Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотековедение.История (Довнар).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
474.62 Кб
Скачать

Тэсты па курсу “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” варыянт 1

1.1. Якая бібліятэка Асірыі вядома сёння як самая буйнейшая бібліятэка Старажытнага Свету?

a. Сарагона І

b. Хатусіліса ІІІ

c. Хамурапі

d. Ашурбаніпала

1.2. Якія структурныя падраздзяленні бібліятэкі з’яўляюцца ў Антычнасці?

a. кнігасховішча і чытальная зала

b. чытальная зала і зала адпачынку

c. зала для навуковых заняткаў і навучання

d. скрыпторый

1.3. Які тып бібліятэк з’яўляецца асноўным у эпоху ранняга Срэднявечча?

a. універсітэцкая бібліятэка

b. манастырская бібліятэка

c. палацавая бібліятэка

d. прыватная бібліятэка

1.4. Самы ранні інвентарны вопіс манастырскай бібліятэкі Беларусі датуецца якім часам?

a. 1466 г.

b. 1494 г.

c. 1557 г.

d. 1570 г.

1.5. У якіх краінах Усходу функцыя абслугоўвання амаль не развівалася?

a. Арабскі халіфат

b. Японія

c. Грузія

d. Кітай

1.6. Ідэі якога французскага вучонага тычыліся разгляду бібліятэкі як універсальнай, у фондах якой павінны быць адлюстраваны ўсе віды друкаванай прадукцыі?

a. Г. Лейбніц

b. Г. Надэ

c. Г. Шылер

d. Вальтэр

1.7. Галоўны бібліятэкар універсітэцкай бібліятэкі Цюбінгена (Германія), прафесар у галіне навукі аб дзяржаве Роберт фон Моль (1799–1875) упершыню выказаў ідэю

a. “энцыклапедычнай бібліятэкі”

b. сістэмы галіновых рэферэнтаў

c. профіля камплектавання кожнай бібліятэкі

d. уніфікацыі каталогаў краіны

1.8. Для якой еўрапейскай краіны ў ХІХ ст. было характэрна найбольшае разуменне значымасці агульнадаступных бібліятэк?

a. Вялікабрытанія

b. Германія

c. Данія

d. Нарвегія

1.9. Масавая бібліятэка – гэта разнавіднасць

a. нацыянальнай

b. навуковай

c. публічнай

d. спецыяльнай

1.10. Беларуская бібліятэчная асацыяцыя была створана

a. у 1989 г.

b. у 1990 г.

c. у 1991 г.

d. у 1992 г.

Варыянт 2

2.1. Якія функцыі выконвала бібліятэка Старажытнага Свету?

a. збору і захоўвання

b. збору і абслугоўвання

c. служэння ўладзе

d. служэння навуцы і культуры

2.2. Дзе ўпершыню ўзнікла слова “бібліятэка”?

a. у Рыме

b. у Вавілоне

c. у Асірыі

d. у Грэцыі

2.3. Праца візантыйскага патрыярха Фоція “Мірыябібліён” (“Тысячакніжжа”) – гэта

a. дапаможнік па камплектаванню

b. рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік

c. даследаванне аб карысці чытання

d. спроба бібліяграфічнага апісання калекцыі

2.4. 1570 г. – гэта дата заснавання якой навуковай бібліятэкі Вялікага княства Літоўскага?

a. Полацкага езуіцкага калегіума

b. Астрожскай акадэміі

c. Гродзенскай медыцынскай акадэміі

d. Віленскага езуіцкага калегіума

2.5. Якія своеасаблівыя тыпы бібліятэк узнікаюць у Срэднявечным Кітаі?

a. Дамы навукі, Дамы мудрасці, прыватныя бібліятэкі

b. Кніжныя палаты, Саюзныя палаты

c. бібліятэкі універсітэтаў, прыватныя бібліятэкі, каралеўскія бібліятэкі

d. манастырскія бібліятэкі, бібліятэкі пры адукацыйных і навуковых цэнтрах

2.6. У 1662 г. бібліятэкі Оксфардскага і Кембрыджскага універсітэтаў атрымалі права на

a. друк зводнага каталога

b. аказанне платных паслуг

c. абавязковы экземпляр

d. будаванне спецыяльных будынкаў

2.7. Ён быў упэўнены, што ў бібліятэку павінен прыйсці бібліятэкар-прафесіянал, што кваліфікацыя бібліятэкара патрабуе пастаяннай увагі, а гэтаму садзейнічаюць прафесійная прэса і прафесійнае аб’яднанне нямецкіх бібліятэкараў?

a. Карл Дзяцко

b. Ота Хартвіг

c. Адольф фон Харнак

d. Вільгельм фон Гумбальт

2.8. Калі пачынаюць стварацца першыя публічныя бібліятэкі ў Беларусі?

a. у 1820-я гг.

b. у 1830-я гг.

c. у 1840-я гг.

d. у 1850-я гг.

2.9. У першай палове ХХ ст. асноўнай тэндэнцыяй у камплектаванні бібліятэк з’яўдяецца

a. вычарпальнае камплектаванне

b. універсальны профіль камплектавання

c. спецыялізацыя ў профілі камплектавання

d. адмова ад вычарпальнага камплектавання

2.10. Дзякуючы якому дакументу быў пакладзены пачатак фарміраванню заканадаўчых асноў па-сапраўднаму свабоднага доступу грамадзян Беларусі да інфармацыі

a. Канцэпцыя развіцця бібліятэчнай справы

b. Закон аб сродках масавай інфармацыі

c. Закон аб бібліятэчнай справе

d. Праграма інфарматызацыі