Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гуд П.А. Технология создания праздника.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.01 Mб
Скачать

II. Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы свята Склад аргкамітэта і яго структурных падраздзяленняў

Аргкамiтэт свята — гэта часовае адмiнiстрацыйна-творчае аб’яднанне, створанае па загадзе органаў дзяржаўнай улады або адмiнiстрацыi грамадскай установы, арганiзацыi цi прыватнай асобы для вырашэння задач творчага, матэрыяльна-тэхнiчнага, арганiзацыйнага i фiнансавага забеспячэння свята ў перыяд яго падрыхтоўкi i правядзення. Галоўныя адказныя асобы аргкамiтэта вызначаюцца ў палажэннi аб правядзеннi свята. Яны каардынуюць i кантралююць выкананне пэўных блокаў пытанняў па арганiзацыi i правядзенні свята i звычайна з’яўляюцца кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў.

Склад структурных падраздзяленняў аргкамiтэта ў залежнасцi ад маштабаў увасабляемага свята можа дасягаць ад некалькiх дзесяткаў да некалькiх соцень людзей.

Прапануемая арганiзацыйная структура аргкамiтэта адлюстроўвае пералiк яго структурных падраздзяленняў, адказных асоб i супрацоўнiкаў, неабходных пры падрыхтоўцы вялiкага маштабнага свята мiжнароднага або рэспублiканскага ўзроўню. У iншых святах, больш сцiплых па аб’ёме падрыхтоўчых работ, такі пералiк значна памяншаецца ў адпаведнасцi з тымi творчымi задачамi, якiя вырашаюцца ў свяце, i матэрыяльнымi магчымасцямi, якiя ёсць у распараджэннi арг-камiтэта.

Але ў любым выпадку агульная схема пабудовы аргкамiтэта, сiстэма падпарадкавання, пералік і задачы структурных падраздзяленняў свята застаюцца нязменнымі.

Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы свята складаецца са штаба, куды ўваходзяць старшыня аргкамітэта, намеснікі старшыні аргкамітэта, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, сакратар; пастановачнай групы (мастацкі кіраўнік свята, аўтар сцэнарыя або сцэнарная група, галоўны рэжысёр, галоўны мастак, музычны кіраўнік, галоўны балетмайстар, гукарэжысёр, рэжысёры-пастаноўшчыкі розных святочных мерапрыемстваў, дзей, нумароў); творчай групы (памочнiк або асiстэнт галоўнага рэжысёра, рэжысёры, балетмайстры, хормайстры, дырыжоры, мастак-дэкаратар, мастак-бутафор, мастак-рэквiзiтар, мастак па грыму, кiраўнiкi творчых калектываў, асiстэнты рэжысёраў-пастаноўшчыкаў, трэнеры спартыўных калектываў, асобныя выканаўцы: вядучыя, дыктары, артысты розных жанраў, культарганiзатары, удзельнiкi груп тэатралiзаванай рэкламы на вазах, аўтамабiлях, трамваях, цеплаходах i інш.); мастацка-пастановачнай часткі (машынiст сцэны, калi ёсць неабходнасць, гукааператары, аператары святлатэхнiкi, інжынер па разлiку канструкцый i дэкаратыўных аб’ёмаў, рэквiзітар, касцюмер, грымёр, бутафор, рабочыя сцэны); упраўлення па матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэнні (намеснiк старшынi аргкамiтэта або дырэктар свята, кiраўнiкi або адказныя прадстаўнiкi арганiзацый, прадпрыемстваў, устаноў, якiя ўдзельнiчаюць у падрыхтоўцы свята, дырэкцыя кiрмашу, аддзел арганiзацыi харчавання ўдзельнiкаў свята: прадпрыемствы харчовай прамысловасцi, харчгандлю, грамадскага харчавання; транспартны аддзел: камунгас, ПМК, аўтабазы, трамвайна-тралейбусныя паркi, спартыўна-тэхнiчныя таварыствы, аўтасродкi воiнскiх i ваенiзаваных падраздзяленняў); арганізацыйнага аддзела (адмiнiстратар свята, жыллёвая гаспадарка: гасцiнiцы, iнтэрнаты, здраўнiцы, турбазы, палатачныя гарадкi; група рэкламы свята: прэса, радыё, тэлебачанне, друкарня; служба бяспекi руху; транспартная служба; медыцынская служба свята; служба пажарнай бяспекi; служба аховы парадку: мiлiцыя, падраздзяленнi ўнутраных войск, добраахвотныя дружыны аховы парадку); бухгалтэрыі свята (галоўны бухгалтар, бухгалтар, касiр).