Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Якія змены адбыліся ў становішчы Беларусі на міжнароднай арэне пасля распаду СССР?

2. Чым вызначаецца ўдзел Беларусі ў рэалізацыі палітыкі бяс-пекі і раззбраення?

3. На якіх прынцыпах грунтуецца знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе?

Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

Адлік часу эканамічных рэформаў у Беларусі пачаўся з 13 кастрычніка 1990 г., калі Вярхоўны Савет БССР па рашэнню саюзнага кіраўніцтва прыняў урадавую праграму пераходу да рыначнай экано-мікі, у якой было аб’яўлена аб будаўніцтве нацыянальнай самастойнай эканомікі.

Пасля дэнансацыі саюзнага дагавору і ўтварэння СНД (1991 г.) унітарная гаспадарка былога СССР ператварылася ў міжнародную эканамічную сістэму. Гэты факт патрабаваў новых падыходаў ва ўзаемаадносінах паміж былымі рэспублікамі ў сферы грашова-крэдытнай, гандлёвай і мытнай палітыкі. Вярхоўны Савет прыняў шэраг законаў, накіраваных на рэфармаванне эканомікі. Сярод іх – аб уласнасці, аб Нацыянальным банку і банкаўскай дзейнасці, Мытны кодэкс, аб прадпрымальніцтве, аб дзяржпрадпрыемствах, аб праве ўласнасці на зямлю, аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і банкруцтве і інш. Законы павінны былі стварыць базу для сацыяльна-эканамічнага суверэнітэту і спрыяць стабілізацыі. Аднак рэальнымі вынікамі сталі эканамічны крызіс, крах крэдытна-фінансавай сістэмы, імклівы рост інфляцыі і катастрафічнае зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі. На крызісныя з’явы ў эканоміцы негатыўна паўплывалі разрыў гаспадарчых сувязей, пашырэнне абавязку па пастаўках прадукцыі з другіх рэспублік. Асабліва вострае становішча склалася з пастаўкамі ў рэспубліку сыравіны, матэрыялаў, машын і абсталявання, камплектуючых вырабаў.

З 1992 г. рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Іх сутнасць зводзілася да лібералізацыі цэн і ўвядзення механізма свабоднай кан-курэнтнасці прадпрыемстваў. Але стымулюючага ўздзеяння на экано-міку Беларусі і іншых дзяржаў СНД гэта не аказала, таму што надзеі на дапамогу Захаду не мелі пад сабой ніякай асновы і эканамічныя па-казчыкі працягвалі пагаршацца. Вынікі працы народнай гаспадаркі ў 1992 г. сведчылі аб тым, што нацыянальны даход рэспублікі ў параў-нанні з 1991 г. скараціўся на 11%, вытворчасць прамысловай прадук-цыі – на 9,4%, сельскагаспадарчай – на 6%; знешнегандлёвы абарот склаў 1,8 млрд. долараў ЗША і зменшыўся ў параўнанні з папярэднім напалову.

Не вызначыўшы самастойнай эканамічнай палітыкі, працягваю-чы выкарыстоўваць рубель у якасці плацёжнага сродку, рэспубліка трапіла ў поўную залежнасць ад эканамічнай сітуацыі ў Расійскай Фе-дэрацыі. Паміж краінамі СНД узнік востры міждзяржаўны плацёжны крызіс.

Правядзенне рэформ у 1992–1994 гг. дазволіла стварыць у Бе-ларусі неабходны мінімум рыначных інстытутаў, нарматыўна-права-вых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва экано-мікай у новую сістэму з рыначнымі рэгулятарамі. Зроблены практыч-ныя крокі па павышэнні адкрытасці эканомікі, лібералізацыі гаспа-дарчых сувязей, рэфарміраванні адносін уласнасці. Паступова мянялі-ся сацыяльна-псіхалагічныя ўстаноўкі суб’ектаў гаспадарання, іх экана-мічныя паводзіны. Разам з тым рыначныя пераўтварэнні ў Беларусі адбываліся супярэчліва і непаслядоўна. Гэта звязана з навізной і маштабнасцю задач пераходу ад планавай сацыялістычнай эканомікі да капіталістычнай рыначнага тыпу, а таксама з інерцыйнасцю эканамічных працэсаў, немагчымасцю стварэння новага эканамічнага базісу за кароткі час. Для пераадолення крызісных з’яў і недахопаў, а таксама вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гг.”, прынятыя першым Усебеларускім народным сходам у кастрычніку 1996 г.

Правядзенне эканамічнай палітыкі ў Беларусі мае свае асаблі-васці. Да іх адносяцца:

– па-першае, кіраўніцтва дзяржавы ўзяло за аснову сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Для яе характэрны плюра-лізм форм уласнасці, больш шырокі ўдзел дзяржавы ў рэгуляванні эка-номікі, задавальненне сацыяльных запатрабаванняў у галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры;

– па-другое, прыпынена стыхійная прыватызацыя і стварэнне буйных прыватных капіталаў;

– па-трэцяе, дзяржава адмовілася ад куплі-продажу зямель сель-скагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгас-най вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай.

На першым этапе рыначных рэформ Беларусь узаемадзейнічала з краінамі СНД у новай эканамічнай прасторы, захоўвала максімаль-ную прысутнасць беларускіх прадпрыемстваў на расійскім рынку і ў той жа час праводзіла палітыку, якая б заахвочвала вытворцаў шукаць новых партнёраў. Павелічэнне экспартнага патэнцыялу рэспублікі застаецца вельмі сур’ёзнай і цяжкавырашальнай праблемай, якая па-трабуе часу, структурнай перабудовы эканомікі, вялікіх матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, патэрналісцкай палітыкі з боку дзяржавы. Ад-нак недахопы энергетычных рэсурсаў, слабая сыравінная база, няпоў-ная структурная перабудова эканомікі і недахопы ў правядзенні кан-версіі, нізкая якасць айчыннай прадукцыі, неплацяжы, зніжэнне пакуп-ніцкай здольнасці насельніцтва, недахопы ў дзяржаўным рэгуляванні эканомікі, безініцыятыўнасць гаспадарчых кіраўнікоў замаруджваюць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

Шляхі да эфектыўнай рыначнай эканомікі вядомыя, яны выпра-баваныя многімі замежнымі краінамі і прынеслі станоўчыя вынікі. У іх аснове правядзенне прыватызацыі, фарміраванне слоя ўласнікаў, ства-рэнне стабільнай нацыянальнай фінансавай інфраструктуры, інтэгра-цыя ў сусветную эканоміку, стварэнне заканадаўчай базы лібераліза-цыі эканамічных адносін.

Другі Усебеларускі народны сход прыняў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг.

Такім чынам, на Беларусі ў 90-я гг. не ўдалося пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканамічным развіцці. Патрабуецца навукова абгрунтаваная, эфектыўная эканамічная канцэпцыя і праграма выхаду краіны з крызісу, якая забяспечыць развіццё прадукцыйных сіл, росквіт Айчыны, павышэнне ўзроўню жыцця беларускага народа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Гаспадарчы разлік – метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваёй прадукцыі, пакрыва-юць яго выдаткі ад вытворчасці гэтай прадукцыі.

Прыватызацыя – раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаў-най уласнасці ў прыватную або акцыянерную.

Самафінансаванне – метад гаспадарання, пры якім прадпры-емства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы само за кошт сваёй вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў.

Інфляцыя – абясцэньванне грошай у выніку выпуску іх у абарот без забеспячэння неабходнай колькасці тавараў, зніжэнне пакупной здольнасці грошай.

Інтэграцыя – працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, зблі-жэння і аб’яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, сацыяльных і палітычных структур, партый, арганізацый і г.д.

Храналогія падзей

2 красавіка 1991 г. – павышэнне рознічных цэн на харчовыя і прамысловыя тавары і паслугі.

25 жніўня 1991 г. – прыняцце пастановы “Аб забеспячэнні палі-тычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”.

Студзень 1992 г. – пераход да свабодных рознічных цэн (т.зв. лі-бералізацыі цэн) на тавары і паслугі вытворча-тэхнічнага вызначэння.

Май 1992 г. – увядзенне ў абарачэнне разліковых білетаў Нацы-янальнага банка РБ.

Студзень 1993 г. – уведзены ў дзеянне Закон РБ “Аб раздзяр-жаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.