Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Згоны – феадальная павіннасць сялян і часткова мяшчан для выканання тэрміновых сельскагаспадарчых работ звыш цягла. Асаблі-ва пашырыліся ў XVII ст.

Крычаўскае паўстанне 17431744 гг. – буйнейшае антыфеада-льнае выступленне сялян на Беларусі ў XVIII ст. на чале з В. Вашчылам.

Чынш – грашовыя плацяжы феадальназалежных сялян земле-ўласніку, памеры якіх з канца XVII да пачатку XVIII ст. павялічыліся ў некалькі разоў.

Храналогія падзей

17431744 гг. – паўстанне сялян у Крычаўскім старастве пад кіраўніцтвам В. Вашчылы супраць феадальнага гнёту.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія страты панеслі беларускія землі пасля разбуральных войн другой паловы XVII – пачатку XVIII ст.?

2. Якім чынам ішло аднаўленне гаспадаркі Беларусі ў першай палове XVIII ст.?

3. У чым прычыны паўстанняў гэтага часу?

Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.

У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: па-першае, хуткі рост насельніцтва ў XVIII ст. у два разы; па-другое, узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. Знешні гандаль значна ажывіўся з прычыны рэзкага павышэння цэн на збожжа на замежным рынку; па-трэцяе, гаспадарчай дзейнасці Беларусі садзейнічалі меры па развіццю гандлю і сродкаў зносін. Былі праложаны пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты, праведзены работы па збудаванню рачных партоў, дарог і мастоў. У 1784 г. закончана будаўніцтва канала, які злучыў Шчару, Ясельду і Прыпяць. У 1766 г. уводзяцца адзіныя для Вялікага Княства Літоўскага меры вагі, аб’ёму і даўжыні.

У другой палове XVIII ст. аднаўлялася сельская гаспадарка. У гэты час пачаўся працэс сацыяльнага расслаення ў вёсцы. Каля 10% сялян не мелі сваёй гаспадаркі. Склалася невялікая група багацеяў, якая часам арандавала ў памешчыка цагельныя заводы, млыны, дзе эксплуатавалася праца наёмнай беднаты.

Прыкметныя зрухі ў другой палове XVIII ст. адбыліся ў эканамічным становішчы гарадоў і мястэчак. Узрасла таварнасць рамяства. Колькасць цэхаў прыкметна зменшылася да канца XVIII ст. Рамеснікаў, якія не ўваходзілі ў цэхавую арганізацыю, значна паболь-шала. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю і садзейнічала раз-бурэнню сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці – цэхаў.

Новай з’явай у эканамічным развіцці Беларусі было зараджэнне ў XVIII ст. мануфактурнай вытворчасці, заснаванай на ручной працы і тэхніцы.

Пачатак стварэння на Беларусі мануфактурнай прамысловасці паклалі буйныя феадалы. Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі была шкляная гута ў Налібоках (зараз Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці). Завод быў пабудаваны ў пачатку 20-х гг. XVIII ст. жонкай канцлера Вялікага княства Літоўскага Ганнай Радзівіл. У 1751 г. князь Міхаіл-Казімір Радзівіл заснаваў у Слуцку фабрыку паясоў.

Прадпрыемствамі мануфактурнага тыпу меншых памераў з’яў-ляліся суконныя і палатняныя фабрыкі князя Сапегі ў Ружанах, шкля-ныя заводы графа Салагуба ў мястэчку Ілля (Мінскі павет) і гетмана Масальскага ў маёнтку Мыш (Навагрудскі павет), фаянсавы завод Радзівілаў у мястэчку Свержань і інш.

У другой палове XVIII ст. актыўны ўдзел у развіцці мануфак-турнай вытворчасці прымаў кароль Польшчы Станіслаў Аўгуст. Па яго загаду Антоній Тызенгаўз у 60–70-я гг. XVIII ст. стварыў больш за 20 буйных прамысловых прадпрыемстваў у каралеўскіх эканоміях, у тым ліку больш за 15 мануфактур, фабрыкі залатой і сарэбранай ніці, сталярных вырабаў, зброевы, свечкавы, гарбарны, металаапрацоўчы, бронзавы заводы і інш.

Мануфактуры Беларусі ў XVIII ст. у сваёй аснове былі феадальнымі прадпрыемствамі. Большасць іх працаўнікоў складалі прыгонныя сяляне.

Такім чынам, у другой палове XVIII ст. Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленне сельскай гаспадаркі. Шырокае развіццё набываў працэс стварэння пра-мысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу. У канцы XVIII ст. усё выразней адчуваўся працэс разлажэння феадальных адносін.