Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотековедение.История (Довнар).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
474.62 Кб
Скачать

Метадычныя рэкамендацыі па напісанні курсавых і дыпломных работ

Адной з форм вывучэння курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” з’яўляецца напісанне курсавой і дыпломнай работ. Іх падрыхтоўка патрабуе ад студэнта самастойнага паглыбленага і творчага вывучэння тэмы, якое дапаможа студэнту не толькі пашырыць свае веды па гісторыі бібліятэчнай справы, але і атрымаць неабходны вопыт працы з фактаграфічным і тэарэтычным матэрыялам, што, безумоўна, будзе цесным чынам звязана з яго прафесійнай дзейнасцю. Выбар тэмы залежыць ад жадання студэнта. Ён можа выкарыстаць тэматыку курсавых і дыпломных работ, распрацаваную і зацверджаную кафедрай, або прапанаваць сваю тэму, якая тычыцца праблем эвалюцыі бібліятэчнай справы. Абраўшы тэму, студэнт павінен напісаць заяву на імя загадчыка кафедры з просьбай зацвердзіць тэму курсавой або дыпломнай работы і вызначыць навуковага ктраўніка. З ім узгадняецца план работы і абмяркоўваюцца асноўныя пытанні тэмы. План работы залежыць ад кола даследуемых праблем.

Спецыяльная літаратура падбіраецца самастойна. Можна выкарыстоўваць даведачна-бібліяграфічныя выданні, навуковыя агляды, якія знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Пры падрыхтоўцы курсавой і дыпломнай работы неабходна ўважліва вывучыць тэарэтычныя пытанні даследуемай тэмы.

Выкарыстоўваючы ў рабоце матэрыял іншых аўтараў, студэнт павінен падаваць яго ў выглядзе цытат, спасылаючыся на адпаведныя крыніцы.

Аб’ём курсавой работы павінен складаць прыкладна 20 старонак, дыпломнай – 50 старонак машынапіснага тэксту або тэксту, выкананага на камп’ютэры. Курсавую работу рэкамендуецца пераплесці або выкарыстаць хуткасшывацель, а дыпломную работу пераплесці або выкарыстаць стандартныя папкі. На тытульным аркушы і курсавой, і дыпломнай работ у абавязковым парадку ўказваецца навучальная ўстанова, факультэт, кафедра, тэма работы, выканаўца, навуковы кіраўнік. Кожны раздзел павінен мець загаловак (могуць быць і падзагалоўкаі). Старонкі неабходна пранумараваць (тытульны аркуш не нумаруецца). Структура работы ўключае: уводзіны, асноўны тэкст і заключэнне (або вывады), спіс выкарыстаных крыніц. Ва ўводзінах абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, вылучаецца аб’ет і прадмет даследавання, вызначаюцца асноўная мэта і задачы, метады, метадалогія даследавання, акрэсліваецца крыніцазнаўчая база, паказваецца навізна выкананай працы. У заключэнні неабходна адлюстраваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі вывады, да якіх прыйшоў студэнт, даследуючы праблему.

Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з апошнімі па часе дзеяння стандартамі па бібліяграфічным апісанні. Падаецца ў алфавіце аўтараў і назваў. Крыніцы на замежных мовах прыводзяцца апошнімі.

Дыпломная работа завяраецца і падпісваецца – дапускаецца да абароны – загадчыкам кафедры.

Літаратура:

Курсовая и дипломная работы, магистарская диссертация. Правила подготовки, оформления и защиты : уч.-метод. пособие. – М. : Изд. центр БГУ, 2009. – 68 с.

  1. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену

  1. Узнікненне бібліятэк як сацыяльнага інстытута. Заражээнне бібліятэк у краінах старажытных цывілізацый (Шумер, Асіра-Вавілонія, дзяржава Хетаў).

  2. Бібліятэка Ашурбаніпала (668 – каля 626 гг. да н.э.).

  3. Асноўныя тыпы бібліятэк старажытнага Егіпта.

  4. Бібліятэкі антычнай Грэцыі і Рыма і развіццё функцыі абслугоўвання.

  5. Александрыйская і Пергамская бібліятэкі: гісторыя і сучаснасць.

  6. Бібліятэкі дзяржаў Усходу ў эпоху Сярэднявечча. Роля Кітая ў развіцці бібліятэчнай справы ў Паўднёвай Азіі.

  7. Асноўныя тыпы бібліятэк Арабскага халіфата.

  8. Асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы ў эпоху Сярэднявечча (Візантыя, Італія, Англія).

  9. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Кіеўскай Русі.

  10. Першыя бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Полацкага княства. Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.

  11. Бібліятэчная думка ў эпоху Сярэднявечча.

  12. Значэнне распаўсюджання ідэй гуманізма для развіцця бібліятэчнай справы ў эпоху Адраджэння (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Францыя, Англія).

  13. Развіццё бібліятэчнай справы ў Германіі ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі. Уплыў І.Гутэнберга, М.Лютэра.

  14. Роля прыватных бібліятэк у эпоху Адраджэння.

  15. Прадстаўнікі бібліятэчнай думкі эпохі Адраджэння.

  16. Манастырскія і царкоўныя бібліятэкі Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора, Слуцкага Троіцкага манастыра, Супрасльскага і Жыровіцкага манастыроў).

  17. Бібліятэкі духоўных вучэбных устаноў (праваслаўных, каталіцкіх, уніяцкіх) Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага.

  18. Навуковыя бібліятэкі Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (Віленскай акадэміі, Гродзенскай медычнай акадэміі).

  19. Прыватныя бібліятэкі Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага.

  20. Бібліятэкі манастыроў і царскіх прыказаў Расіі ў XIV – XVIII стст.

  21. Сацыяльныя пераўтварэнні ў Расіі ў першай чвэрці XVIII ст., іх уплыў на развіццё навуковых і спецыяльных бібліятэк.

  22. Развіццё бібліятэчнай думкі ў Расіі ў XVIII ст.

  23. Новы бібліятэчны светапогляд эпохі Асветніцтва. І.В.Гётэ і змены ўзаемаадносін бібліятэкі, грамадства і дзяржавы.

  24. Узнікненне нацыянальных бібліятэк як новага інстытута дзяржаўнасці ў краінах Еўропы (другая пал. XVII – пач. ХІХ ст.).

  25. Навуковыя бібліятэкі Германіі ХІХ – пач. ХХ ст.

  26. Навуковыя бібліятэкі Расіі ХІХ – пач. ХХ ст.

  27. Бібліятэка Брытанскага музея. Дзейнасць А.Паніццы.

  28. Бібліятэчная справа ў Францыі ў канцы XVIII – пач.ХІХ ст. і стварэнне Нацыянальнай бібліятэкі.

  29. Гісторыя стварэння Імператарскай публічнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу.

  30. Бібліятэка Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне. Дзейнасць Т.Джэферсана, Г.Патнэма.

  31. Асаблівасці стварэння нацыянальных бібліятэк у краінах Лацінскай Амерыкі.

  32. Нацыянальныя бібліятэкі ў Аўстра-Венгрыі (Венгрыя, Чэхія, Польшча, Сербія, Славакія).

  33. Англа-амерыканская канцэпцыя публічнай бібліятэкі (другая пал. ХІХ ст.) Уклад М.Дзьюі і Ч.Кетэра.

  34. Развіццё канцэпцыі агульнадаступнай “народнай бібліятэкі” ў Германіі.

  35. Публічныя бібліятэкі ў Расійскай імперыі ХІХ – пач. ХХ ст. (Расія, Беларусь).

  36. Народныя бібліятэкі ў Расійскай імперыі ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст. (Расія, Беларусь). Дзейнасць Ф.Ф.Паўленкава, Л.Б.Хаўкінай, Я.Хлябцэвіча.

  37. Роля прыватных бібліятэк Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  38. Спецыфіка развіцця бібліятэчнай справы ў СССР і БССР і ўплыў дэмакратычных змен пасля 1989 г.

  39. Роля цэнтральных рэгіянальных бібліятэк у захаванні культурнай і духоўнай спадчыны (другая палова ХХ ст. – ХХІ стст.).

  40. Нацыянальная бібліятэка Беларусі і яе роля ў развіцці бібліятэчнай справы краіны. Дзейнасць І.Б.Сіманоўскага.

  41. Уплыў інфарматызацыі на развіццё нацыянальных бібліятэк.

  42. Публічныя бібліятэкі: нацыянальныя мадэлі сучаснасці.

  43. Сучасны стан бібліятэчнай справы ў Беларусі.

  44. Сучасныя манаграфіі і перыядычныя выданні па сусветнай гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справе (Беларусь, Расія).

  45. Дзейнасць прафесійных аб’яднанняў ў галіне бібліятэчнай справы. Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя, Брытанская бібліятэчная асацыяцыя, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.

  46. Гісторыя стварэння міжнародных арганізацый і іх роля ў развіцці супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы (ІФЛА, ЮНЕСКА, ФІД, ІСО).