыі стаў У.І. Ульянаў (Ленін) (1870–1924), і меншавікоў, якія прызнавалі магчымасць супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за структуру партыйных арганізацый без цвёрдых межаў дысцыпіны і адказнасці членаў партыі за свае рэвалюцыйныя дзеянні (лідэрам гэтай фракцыі стаў Ю. Мартаў). Канчатковы раскол у РСДРП адбыўся ў 1912 г.

У 1900–1902 гг. найбольш радыкальныя сацыялісты-рэвалю-цыянеры аб’ядналіся ў Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), лідэрам якой з’яўляўся В. Чарноў. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сродак барацьбы. Усе гэтыя агульнарасійскія партыі дзейні-чалі ў большасці беларускіх гарадоў і мястэчак.

На мяжы ХІХ–ХХ ст. пачаўся новы перыяд беларускага на-цыянальна-вызваленчага руху, што было звязана з фарміраваннем беларускай навукі, развіццём беларускай літаратуры, ростам нацыя-нальнай самасвядомасці, з’яўленнем новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902–1903 гг. была ўтво-рана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі і інш.

У 1903 г. на І з’ездзе БСГ прыняла праграму. Асноўныя пункты праграмы: знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, свабода для ўсіх народаў, незалежная дэмакратычная рэспубліка, дэмакратычныя свабоды для грамадзян, пераход да сацыялістычнай гаспадаркі шляхам кааперацыі, ідэя сацыялізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем. Сацыяль-най базай партыі з’яўляліся інтэлігенцыя, беззямельная і малазямель-ная шляхта, сялянства. БСГ мела цесныя сувязі з Польскай сацыяліс-тычнай партыяй, Сацыялістычнай партыяй Белай Русі (мала звестак), партыяй эсэраў, літоўскай і латышскай сацыял-дэмакратыяй.

Стварэнне ў 1903 г. самастойных сацыял-дэмакратычных арга-нізацый на Беларусі, узмацненне іх палітычнай агітацыі, садзейнічалі пераходу ад эканамічных да палітычных форм барацьбы. Да пачатку першай расійскай рэвалюцыі 1905–1907 гг. сфарміраваліся тры палі-тычныя лагеры:

а) кансерватыўны, урадавы – царскі двор, вышэйшая знаць, вы-шэйшыя слаі чыноўніцтва і армія, дваранства, манархічная буржуазія – усе, хто імкнуліся захаваць самадзяржаўе ў Расіі;

б) ліберальна-буржуазны – асноўная частка буржуазіі, буржуаз-ная інтэлігенцыя, прагрэсіўныя памешчыкі, якія імкнуліся да кансты-туцыйнай манархіі, палітычных і эканамічных рэформ мірным шляхам; в) рэвалюцыйна-дэмакратычны – пралетарыят, сялянства, дэма-кратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя кла-сы горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

Да рэвалюцыі ні кансерватыўны, ні ліберальны лагер не ства-рылі сваіх палітычных партый. З сярэдзіны 1905 г. пачалі афарм-ляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: “Саюз рус-кага народа”, “Партыя рускага сходу”, “Партыя народнага цэнтра”. Іх праграмы будаваліся на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць. Тактыка спалучала агітацыйна-прапагандыс-цкую работу з барацьбой з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамогай “Чорнай сотні” (арганізацыя па-громаў і забойстваў). На Беларусі існавалі аддзяленні агульнарасій-скіх манархічных партый.

У другой палове 1905 г. пачалі афармляцца партыі ліберальна-буржуазнага напрамку – “Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя” (кадэты); “Саюз 17 кастрычніка” (акцябрысты). Кадэты выступалі за канстытуцыйную манархію, адмену ўсіх саслоўных прывілеяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных свабод, за свабоду веравызнання, права нацый на культурнае самавызначэнне, лік-відацыю паўпрыгонніцкай эксплуатацыі ў сельскай гаспадарцы, за надзяленне сялян зямлёй па так званай спажывецкай норме. Кадэты абяцалі свабоду саюзаў, сходаў, права на стачкі, увядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня. Партыя вяла значную агітацыйна-прапагандысцкую работу па прыцягненні шырокіх мас насельніцтва на свой бок. Акцябрысты па сваёй палітычнай пазіцыі займалі прамежкавае месца паміж кансерватыўным і леберальным лагерамі да лютага 1917 г. На Беларусі дзейнічалі арганізацыі агульнарасій-скіх партый ліберальна-буржуазнага накірунку.

Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі ўзнікшыя яшчэ да рэвалюцыі 1905–1907 гг. партыі сацыялістычнай арыен-тацыі: дзве плыні (бальшавікоў і меншавікоў) РСДРП, Бунд, партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры), Сацыял-дэмакратыя Каралеў-ства Польскага і Літвы, Польская сацыялістычная партыя. Да гэтага напрамку можна аднесці і Беларускую сацыялістычную грамаду. Партыі дэмакратычнага лагеру імкнуліся да ўстанаўлення дэмакра-тычнай рэспублікі ў Расіі, вырашэння аграрнага пытання шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання. Адзначым, што рэвалю-цыю, яе характар, рухаючыя сілы і перспектывы развіцця краіны названыя партыі ацэньвалі па-рознаму. Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі.

Такой была расстаноўка палітычных сіл напярэдадні і ў час першай расійскай рэвалюцыі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Палітычная партыя – дабраахвотнае аб'яднанне найбольш ак-тыўнай і арганізаванай часткі грамадзян на агульных ідэалагічных прынцыпах. Заваяванне і ўтрыманне ўлады – галоўная мэта кожнай палітычнай партыі.

Прафсаюз – масавая арганізацыя рабочых і служачых, мэта якой – абарона інтарэсаў працоўных.

Паліцэйскі сацыялізм” – стварэнне царскім урадам фальшы-вых рабочых арганізацый пад апекай жандараў і паліцыі з мэтай пераканаць рабочых у тым, што ўрад згодзен задаволіць іх эканаміч-ныя патрабаванні.

Народніцтва спецыфічная фаза гісторыі сацыяльна-рэвалю-цыйнага руху паміж “хаджэннем у народ 1872–1874” і тэрарызмам 1878–1881 гг. Сацыяльная дактрына другой паловы ХІХ ст., заснаваная на ўпэўненасці ў тым, што Расія можа мінуць капіталізм і праз абшчыну адразу перайсці да сацыялізму.

Чарнасоценцы – удзельнікі “Чорных соцен” – рэакцыйна-ма-нархічных пагромных банд, узнікшых у перыяд першай рэвалюцыі 1905–1907 гг.

Забастоўка – арганізаванае спыненне работы на фабрыцы, заво-дзе з мэтай прымусіць наймальніка задаволіць патрабаванні рабочых ці служачых.

Пралетарыят – клас наёмных рабочых, не маючых сродкаў вытворчасці.

Храналогія падзей

1 сакавіка 1881 г. – забойства імператара Аляксандра ІІ народ-нікам-беларусам І. Грынявіцкім.

1884 г. – стварэнне Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групы “Гоман” у Пецярбургу.

1893 г. – утварэнне сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага, з 1900 г. – сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ).

1897 г. – утварэнне Усеагульнага Яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).

1898 г. – І-ы з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай пар-тыі (РСДРП) у Мінску.

1902 г. – узнікненне Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэ-раў), кіраўнік – В. Чарноў.

1902–1903 гг. – утворана Беларуская рэвалюцыйная грамада, пазней Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) – Іван і Антон Луц-кевічы, Э. Пашкевіч (Цётка) і інш.

1903 г. – ІІ-і з’езд РСДРП і ўтварэнне ў партыі двух фракцый – бальшавішавікоў на чале з У. Леніным і меншавікоў – Ю. Мартавым.

1905 г. – утварэнне “Саюза рускага народа”, “Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі” (кадэты) і “Саюза 17 кастрычніка” (акцябрысты).