Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотековедение.История (Довнар).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
474.62 Кб
Скачать

Варыянт 3

3.1. Чаму бібліятэку Старажытнага Свету называюць бібліятэкай і архівам?

a. бо большая частка дакументаў захоўвалася ў адным экземпляры

b. бо абслугоўванне было накіравана на забяспячэнне доступу да дакументаў абмежаванаму колу карыстальнікаў

c. бо гэта была ўстанова, якая выконвала функцыю збору і захоўвання дакументаў

d. бо гэта была ўстанова, якая з’яўлялася складовай часткай сістэмы кіравання

3.2. Які новы тып бібліятэк узнікае ў Грэцыі?

a. публічная

b. навуковая

c. бібліятэка мусейона

d. бібліятэка-скрыпторый

3.3. Дзе ў Еўропе ўзніклі першыя універсітэцкія бібліятэкі?

a. у Англіі

b. у Францыі

c. у Італіі

d. у Германіі

3.4. Пра якую бібліятэку Беларусі ідзе гаворка ў першым вядомым упамінанні ў замежным друку (“Запіскі аб Маскоўскай вайне”. 1584–1585), як аб “рускай бібліятэцы”?

a. Супрасльскага Благавешчанскага манастыра

b. Слуцкага Троіцкага манастыра

c. Менскага кафедральнага сабору

d. Полацкага Сафійскага сабору

3.5. Які тып бібліятэк эпохі Адраджэння адыграў важнейшую ролю у распаўсюджанні функцыі агульнадаступнасці?

a. універсітэцкая бібліятэка

b. прыватная бібліятэка

c. манастырская бібліятэка

d. публічная бібліятэка

3.6. Дата заснавання Нацыянальнай бібліятэкі ў Парыжы

a. 1795 г.

b. 1794 г.

c. 1793 г.

d. 1792 г.

3.7. Хто лічыцца заснавальнікам рускага бібліятэказнаўства?

a. В. С. Сопікаў

b. М. А. Корф

c. У. В. Стасаў

d. В. І. Сабальшчыкоў

3.8 ІФЛА – гэта

a. Міжнародная федэрацыя па дакументацыі

b. Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый

c. Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі

d. Міжнародная арганізацыя па пытаннях адукацыі, навукі і культуры

3.9 Незалежная даследчыцкая бібліятэка гуманітарнага профілю, якая ўзнікла як новы тып бібліятэкі ў ЗША і Германіі, з’яўляецца

a. сінтэзам бібліятэкі і музея

b. захавальніцай форм класічнай навуковай бібліятэкі

c. установай, якая арыентуецца на гуманітарныя навукі

d. установай, якая выкарыстоўвае навейшыя тэхналогіі

3.10 Прыярытэтны напрамак мадэрнізацыі бібліятэк Беларусі гэта

a. сістэматычнае маркетынгавае вывучэнне кніжнага рынку

b. стварэнне зводнага электроннага каталога

c. камерцыялізацыя

d. інфарматызацыя

Варыянт 4

4.1. Якія тыпы бібліятэк узніклі ў Старажытным Свеце?

a. палацавыя бібліятэкі

b. храмавыя бібліятэкі

c. бібліятэкі пры храмавых школах

d. бібліятэкі жрацоў

4.2. Якія новыя функцыі пачынаюць выконваць бібліятэкі ў Антычнасці?

a. скрыпторыя (тыражыравання дакументаў), абслугоўвання

b. скрыпторыя (тыражыравання дакументаў), асветніцкую

c. фондаўтварэння і фондазберажэння

d. асветніцкую і навуковую

4.3. Якая бібліятэка Беларусі лічыцца першай царкоўнай бібліятэкай?

a. Тураўскай Прэабражэнскай царквы

b. Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне

c. Полацкага Сафійскага сабору

d. Мінскага кафедральнага сабору

4.4. Кім з прадстаўнікоў эпохі Адраджэння былі закладзены асновы дэцымальнай сістэмы бібліятэчнай класіфікацыі

a. Ф. Трэфлерам

b. Дэлакруа

c. Г. Надэ

d. Ф. Петраркам

4.5. Буйнейшымі прыватнымі бібліятэкамі ў Вялікім княстве Літоўскім валодалі?

a. вялікія князі літоўскія

b. магнаты

c. навукоўцы

d. духавенства

4.6. У якім годзе была адчынена для чытачоў Нацыянальная бібліятэка ў Вялікабрытаніі?

a. 1588 г.

b. 1673 г.

c. 1759 г.

d. 1862 г.

4.7. Чым адрознівалася мадэль нацыянальнай бібліятэкі, якая фарміравалася ў Лацінскай Амерыцы ад еўрапейскай?

a. стварэнне нацыянальнай бібліятэкі садейнічала набыццю незалежнасці

b. бібліятэка атрымлівала абавязкоы экземпляр

c. бібліятэка ствараецца на аснове каралеўскай калекцыі

d. адкрыццё нацыянальнай бібліятэкі супадала з набыццём той ці іншай дзяржавай незалежнасці.

4.8. Што было не характэрным масавай бібліятэцы СССР?

a. рэалізацыя права на свабодны і адкрыты абмен ідэямі

b. прынцып адкрытага доступу

c. кіраванне чытаннем

d. прынцып партыйнасці

4.9. Праграма ЛІБНЕТ, якая рэалізуецца ў Расіі накіравана на

a. каардынацыю ў камплектаванні замежнай літаратурай

b. падтрымку даследаванняў па бібліятэчнай справе

c. стварэнне інфармацыйнай камп’ютэрнай сеткі

d. стварэнне кансорцыума навуковых бібліятэк

4.10. У сярэдзіне 1980–90-х гг. у Беларусі пачаўся працэс узнаўлення якіх бібліятэк?

a. нацыянальнай

b. грамадскіх

c. царкоўных

d. прафсаюзных