Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гуд П.А. Технология создания праздника.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Палеская рыбная латарэя. Латарэя-рыбалка была адной з папулярных кiрмашовых дзей Столiншчыны, якую ладзiлi ў 20—30-я гг. Хх ст.

У вялiзных бочках цi драўляных чанах або проста на рацэ Гарынь на ваду пускалi паплаўкi — кавалачкi дрэва, у якiх з двух бакоў замацоўвалi загнутыя ў пятлю цвiкi. Да нiжняй пятлi паплаўка прывязвалi вяроўку або леску (з такiм разлiкам, каб яна дасягала дна ракi або драўлянай канструкцыi), а да свабоднага канца вяроўкi прымацоўвалi прыз. У латарэi-рыбалцы на 50—60 паплаўках знаходзiлiся нябачныя ўдзельнiкам разнастайныя прызы. Разам з каштоўнымi былі i жартоўныя: пляшка гарэлкi, рваны бот, нягодны хамут, кансервавая банка, дзiравы тазiк, маленькая плотачка цi салёная цюлька i інш.

Гулец, заплацiўшы грошы, атрымлiваў вуду i за адну хвiлiну павiнен быў выцягнуць выбраны паплавок. Ну, а якi прыз — гэта каму як пашанцуе.

Як сведчыць iнфарматар, латарэя мела вялiкi поспех. За адну хвiлiну надзвычай мала камусьцi ўдавалася здабыць прыз, што прымушала ахвотнiкаў па некалькi разоў удзельнiчаць у латарэi, а гэта — прамая матэрыяльная мэтазгоднасць правядзення гандлёвага дзеяння.

Разам з тым латарэя-рыбалка з’яўлялася сапраўдным вiдовiшчам, збiраліся шмат людзей, якiя рабiлi разнастайныя парады гульцам, радаваліся iх поспехам цi жартавалi з iх няўдалай рыбалкi.

Латарэя-рулетка. Да Вялiкай Айчыннай вайны на кiрмашах Пружанскага i Iвацэвiцкага раёнаў Брэсцкай вобласцi штогод ладзiлi латарэю-рулетку, у якой разыгрывалi кандытарскiя вырабы цi разнастайныя рэчы. Гэтыя латарэі ў кожнай мясцовасцi мелi свае асаблiвасцi.

Пружанская латарэя-рулетка ўяўляла гарызантальны паўтараметровы драўляны круглы шчыт, якi круцiлi па ходу сонца цi наадварот. Па акружнасцi шчыта змяшчалiся прызы. У цэнтры знаходзiлася свабодна замацаваная драўляная рыба з загнутым цвiком у роце. Гулец плацiў грошы за ўдзел у латарэi, сам раскручваў шчыт у адзiн бок, а рыбу — у другi, прычым загадзя ён клаў грошы каля выбранай iм рэчы. Калi па заканчэннi руху круга рыба чаплялася цвiчком за цвiк выбранай гульцом рэчы, то ён забiраў прыз i грошы, а калi не, то грошы пераходзiлi ва ўласнасць гаспадара латарэi.

У Iвацэвiцкiм раёне вертыкальны драўляны шчыт быў двухметровы. Па вялiкім знешнім крузе набiвалася восем цвiкоў, да якiх чаплялiся кандытарскiя вырабы. Ад цвiкоў да цэнтра круга вялi намаляваныя крэйдай прамыя лiнii, а вызначала прызы фанерная рука, якая была сцiснутая ў кулак з выцягнутым уперад указальным пальцам. Удзельнiк латарэi, заплацiўшы загадзя грошы ў дамоўленай суме, раскручваў фанерную руку, i калi яна спынялася дакладна на любой з лiнiй, атрымлiваў у падарунак кандытарскi выраб, якi быў падвешаны да цвiка гэтай лiнii.

Сельскагаспадарчая латарэя. На кiрмашах у Століне да Вялiкай Айчыннай вайны велiзарную цiкавасць удзельнiкаў штогоднiх святочных таргоў выклiкала бяспройгрышная сельскагаспадарчая латарэя. Тут разыгрывалiся каштоўныя прызы (бычкi, парсючкi, бараны, пеўнi, куры, гусi) i суцяшальныя (морква, бульба, яблыкі, грушы i інш.).

Месцам правядзення латарэi з’яўляўся парк або луг каля ракi Гарынь. Латарэйную пляцоўку агароджвалi плотам, рабiлi ўваходную браму, каля якой ставiлi стол з латарэйным барабанам. Непасрэдна на пляцоўцы рабiлi выстаўку тых тавараў, якiя разыгрывалi ў латарэi. Асобна стаялi хатнiя жывёлы, птушкi, ляжала гароднiна, садавiна. А гледачы цiснулiся да плота, разглядаючы, што там яшчэ засталося, цi варта пайграць у латарэю, паспытаць сваё шчасце, удачу.

Удзельнiк плацiў грошы i апускаў руку ў вялiзны латарэйны барабан, якi перад гэтым сам раскручваў. Выцягваў закручаную паперку-бiлецiк, разгортваў i бачыў напiсаны там прыз: цi бычок, цi морква — як пашанцуе...

Свой прыз гулец павiнен сам забiраць з латарэйнай пляцоўкі. Часта гэта ператваралася ў вiдовiшча, калi “шчаслiвец” ганяўся па пляцоўцы за пеўнем, гуссю цi бараном, што выклiкала жывы водгук у прысутных i жаданне паўдзельнiчаць у латарэi.

У некаторых мясцiнах Беларусi сельскагаспадарчая латарэя набыла форму латарэi-алегры, дзе розыгрыш прызоў праводзiцца адразу пасля набыцця бiлета. Ёсць раёны, дзе зага- дзя рэалiзуюць бiлеты на права ўдзелу ў латарэi, а ўжо затым на свяце ўдзельнiкi, прад’явiўшы пэўны квiток, запускаюць руку ў латарэйны барабан.

Сельскагаспадарчая латарэя, як паказвае практыка, заўсёды з’яўляецца адным з яскравых i запамiнальных святочных дзеянняў, якое вызначаецца высокiм эмацыянальным напалам i масавасцю ўдзелу.