Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотековедение.История (Довнар).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
474.62 Кб
Скачать

Варыянт 5

5.1. Хто мог карыстацца бібліятэкай у Старажытным Свеце?

a. правіцель, яго набліжаныя

b. жрацы, “пасвечаныя”

c. вучоныя

d. усе жадаючыя

5.2. Хто стварыў працу “Аб кнігах вартых набыцця”, якая стала адным з першых своеасаблівых рэкамендацыйных бібліяграфічных паказальнікаў Антычнасці?

a. Палікрыт

b. Дэмафіл

c. Філон

d. Тэлефас

5.3. Якія тыпы бібліятэк існавалі ў Сярэднявеччы?

a. манастырскія і царкоўныя

b. прыватныя і універсітэцкія

c. каралеўскія і палацавыя

d. публічныя і нацыянальныя

5.4. Калі ў Еўропе ствараюцца першыя свецкія універсітэцкия бібліятэкі?

a. у ХІ – ХІІ стст.

b. у ХІІІ – XIV стст.

c. у XV ст.

d. XVІ – XVII ст

5.5. Да якога тыпу бібліятэк можна аднесці расійскія бібліятэкі царскіх прыказаў?

a. навуковыя

b. публічная

c. спецыяльныя

d. царкоўныя

5.6. У якой краіне Заходняй Еўропы ў эпоху Асветніцтва надавалася самая большая ўвага прафесійнаму вырашэнню праблем арганізацыі працы бібліятэк?

a. у Германіі

b. у Галандыі

c. у Англіі

d. у Францыі

5.7. Якія з бібліятэк адносіліся да “нацыянальных бібліятэк” Аўстра-Венгрыі?

a. Прыдворная бібліятэка ў Вене

b. Венгерская бібліятэка імя Сечані

c. Бібліятэка Картэса

d. Бібліятэка Ягелонскага універсітета

5.8. Хто з беларускіх дзеячаў у галіне бібліятэчнай справы садзейнічаў распаўсюджанню народных бібліятэк?

a. М. Баброўскі

b. А. Ельскі

c. І.Б. Сіманоўскі

d. Я. Хлябцэвіч

5.9. Хто з расійскіх бібліятэказнаўцаў прысвяціў сваю манаграфію разгляду гісторыі бібліятэчнай справы Расіі ў кантэксце сусветнай гісторыі бібліятэк?

a. К.І. Абрамаў

b. Б.Ф. Валодзін

c. А.М. Ванееў

d. В.І. Талалакіна

5.10. Фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы ў Рэспубліцы Беларусь прадугледжвае

a. Палажэнне аб арганізацыі сукупнай сеткі бібліятэк Рэспублікі

b. Закон РБ “Аб электронным дакуменце”

c. Закон РБ “Аб бібліятэчнай справе”

d. Дзяржаўная праграма “Электронная Беларусь”

Варыянт 6

6.1. Дзе быў высечаны надпіс “Аптэка для душы”?

a. над уваходам у Львіны пакой палацавай бібліятэкі Ашурбаніпала

b. на базальтавым абеліску ў Вавілоне

c. над уваходам у бібліятэку Рамсэса ІІ

d. над уваходам у палац Хатусіліса ІІІ

6.2. Які новы тып бібліятэк узнікае ў Рымскай імперыі?

a. навуковая

b. публічная

c. бібліятэка мусейона

d. бібліятэка скрыпторыя

6.3. На якія часткі дзеяляцца кніжныя фонды манастырскіх бібліятэк Сярэднявечча?

a. кнігі вялікага фармату і кнігі малога фармату

b. рэлігійныя і свецкія

c. даступныя чытачам і прызначаныя для абраных

d. якія можна выносіць з манастыра і якія нельга выносіць

6.4. Дзе ўпершыню ўзніклі бібліятэкі пры мусульманскіх універсітэтах?

a. у Каіры

b. у Дамаску

c. у Кардове

d. у Багдадзе

6.5. Калі заснавана першая навуковая бібліятэка ў Расіі?

a. у 1650 г.

b. у 1685 г.

c. у 1724 г.

d. у 1795 г.

6.6. З чыім імем было звязана пераўтварэнне Бібліятэкі Кангрэса ў важнейшы дзяржаўны інстытут ЗША?

a. Э. Р. Спофарда

b. Дж. Вашынгтона

c. Т. Джэферсана

d. Б. Франкліна

6.7. Які прынцып ляжыць у аснове англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі і канцэпцыі народнай бібліятэкі?

a. адкрытага доступу

b. педагагічнага ўздзеяння на чытача

c. агульнадаступнасці

d. нейтральнай пазіцыі бібліятэкі

6.8. Якое аб’яднанне бібліятэчных работнікаў было арганізавана ў Пецярбургу ў 1908 г.?

a. Бібліятэкар

b. Таварыства бібліятэказнаўства

c. Таварыства рускіх бібліятэчных работнікаў

d. С.-Пецярбургская бібліятэчная асацыяцыя

6.9. Якая міжнародная арганізацыя з 1992 г. ажыццяўляе праграму па ахове і прапагандзе сусветнай дакументальнай спадчыны “Памяць свету”?

a. ІФЛА

b. ЮНЕСКА

c. ФІД

d. ІСО

6.10. Якія бібліятэкі ўваходзяць у сетку бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь?

a. публічныя і прафсаюзныя бібліятэкі

b. бібліятэкі ўстаноў культуры і адукацыі

c. НББ, абласныя і іншыя публічныя бібліятэкі для дарослых і дзяцей

d. публічныя бібліятэкі і бібліятэкі аграпрамысловага комплексу