- •Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Раздзел і. Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “вялікае перасяленне народаў” і беларусь
- •Тэма 2.
- •Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Лiтаратура Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •4 Ст? . Якімі былі ўзаемаадносіны паміж вкл і татарскімі княствамі?
- •Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 13. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 16. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст. Паўстанне 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 24. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове хіх ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60–90 гг. Хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку хх ст.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Беларусь у міжваенны перыяд Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 40. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 41. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •Пытанні для самаправеркі:
- •Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 44. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 3. Беларусь у гады другой сусветнай вайны Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 48. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 53. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Да новай мадэлі грамадскага ладу Пытанне 54. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 55. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Планы семінарскіх заняткаў
- •Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Прыкладная тэматыка курсавых работ па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”
Пытанні для самаправеркі
1. Якую задачу павінен быў вырашыць Першы Усебеларускі з’езд?
2. Чым было абумоўлена абвяшчэнне БНР і яе незалежнасці?
3. У чым гістарычнае значэнне БНР?
Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918 г. пры Нар-камнацы ў Петраградзе быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камі-сарыят (Белнацкам) на чале з А.Р. Чарвяковым. Белнацкам меў харак-тар агітацыйна-палітычны, культурна-асветніцкі, бежанскі, выдавецкі, ваенны і інш.
У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву разам з урадам У.І. Леніна. У Петраградзе, Смаленску і Віцебску пачалі дзейнічаць аддзяленні камісарыята. Белнацкам выдаваў першую савецкую газету на беларускай мове – «Дзянніцу». Супрацоўнікамі Белнацкаму былі вядомыя дзеячы навукі і культуры: Зм. Жылуновіч, І. Пятровіч, Б. Тарашкевіч, У. Дабравольскі, А. Грыневіч, Ф. Турук, Ф. Шантыр, Я. Канчар, І. Дварчанін, Л. Радзевіч і інш. Белнацкамам быў арганізаваны Беларускі народны універсітэт у Маскве. Маючы моцныя інтэлекту-альныя сілы, Белнацкам меў на мэце стварэнне сапраўднай нацыя-нальнай дзяржаўнасці і развіццё беларускай культуры.
У цесным кантакце з Белнацкамам працавалі беларускія секцыі РКП(б), якія складаліся з рабочых і бежанцаў – членаў РКП (б).
21–23 снежня 1918 г. у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б), на якой было абрана Цэнтральнае бюро (ЦБ) беларускіх камуністычных секцый РКП(б) на чале з Зм. Жылуновічам. ЦБ беларускіх секцый павінна было аб'яднаць намаганні камуністаў-беларусаў, якія жылі на тэрыторыі РСФСР і УССР на разгортванне нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі ў сувязі з аднаў-леннем на яе тэрыторыі Савецкай улады. Дэлегаты канферэнцыі прынялі рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і звярнуліся да У.І. Леніна і ў ЦВК з просьбай дапамагчы беларусам у ажыццяўленні гэтай ідэі.
У той жа час кіруючыя асобы партыйных і савецкіх органаў Заходняй вобласці (В.Г. Кнорын і А.Ф. Мяснікоў) выступалі супраць правамернасці нацыянальнага самавызначэння Беларусі, адмаўляючы сам факт існавання беларускай нацыі. Яны лічылі, што пасля вызвалення краю ад нямецкай акупацыі павінна захавацца Заходняя вобласць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР.
Разам з тым, ужо ў пачатку снежня 1918 г. Мінск быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў і створаны Мінскі губрэўкам. 13 снежня Мінскі губрэўкам накіраваў тэлеграму Паўночна-Заходняму абласному камітэту РКП(б) з прапановаю ўключыць у парадак дня VI абласной партыйнай канферэнцыі пытанне аб утварэнні БССР. Адказу ён не атрымаў і звярнуўся з гэтай жа прапановаю да старшыні УЦВК, сакратара РКП(б) Я.М. Свярдлова. Але і Свярдлоў не даў ніякага адказу. Пры вырашэнні пытання аб самавызначэнні Беларусі ЦК РКП(б) кіраваўся пераважна міжнародным фактарам.
Улічваючы прапановы ЦК белсекцый і Белнацкама, 24 снежня 1918 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суверэннай БССР. 25 снежня 1918 г. на нарадзе супрацоўнікаў Белнацкама, членаў ЦК беларускіх камуністычных секцый і камітэта маскоўскіх секцый РКП(б) было вырашана вылучыць у склад урада БССР 15 кандыдатур. На другой нарадзе работнікаў Белнацкама і белкамунсекцый сумесна з прадстаўнікамі Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) А. Мясніковым і М. Калмановічам вырашаліся пытанні прыкладных межаў новай рэспублікі.
30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заход-няя абласная канферэнцыя РКП(б), на якой былі прадстаўлены ўсе камуністычныя арганізацыі Беларусі. Канферэнцыя аб’явіла сябе пер-шым з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. З’езд аб-раў Цэнтральнае Бюро КП(б) Б. З 15 членаў ЦБ КП(б)Б толькі Зм. Жы-луновіч і І. Лагун былі прадстаўнікамі камуністычных секцый. 31 снежня 1918 г. і 1 студзеня 1919 г. адбыліся пасяджэнні ЦК КП(б)Б, на якіх абмяркоўвалася фарміраванне Часовага ўрада рэспублікі.
Пасля доўгіх спрэчак позна вечарам 1 студзеня 1919 г. быў канчаткова сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі на чале са Зм. Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. па радыё Часовы рабоча-сялянскі ўрад абнародваў Маніфест, якім абвяшчалася ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 5 студзеня 1919 г. Часовы ўрад і ЦБ КП(б) пераехалі са Смаленска ў Мінск. 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) без папярэдняга абмеркавання пытання з урадам БССР прыняў рашэнне аб выдзяленні з БССР Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў і ўключэння іх у склад РСФСР. Дэлегацыя ЦБ КП(б)Б не пагадзілася з рашэннем ЦК РКП(б). Ленін заявіў, што “рэспубліка – буферная, і патрэбна пастолькі, паколькі мяжуе з іншымі краінамі”. Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні з іншымі краі-намі не мяжуюць, таму іх можна выключыць. У знак пратэсту супраць гвалтоўнага далучэння Жылуновіч, Фальскі, Чарвякоў, Шантыр і Ка-вальчук выйшлі са складу ўрада.
Такім чынам, для ажыццяўлення Беларуссю свайго права на самавызначэнне палітычная сітуацыя была надзвычай неспрыяльнай, і абвяшчэнне БССР было абумоўлена не аб’ектыўнымі і суб’ектыўнымі фактарамі, якія маглі спрыяць самавызначэнню беларускага народу, а неабходнасцю абароны Савецкай Расіі ад знешняй агрэсіі.
2–3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саве-таў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які ўхваліў утварэнне БССР, зацвердзіў Першую Канстытуцыю БССР і адначасова прыняў пастанову пра аб’яднанне БССР з Літоўскай ССР. 27 лютага 1919 г. ЦВК БССР і ЦВК ЛССР аб’ядналіся. Быў створаны Рабоча-Сялянскі ўрад Літвы і Беларусі на чале з В.С. Міцкевічам – Капсука-сам. Ніводнага беларуса ў складзе ўраду не было, як і самастойных беларускіх устаноў. Была створана Сацыялістычная Савецкая Рэспуб-ліка Літвы і Беларусі ў складе Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і часткі Сувалкаўскай губерняў. Паводле рашэння Першага Усебеларускага з’езда, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні адышлі да РСФСР.
Урад ЛітБелу займаўся практычным вырашэннем пытанняў гас-падарчага і культурнага будаўніцтва. Але ён адмовіўся перадаць сяля-нам канфіскаваныя памешчыцкія землі, і на іх месцы пачалі ствараць саўгасы. У сувязі з наступленнем польскіх войскаў 8 красавіка 1919 г. ЦВК ЛітБелу ўвёў у рэспубліцы ваеннае становішча. Але сіл на За-ходнім фронце было недастаткова.
Такім чынам, БССР, абвешчаная бальшавікамі перш за ўсё з тактычных і палітычных меркаванняў, неўзабаве пасля абвяшчэння была пазбаўлена часткі сваёй тэрыторыі, уключанай у склад РСФСР. Буфернае ўтварэнне – ЛітБел ССР – таксама было недаўгавечным. 16 ліпеня 1919 г. СНК ЛітБел ССР спыніў сваю дзейнасць.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) – адзін з аддзе-лаў Наркамнаца РСФСР, які быў створаны ў студзені 1918 г. Ліквіда-ваны ў сакавіку 1919 г.
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітБел) – штучнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленскай, Мінскай і частак Ковенскай і Гродзенскай губерняў у часы інтэрвен-цыі, якая была створана ў лютым 1919 г. шляхам аб’яднання Літ ССР з рэшткамі тэрыторыі БССР і ліквідавана ў ліпені 1919 г.
Храналогія падзей
31 студзеня (13 лютага) 1918 г. – Дэкрэт СНК РСФСР аб ства-рэнні Белнацкама – аддзелу Наркамнаца РСФСР.
21–23 снежня 1918 г. – канферэнцыя белсекцый РКП(б) у Маскве. Прыняцце пастановы аб абвяшчэнні БССР.
30–31 снежня 1918 г. – VI Паўночна-Заходняя абласная кан-ферэнцыя РКП(б) у Смаленску. Прыняцце рэзалюцыі пра неабход-насць абвяшчэння ССРБ.
1 студзеня 1919 г. – абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь у Смаленску.
16 студзеня 1919 г. – пастанова ЦК РКП(б) пра далучэнне да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Беларусі.
2–3 лютага 1919 г. – Першы Усебеларускі з’езд саветаў Бела-русі. Прыняцце Першай Канстытуцыі БССР.
27 лютага 1919 г. – стварэнне ЛітБелу.