Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.I.Котаў. Гiсторыя Беларусi i сусветная цывiлi...doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
08.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

VII. Індустрыяльная цывілізацыя

Канец XVII ст. – 70-я гг. XX ст.

Станаўленне, росквіт і заняпад індустрыяльнай цывілізацыі ў краінах Захада.

60-я –90-я гг. XIX ст.– пачатак XX ст.

Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі ў Расіі.

Пачатак XIX ст.

Францыя пасля дзяржаўнага пераварота, здейсненага Напалеонам (1799г.) і абвяшчэння яго мператарам(1804г.) уступіла на шлях ваеннай экспансіі.

1812г., 24 чэрвеня.

Войскі Напалеона пераправіліся цераз р. Неман; пачатак вайныФранцыі супраць Расіі.

1813 г., кастрычнік

Бітва народаў” –так у літаратуры называецца бітва пад Лейпцыгам, дзе арміі Расіі, Прусіі, Аўстрыі і Швецыі нанеслі сакрушальнае паражэнне напалеонаўскай Францыі.

1830-1840-я гг.

Заходняя Еўропа ўступіла ў паласу новых рэвалюцыйных узрушэнняў. У ліпені 1839г. пачалася рэвалюцыя ў Францыі, ў лістападзе – паўстанне ў Польшчы, з 1848г. – рэвалюцыйныя выступленні ў Італіі, Германіі, Францыі, Аўстрыі.

1861 г., 3 сакавіка

Апублікаваны (падпісаны царом Алесандрам II 19 лютага) Маніфест і Палажэнні аб адмене прыгоннага права ў Расіі.

1861-1865 гг.

Грамадзянская вайна ў ЗША. Перамога Поўначы ў вайне прывяла да знішчэння рабства і расчысціла шлях да хуткага развіцця капіталізма.

1863-1864 гг.

Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі. Сялянскім паўстаннем на Беларусі і ў Літве кіраваў Кастусь Каліноўскі.

1868г.

Пачатак буржуазнага рэфармавання ў Японіі (рэвалюцыя “Мэйдзі”– літаральна асветніцкае праўленне).

1870 г., 2 кастрычніка

Завяршылася аб’яднанне Італіі (з далучэннем да Італьянскага каралеўства Папскай вобласці і г. Рыма).

1871 г.

Абвяшчэнне(пасля франка-прускай вайны 1870-1871 гг.) Германскай iмперыi.

1879-1882 гг.

Утварэнне Тройственнага саюза,у якi увайшлi Германiя,Аỹстра-Венгрыя i Iталiя.

1880-1890-я гг.

Адкрыццi ỹ энергетыцы, сродках сувязi: адкрыццё рухавiка ỹнутранага згарання(патэнт Даймлера, 1885 г.), радыё (Папоỹ, 1895 г.), кiнематографа (браты Люм’ер, 1895г.) i iншыя тэхнiчныя i навуковыя дасягненнi, якiя мелi радыкальнае значэнне для развiцця грамадства,яго гiсторыi i самаго ỹяỹлення чалавека аб навакольным свеце.

1897 г.

Першы ỹсеагульны перапiс насельнiцтва ỹ Расiйскай імперыi.

Канец XIX-

пачатак XX стст.

Стварэнне капiталiстычных манаполiй(ад грэч. monos-адзiн, poles- прадаю)-буйных аб’яднанняỹ, узнiкаючых на базе растучай канцэнтрацыi вытворчасцi i капiтала.

1904 г.

Утварэнне англа-французскага саюза,якi ỹ 1907г. быỹ дапоỹнены падпiсаннем пагаднення мiж Англiяй i Расiяй, што з’явiлася завяршэннем афармлення Антанты.

1905 г., 9 студзеня

«Крывавая нядзеля» у Пецярбургу – пачатак першай рэвалюцыi Расii.

1905 г., 17 кастрычнiка

Падпiсанне Мiкалаем II Манiфеста аб увядзеннi ỹ Расii заканадаỹчай Думы i аб канстытуцыйных свабодах.

1906 г., студзень

Другi з’езд Беларускай сацыялiстычнай грамады (БСГ) i прыняцце новай праграмы партыi.

1906 г., 10 лiстапада-

1915 г. 7 жнiỹня

Выданне газеты «Наша нiва»

1914 г., 14 лiпеня

Абвяшчэнне Германiяй вайны Расii - пачатак Першай сусветнай вайны.

1917 г., 27 лютага.

Перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі. Звяржэнне самадзяржаўя.

1917 г., 25 кастрычніка.

Узброенае паўстанне ў Петраградзе пад кіраўніцтвам бальшавікоў. Звяржэнне Часовага ўрада.

1917 г., 26 кастрычніка.

Загад N1 выканкама Мінскага Савета аб пераходзе ўлады да Саветаў.

1917 г., 26 лістапада.

Утварэнне Аблвыкамзаха і СНК Заходняй вобласці і фронту.

1918 г., 3 сакавіка.

Брэст-Літоўскі мірны дагавор (Брэсцкі мір) паміж Расіяй і дзяржавамі германскага блока.

1918 г., 9 сакавіка.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

1918 г., 25 сакавіка.

Выдадзена трэцяя Устаўная грамата. БНР абвешчана “незалежнай і вольнай дзяржавай”.

1918 г., 11 лістапада.

Капітуляцыя Германіі. Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі прывяла да звяржэння манархіі і ўстанаўлення рэспублікі (Веймарская рэспубліка).

1918 г., 13 лістапада.

Дэкрэт УЦВК аб аннуляванні Брэсцкага мірнага дагавора.

1919 г., 1 студзеня.

Абвяшченне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) і ўтварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з Д.Ф. Жылуновічам.

1919 г., 2-3 лютага.

1-шы Усебеларускі з’езд Саветаў. Прыняцце першай Канстытуцыі БССР.

1919 г., сакавік – 1920г., кастрычнік.

Савецка-польская вайна.

1919 г., 28 чэрвеня.

Падпісанне Версальскага мірнага дагавора, які завяршыў Першую сусветную вайну.

1920 г., 14 верасня.

Адкрыццё у Мінску Беларускага драматычнага тэатра (з1944 г. – імя Я. Купалы).

1921 г., 8-16 сакавіка.

Даклад У.І. Леніна і рашэнне X з’езда РКП(б) аб замене харчразвёрсткі харчпадаткам – курс на НЭП.

1921 г., 18 сакавіка.

Рыжскі мірны дагавор паміж РСФСР, Украінай і Польшчай, па якому Заходняя Беларусь адышла да Польшчы.

1921 г., 4 червеня.

Перайменаванне Беларускага дзяржаўнага політэхнікума ў Беларускі палітэхнічны інстытут (БПІ, цяпер – БНТУ).

1921 г., 11 ліпеня.

Урачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага уні-версітэта (БДУ, пачаў працаваць 30 кастрычніка 1921 г.).

1922 г., 30 студзеня.

Адкрыццё інстытута беларускай культуры (Інбелкульт).

1922 г., 30 снежня.

І-шы з’езд Саветаў СССР прыняў Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні Саюза ССР.

1924 г. – канец 20-х гг.

Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі ў Беларусі.

1925 г., 18-31 снежня.

XIV з’езд УКП(б), прыняцце курса на індустрыялізацыю СССР.

1927 г., снежань.

XV з’езд УКП(б) абвясціў палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі і прыняў дырэктывы па складанню першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі СССР.

11928 г., 13 кастрычніка.

Пастанова ЦВК і СНК БССР аб рэарганізацыі Інбелкульта ў Беларускую Акадамію навук.

1929 – 1933 гг.

Сусветны эканамічны крызіс.

1932 г., лістапад.

На выбарах прэзідэнта ЗША перамогу атрымаў Ф. Рузвельт. Амаль адразу ж ён устанавіў дыпламатычныя адносіны з СССР. Пры амеры-канскай падтрымцы СССР стаў членам Лігі Нацый.

1933 г., 30 студзеня.

Рэйхсканцлерам Германіі стаў лідэр фашыстаў (нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі) А. Гітлер.

1933 – 1934 гг.

Масавы голад у збожжавых раёнах РСФСР, Украіны і на поўдні БССР.

1934 г., 10 ліпеня.

Пастанова ЦВК СССР аб утварэнні пазасудовага органа (“асобай нарады”) з мэтай ажыццяўлення рэпрэсіўнай палітыкі.

1937 г. – червень 1991 г.

Масавыя растрэлы жыхароў Беларусі ва ўрочышчы Курапаты (лясны масіў каля Мінска).

1939 г., 23 жніўня.

Дагавор аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй.

1939 г., 1 верасня.

Нападзення фашысцкай Германіі на Польшчу. Пачатак Другой сусветнай вайны.

1939 г., 17 верасня.

Савецкія войскі перайшлі савецка-польскую граніцу і да 25 верасня вызвалілі ўсю терыторыю Беларусі.

1939 г., 14 лістапада.

3-я (унечарговая) сесія Верхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”.

1939 г., 30 лістапада.

Пачалася савецка-фінляндская вайна (прадаўжалася да 12 сакавіка 1940 г.).

1939 г., 14 снежня.

Ліга Нацый выключыла СССР з ліку сваіх членаў.

1940 г.

Германія захапіла Бельгію, Данію, Галандыю, Нарвегію, Францыю, вяла паспяховыя дзеянні ў Афрыцы і пачала падрыхтоўку да вайны з СССР (План “Барбароса”).

1941 г., 22 червеня.

Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР – пачатак Вялікай Айчынай вайны. Пачатак акупацыі Беларусі.

1941 г., 24 чэрвеня.

Фарміраванне першага ў Беларусі і Савецкім Саюзе партызанскага атрада (начале з В.З. Каржом), які прыняў бой з гітлераўцамі 4 ліпеня пад Пінскам. У далейшым, асабліва пасля Маскоўскай бітвы адбываўся інтэнсіўны рост падпольных арганізацый і партызанскіх атрадаў, брыгад і злучэнняў. Партызанскі рух у Беларусі становіцца ўсенародным і з’яўляецца арганічнай часткай еўрапейскага антыфашысцкага руху Супраціўлення (Movement of Resistance).

1941 г., канец жніўня.

Акупацыя ўсёй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі войскамі.

1941 г., 30 верасня – 1942 г., 20 красавіка.

Бітва пад Масквой.

1942 г., 17 ліпеня – 1943 г., 2 лютага.

Сталінградская бітва.

1943 г., ліпень.

Саюзныя войскі (арміі антыгітлераўскай кааліцыі) высаджваюцца на Сіцыліі і паступова вызваляюць ўсю Італію.

1944 г., 6 червеня.

Саюзнікі высаджваюцца ў Нармандыі.

1944 г., 23 червеня – 28 жніўня.

Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1944 г., 15 жніўня.

Саюзнікі высажджваюцца на французскім сяродземнаморскім узбярэжжы.

1945 г., 16 красавіка – 8 мая.

Савецкія войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Украінскага франтоў (маршалы Г.К. Жукаў, К.К. Ракасоўскі, І.С. Конеў) прарвалі абарону нямецкіх войск, акружылі іх у Берліне і ліквідавалі. Германія капітулявала.

1945 г., 26 чэрвеня.

Беларуская ССР разам з іншымі дзяржавамі антыгітле-раўскай кааліцыі – заснавальнікамі ААН – падпісала статут ААН.

1945г., 2 верасня.

Японія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.

1946 г., 15 сакавіка.

Вярхоўны Савет СССР прыняў “Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1946 – 1950 гг.” У адпаведнасці з ім Вярхоўны Савет БССР 11 чэрвеня зацвердзіў пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР 1946 – 1950 гг.

1947 г., 5 чэрвеня.

Генерал Дж. Маршал выступіў з праграмай аднаўлення і развіцця Еўропы шляхам прадастаўлення ёй амеры-канскай дапамогі (“План Маршала”, уступіў у дзеянне ў красавіку 1948г.).

1948 г., 16 красавіка.

Утварэнне Арганізацыі еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЕЭС), закліканай размяркоўваць амерыканскую дапамогу, еўрапейцы ўступаюць на шлях інтэграцыі.

1949 г., студзень.

Утваренне Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ).

1949 г., красавік.

Створаны Паўночнаатлантычны блок (НАТО).

1949 г., 1 кастрычніка.

Абвяшчэнне Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР).

1950 г., 4 лістапада.

На Мінскім трактарным заводзе выпушчаны першы трактар (гусенічны, КД-35).

1951 г., 1 сакавіка.

Уведзены ў дзеянне першы ў Беларусі цукровы завод (Скідзельскі).

1953 г., 5 сакавіка.

Памёр І.В. Сталін, пасля чаго ў краіне пачаўся працэс частковай рэабілітацыі рэпрэсіраваных грамадзян.

1953 г., 15 кастрычніка.

На МТЗ выпушчаны першы калёсны трактар “Беларусь”.

1954 г.

Першыя групы студэнцкай моладзі адправіліся ў Казахстан на ўборку цаліннага ўраджая.

1955 г., 14 мая.

Падпісан Варшаўскі дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. Мэтамі дагавора абвяшчаліся забяспя-чэнне бяспекі краін-удзельніц арганізацыі і падтрыманне міра ў Еўропе. Дзейнічаў да 1991 г.

1956 г., 1 студзеня.

Пачаў перадачы Мінскі тэлецэнтр.

1956 г., 14-25 лютага.

XX з’езд КПСС. Пасля з’езда была прынята пастанова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня “Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў”.

1957 г., 25 сакавіка.

Падпісанне ў Рыме дагаворе аб стварэнні Еўратама і “Агульнага рынка”.

1957 г., 4 кастрычніка.

У СССР запушчаны першы ў свеце спадарожнік Зямлі.

1958 г., 5 лістапада.

Пачаўся выпуск аўтамабіляў Беларускім аўтамабільным заводам у г. Жодзіна (БелАЗ).

1960 г.

На Мінскім заводзе электронных вылічальных машын выпушчана 1-я ЭВМ “Мінск-1”.

1961 г.

Мінскі завод халадзільнікаў пачаў выпуск прадукцыі (халадзільнікі “Мінск-1”).

1961 г., 12 красавіка

Касмічны палет Ю. Гагарына.

1962 г., 8 кастрычніка.

Адкрыццё пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ЮНЕСКА ў Парыжы і пры Еўрапейскім аддзяленні ААН ў Жэневе.

1963 г., 10 снежня.

Уступіла ў эксплуатацыю першая чарга Салігорскага калійнага камбіната.

1964 г., 28 красавіка.

Заснаванне Беларускага таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за рубяжом (з 1976 г. – таварыства “Радзіма”, з 1991 г. – Беларускае таварыства па сувязях с суайчыннікамі за рубяжом).

1964 г., кастрычнік.

Адбыўся пленум ЦК КПСС, на якім першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л.І. Брежнеў (з 1966 г. – генсек). У перыяд знаходжання Брэжнева на пасту кіраўніка партыі і дзяржавы (1964 – 1982 гг.) у савецкай краіне запанавалі кансерватыўныя тэндэнцыі, нарасталі негатыўныя працэсы у эканоміцы, сацыяльнай і духоўнай сферах, прадпрынята інтэрвенцыя ў Чэхаславакію (1968 г.), уведзены савецкія войскі ў Афганістан (1979 г.).

1966 г., сакавік.

Падпісанне БССР Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі.

1969 г., студзень.

Падпісанне БССР Канвенцыі аб недастасаванасці тэрмінаў даўнасці да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва.

1970 г., студзень.

Усесаюзны перапіс насельніцтва: у Беларусі пражывала 9002,3 тыс. чалавек.

1971 г., 1 красавіка.

Адкрыцце ў БДУ факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі – буйнейшага факультэта ва універсітэце і сярод усіх ВНУ рэспублікі.

1871 г., 30 снежня

Пачала дзейнічаць першая чарга буйнейшага ў Еўропе Магілеўскага камбіната сінтэтычнага валакна.