Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотековедение.История (Довнар).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
474.62 Кб
Скачать

7. Рэкамендуемыя формы кантролю за засваеннем курса

Агульны аб’ём курса складае 48 гадзін. З іх лекцый – 36 гадзін, семінарскіх заняткаў – 12 гадзін.

Кантроль якасці ведаў студэнтаў па дысцыпліне рэкамендуецца праводзіць з дапамогай рэйтынгавай сістэмы ацэнкі. На семінарскіх занятках ацэньваецца ўменне карыстацца засвоеным матэрыялам, удзел у дзелавых гульнях і іншых формах правядзення заняткаў (творчы падыход).

Прамежкавымі формамі кантролю засваення матэрыялу з’яўляецца:

  1. адзнакі на семінарскіх занятках;

  2. адзнакі за рэфераты;

  3. адзнакі за тэст;

  4. адзнакі за даклады, прадстаўленыя на навукова-практычных канферэнцыях.

Асноўнай формай кантролю ведаў з’яўляецца экзамен. На экзамене рэкамендуецца ўлічваць паказчыкі работы студэнта па рэйтынгавай сістэме ацэнкі.

Схема рэйтынгавай ацэнкі засваення

Курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя”

1. Наведванне лекцый – 2 балы за 1 лекцыю, усяго 36 балаў.

2. Наведванне семінараў – 2 балы за наведванне, усяго 12 балаў.

3. Адказы на семінарскіх занятках – да 10 балаў, 60 балаў.

4. Тэст – да 10 балаў.

5. Самастойная работа студэнтаў (падрыхтоўка дакладаў) – да 8 балаў.

6. Прэміяльныя балы:

6.1. Актыўнасць на семінарскіх занятках (дапаўненне адказаў) – да 6 балаў.

6.2. Аналіз манаграфічных крыніц ці навуковых артыкулаў з выступленнем перад групай – да 10 балаў.

7. Памяншальныя балы:

7.1. Несвоечасовае (без уважлівай прычыны) выкананне задання па вывучанай дысцыпліне – мінус 2 балы.

8. Да экзамена дапускаюцца студэнты, якія набралі не менш 70% балаў.

Карта ацэнкі работы студэнта

№ п/п

Прозвішча імя,

група

Наведванні

(2)

Віды работ

Кол-сць балаў

Лек-цыі

Семіна-ры

Выступ-ленне на семінары (1-10)

Даклад (8)

Тэст (1-10)

53