Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.I.Котаў. Гiсторыя Беларусi i сусветная цывiлi...doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
08.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

2

А. І. Котаў гiсторыя беларусi

I СУСВЕТНАЯ ЦЫВIЛIЗАЦЫЯ =

THE HISTORY OF BELARUS

AND WORLD CIVILIZATION

Навучальны дапаможнік

для студэнтаў

прыродазнаўчых факультэтаў

Мінск, 2003

УДК247.6

ББК 63.3 (4Беи)

К13

Рэцэнзенты: прафесар, доктар гістарычных навук

П.I. Зялінскі;

дацэнт, кандыдат гістарычных навук

Л.М. Кулеш

Рэкамендавана кафедрай гісторыі Беларусі новага і навейшага часу

Белдзяржуніверсітэта “28” лiстапада 2002г., пратакол № 4

Рэкамендавана Вучоным саветам гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта “28” снежня 2002г., пратакол № 4

А.I. Котаў. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя: Навучальны дапаможнік для студэнтаў прыродазнаўчых факультэтаў.– 2-е выд. – Мн.: БДУ, 2003. – 161с.

ISBN 985-6599-69-5

Дапаможнік упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дае сціслы сінтэтычны выклад гісторыі Беларусі і сусветнай цывілізацыі ад старажытных часоў да нашых дзëн. Ëн уключае метадычныя парады па кожнай тэме ўсяго курса, новыя паняцці і азначэнні, пытанні для самакантролю, крыніцы і літаратуру.

Прызначаны для студэнтаў прыродазнаўчых факультэтаў ВНУ, ўяўляе цікавасць для выкладчыкаў, настаўнікаў, старшакласнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй.

УДК247.6

ББК 63.3 (4Беи)

ISBN 985-6599-69-5 © А.І. Котаў, 2003

© УП “Энцыклапедыкс”, 2003

Змест

Прадмова …………………………………………………….................5

Тэма I. Уводзіны …..…...............…………….........................................7

§1. Гiсторыя Беларусi i сусветная цывiлiзацыя як навука, яе прадмет,

мэта i задачы вывучэння..................................................................................8

§2. Фармацыйны i цывiлiзацыйны падыходы ў гiстарычным пазнаннi...............................................................................................................9

§3. Крынiцы i гiстарыяграфiя па курсе «Гiсторыя Беларусi i сусветная цывiлiзацыя»....................................................................................................16

Тэма II. Старажытныя цывілізацыі, індаеўрапейцы і паходжанне

славян

§1. Узнікненне першых цывілізацый. Усходні і заходні (антычны)

тыпы цывілізацыйнага развіцця.......................................................................19

§2. Міграцыя і перасяленне народаў у старажытнасці.

Індаеўрапейцы – новыя пасяленцы Паўднёвай і Заходняй Еўропы.............24

§3. “Славянізацыя” Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Праблема этнагенеза славян у сусветнай гістарыяграфіі............................25

Тэма III. Сярэдневяковы свет і Беларусь у V-XIIстст.

§1. Станаўленне еўрапейскай сярэдневяковай цывiлiзацыi..........................30

§2. Фармiраванне старажытнарускай дзяржаўнасцi:

Кiеўская Русь; Полацкае i iншыя княствы на тэрыторыi Беларусi...............32

§3. Духоўнае жыццё i культура ўсходніх славян. Значэнне старажытнарускага этапа ў гістарычных лёсах Беларусі..............................35

Тэма IV. Беларусь і Вялікае княства Літоўскае ў XIII-XVIстст.

§1. Еўропа ў XIII-XV стст. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці заходнееўрапейскіх дзяржаў.......................................................................39.

§2. Ад старажытнарускай дзяржавы (Кіеўская Русь) да Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) і Маскоўскага вялікага княства (МВК).........................41

§3. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё ВКЛ............................43

Тэма V. Пачатак Новага часу. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай

§1. Пераход ад сярэдневякоўя да Новага часу. Прычыны ўзвышэння За-

ходняга свету і заняпаду ўсходніх цывілізацый..........................................48

§2. Сацыяльныя і палітычныя працэсы ў краінах Заходняй Еўропы........50

§3. Барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Стварэнне

Рэчы Паспалітай і становішча Беларусі ў яе складзе................................53.

Тэма VI. XVIII ст. – век Асветніцтва і сацыяльных рэвалюцый

§1. Крызіс «старога парадка» ў Еўропе. Асветніцтва – ідэалагічная

перадумова новай эры...............................................................................59

§2. Сацыяльныя рэвалюцыі XVIII ст. .......................................................61

§3. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай.........................................63

§4. Уплыў Асветніцтва на культуру Беларусі...........................................65

Тэма VII. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі

і Беларусь у XIX ст.

§1. Міжнародныя адносіны і рэвалюцыйныя рухі у ХІХ ст.....................68

§2. Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі. .......................................71

§3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (першая палова XIXст.). .......74.

§4. Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне ў Беларусі

(другая палова ХІХ – пачатак ХХстст)........................................................76

Тэма VIII. Беларусь і сусвет у эпоху войнаў

і рэвалюцыйных узрушэнняў (1914-1945гг.)

§1. Першая сусветная вайна як крызіс еўрапейскай цывілізацыі..............86.

§2. Рэвалюцыі ў Расіі і беларускае грамадства ў пачатку ХХ ст........89

§3. Утварэнне СССР і беларускай дзяржаўнасці.......................................92.

§4. Сусвет у міжваенны перыяд. Станаўленне новага ўклада жыцця і

мадэрнізацыя Беларусі..................................................................................94

§5. Другая сусветная і Вялікая Айчынная вайна. Уклад беларускага

народа ў перамогу над фашызмам................................................................101

Тэма IX. Беларусь і сучасны сусвет (1945-2003гг.)

§1. Асноўныя тэндэнцыi сусветнага развiцця пасля Другой

сусветнай вайны..........................................................................................108

§2. Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння i канфрантацыi сусветных

звышдзяржаў...................................................................................................114

§3. Нарастанне крызісных з’яў у СССР і краінах сацыялізма ў 80-х гадах.

Пошукі новай мадэлі грамадскага ўладкавання......................................117

§4. Беларусь на шляху суверэнітэта, дзяржаўнай незалежнасці і iнтэграцыі

ў міжнароднае супольніцтва.........................................................................118..

Заключэнне...........................................................................................124

Дадаткі.

Дадатак 1......................................................................................126

Дадатак 2.....................................................................................145

Бібліяграфія...........................................................................................151

Дачцы Святлане, а таксама ўсім студэнтам ФПМІ

прысвячае сваю сціплую працу аўтар – у дзяцінстве

вязень фашысцкага канцлагера, а цяпер выкладчык БДУ

Прадмова

У адпаведнасці з вучэбнымі планамі і праграмамі студэнты прыродазнаўчых факультэтаў разам са спецыяльнымі дысцыплінамі вывучаюць сацыяльна-гуманітарныя навукі: гісторыю, філасофію, паліталогію, эканамічную тэорыю і іншыя. Вывучэнне сацыяльна-гуманітарнага цыкла ў Белдзяржуніверсітэце пачынаецца з гістарычных навук (“Гісторыя Беларусі”, “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывiлiзацыi”, “Гісторыя палітычных партый і рухаў” i iнш.). З 2001/2002 навучальнага года ў Белджяржунiверсiтэце i шэрагу iншых ВНУ ўведзены курс айчыннай i сусветнай гiсторыi “Гiсторыя Беларусi i сусветная цывiлiзацыя”. Гэты курс павiнен стаць асновай гуманiтарнай адукацыi ва ўсiх вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь.

Прадметам даследавання курса “Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя” як навукі з`яўляюцца заканамернасці сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і духоўнага развіцця чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён на фоне сусветных працэсаў. Пры вывучэнні дадзенага курса Вам патрэбна будзе не проста разгледзець уласна гісторыю Беларусі, колькі прасачыць дынаміку лёсаў беларускага народа ў кантэксце сусветнай і еўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Мэта такога курса – фарміраванне ў студэнтаў цэласнай карціны свету і разумення месца і ролі Беларусі ў ім. Гэта будзе садзейнічаць далучэнню будучага спецыяліста да лепшых нацыянальных і сусветных, сацыякультурных і палітычных традыцый, выхаванню грамадзяніна і патрыёта сваёй Айчыны, фарміраванню сацыяльна арыентаванай асобы, валодаючай маральнымі якасцямі і здольнасцямі да самарэалізацыі ва ўмовах дынамічнага сучаснага жыцця.

Курс “Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя” на прыродазнаўчых факультэтах вывучаецца на працягу аднаго семестра. Работа студэнта над засваеннем курса складаецца:

- з праслухоўвання і канспектавання лекцый,

- вывучэння гістарычных крыніц і літаратуры,

- удзелу ў семінарскіх занятках,

- наведвання кансультацый

- выканання заданняў па самастойнай рабоце

- і, нарэшце, здачы экзамена альбо заліка.

У вывучэнні гісторыі Беларусі і сусветнай цывілізацыі вядучую ролю адыгрываюць лекцыі. Яны вызначаюць змястоўнасць і накіраванасць вучэбнага працэсу. Лекцыі не толькі дадуць сістэматызаванае праблемнае ізлажэнне ўсяго курса, але і дапамогуць Вам у самастойнай рабоце па вывучэнню неабходных крыніц і літаратуры па асноўных тэмах, а таксама ў падрыхтоўцы і ўдзеле ў семінарах.

Семінары альбо практычныя заняткі па прадмету ў вучэбным плане ідуць, як правіла, за лекцыямі. На семінары выносяцца не ўсе, а толькі самыя важныя тэмы курса. Мэта гэтых заняткаў заключаецца ў тым каб: па-першае, паглыбіць веды, атрыманыя на лекцыях і ў працэсе самастойнай работы; па-другое, дапамогуць вам выпрацаваць навыкі самастойна думаць, разважаць, аналізаваць, дыскуціраваць, адстойваць свае погляды і перакананні, аргументавана аправяргаць апанентаў, крытычна адносіцца да вывучаемага матэрыяла; па-трэцяе, падвесці вынікі самастойнай работы па засваенню матэрыяла лекцый, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, асноўных крыніц і дадатковай літаратуры, рэкамендаваных для вывучэння. Пры гэтым майце на ўвазе, што прыведзены пасля кожнай тэмы спіс літаратуры носіць рэкамендацыйны характар, і пры падрыхтоўцы да семінара, выкананні заданняў па самастойнай рабоце альбо тэсціраванні вы можаце выкарыстаць толькі частку яго, альбо ўжыць па свайму жаданню іншыя матэрыялы.

Глыбокае і трывалае засваенне курса “Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя” патрабуе ад Вас вялікай самастойнай работы, якая ў апошні час становіцца самай галоўнай формай вучэбнага працэса ў вышэйшай школе. Пастаянны рост аб`ёмаў інфармацыі ў наступіўшым ХХI стагоддзі патрабуе ўсямерна развіваць у студэнтаў здольнасці да свядомага і сістэматычнага папаўнення ведаў, узбройваць іх уменнямі навуковай арганізацыі працы і навыкамі навукова-даследчай работы.

Прапаноўваемы метадычны дапаможнік якраз і прысвечаны важнейшай складаючай вучэбна-выхаваўчага працэса ў ВНУ – самастойнай рабоце студэнтаў (у далейшым СРС) па курсу “Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя”. На вывучэнне курса адводзіцца на дзённым аддзяленні 60 вучэбных гадзін, на завочным – 22 гадзіны. З улікам гэтага і складзены тэматычны план аудыторных заняткаў – лекцый і семінараў.