Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.I.Котаў. Гiсторыя Беларусi i сусветная цывiлi...doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
08.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

VI. Перадіндустрыяльная (раннекапіталістычная) цывілізацыя

(перяд росквіту – сяр. XVI – сяр. XVII стст.;

перыяд заняпада – сяр. XVII – 1730 гг.)

Канец XV-XVI стст.

Адраджэнне (Рэнесанс) – перыяд у культурным і ідэйным развіцці краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, як пераходны ад сярэдневяковай культуры да культуры Новага часу. Адметныя рысы Рэнесанса – свецкі, антыклерыкальны характар і гуманістычны светапогляд.

XVI ст.

Перыяд дэмаграфічнага і гаспадарчага пад’ема, пашырэнне міжнароднага гандлю. Развіцце ў Галандзіі і Англіі першай формы вытворчых буржуазных адносін (“мануфактурны капіталізм”).

1517г.

Выступленне Т. Мюнцэра ў Германіі, якое паклала пачатак Рэфармацыі –грамадскага руха, накіраванага супраць каталіцкай царквы.

1566-1609гг.

Першая буржуазная рэвалюцыя – Нідэрландская, якая праходзіла пад знакам кальвінізма і была скіравана супраць іспанскага панавання і феадальных парадкаў.

1569г., 1 ліпеня

Люблінская унія – абвешчана аб’яднанне Каралеўства Польскага і ВКЛ у адну федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую.

1618-1648 гг.

30-гадовая вайна між Габсбургскім блокам (іспанскія і аўстрыйскія Габсбургі і каталіцкія князі Германіі і Рэчы Паспалітай) і антыгабсбургскай кааліцыяй (германскія пратэстанцкія князі, Францыя, Швецыя, Данія, падрыманыя Англіяй, Галандыяй і Расіяй).

1654-1667гг.

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай. Ваенныя дзеянні, якія вяліся на тэрыторыі Беларусі, мелі вельмі цяжкія наступствы для яе насельніцтва і эканомікі.

1642-1649 гг.

Англійская рэвалюцыя – першая буржуазная рэвалюцыя еўрапейскага масштаба.

1700-1721 гг.

Паўночная вайна, якая закончылася зацверджаннем Расіі ў Пры балтыцы. У азнаменаванне перамогі Петр I атрымаў тытул імператара, а Расія стала імперыяй.

XVII-сяр. XIX ст.

Асветніцтва – ідэйная плынь, заснаваная на перакананні аб рашаючай ролі розума, асветы і навукі ў перўтварэнні грамадства на прынцыпах палітычных свабод і грамадзянскай роўнасці.

1772 г.

Першы падзел Рэчы Паспалітай і ўключэнне ўсходняй часткі Беларусі ў склад Расійскай імперыі.

1775-1783 гг.

Вайна за незалежнасць ў Паўночнай Амерыцы. Утварэнне незалежнай дзяржавы ЗША(1776г.). Прыняцце (першай ў свеце) Канстытуцыі ЗША(1787г.).

1791 г., 3 мая

Прыняцце (першай ў Еўропе) Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

1793 г.

Другі падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

1794 г.

Паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

1795 г.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне заходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

1789-1799 гг.

Вялікая Французская рэвалюцыя.