Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІІ, IV перыяды.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
42.2 Кб
Скачать

ІІІ перыяд. Старабеларускі. XIІІ –XVIIIстст.

З сярэдзіны ХІІІ ст. асноўная роля ў дзяржаўным будаўніцтве перайшла да Панямоння, дзе жылі славянскія плямёны крывічоў і дрыгавічоў, а таксама балцкія – літва і яцвягі. Тут узнікла наша новая дзяржава – Вялікае княства Літоўскае, да якой пазней далучыўся і Полацк. Пераважную частку дзяржавы складалі славянскія землі, балцкія займалі ўсяго 1/15 плошчы. У ВКЛ была прынята славянская сістэма дзяржаўнай арганізацыі. Славянская частка значна пераважала балцкую і была больш развітая ў сацыяльна-эканамічным і культурным плане. Натуральна, што беларуская культура дамінавала.

Менавіта ў гэты час фарміруецца адметная сістэма беларускай мовы на фанетычным, граматычным, лексічным узроўні, і гэта знаходзіць адлюстраванне ў пісьмовых помніках.

1 Этап – фарміраванне старабеларускай мовы хііі-хVст.

(Як вядома, асноўныя асаблівасці беларускай мовы склаліся не пазней ХІІІ ст. Пісьмовая форма пачала фарміравацца пазней – прыкладна ў ХІV ст. на аснове жывой народнай гаворкі і агульнаўсходнеславянскіх моўных традыцый.)

У ХІІІ ст. Кіеўская Русь распадаецца, адна яе частка трапляе пад уладу татара-манголаў, другая – уваходзіць у склад ВКЛ. Распадаецца і ўсходнеславянскае этнічнае адзінства, што вядзе да вылучэння асобных народнасцей і трох асобных моў.

Сярод даследчыкаў няма адзінства адносна вылучэння агульнаўсходнеславянскага перыяду.

Мовазнавец, гісторык, педагог, грамадскі дзеяч Ян Станкевіч аспрэчваў існаванне агульнаўсходнеславянскай мовы, БМ выводзіў ад дыялекта праславянскай. У працы “Гісторыя беларускага языка” (упершыню выдадзена ў 1939 г, Вільня, асобнай брашурай), цытуючы... “беларускі язык беспасярэдне выдзяліўся зь языка праславянскага, значыцца, што ня было пары прамежнай паміж праславянскай і беларускай”. Гэта выдзяленне, паводле яго меркавання, адбылося не пазней за 5 стагоддзе н.э. (па Хрысту) (т.1, с .373).

Падобнага меркавання прытрымліваўся і В.Ластоўскі. У прадмове да “Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка” (Коўна, 1924) ён адзначаў: мовай хрысціянскай царквы і граматнасці сталася ў нас мова балгарская. Меў на ўвазе стараславянскую, якая генетычна ўзыходзіць да старажытнабалгарскай.

Максім Багдановіч у працы “Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця” (1911) пісаў: Спачатку на Беларусі, як і ў іншых усходнеславянскіх землях пісалі так званай царкоўнаславянскай мовай, каторай аднача, ніякі славянскі народ не гаварыў. [Тагачасная пісьменнасць] ... амаль што не ўся ўкладвалася ў вузкія рэлігійныя межы; новыя галіны яе, як напрыклад летапісі альбо творы да гасударственнага пажытку... з’яўляліся ўсё ў тэй жа царкоўнаславянскай мове.

Захавалася нямнога звестак пра старажытныя дапаможнікі для вывучэння мовы. Гэта выразаная на дошцы недзе ў ХІІІ – ХІV стст. азбука, якую адшукалі ў Ноўгарадзе ў 1954 годзе; азбука на бяросце, зробленая, як мяркуюць даследчыкі, хлопчыкам Анфімам у ХІІ – ХІІІ стст. (яе знайшлі ў 1956 годзе таксама ў Ноўгарадзе). Прыкладамі некаторых старажытных слоўнікаў могуць быць т. зв. гласарыі – пераклады і тлумачэнні на палях старонак у помніках эпохі Старажытнарускай дзяржавы. Гэтыя тлумачэнні называліся “праізволы”, “праізвольнікі”, “глосы” – адсюль і іх назва – гласарыі. Пазней да асобных помнікаў пачалі прыкладаць цэлыя слоўнікі-азбукоўнікі, алфавіты, лексіконы.

Толькі з канца ХVІ ст., калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Украіны з'явілася кнігадрукаванне, пачалі выходзіць разнастайныя граматыкі, буквары, азбукі, слоўнікі і іншыя вучэбныя дапаможнікі па царкоўнаславянскай мове, якая ў той час яшчэ шырока выкарыстоўвалася ў сферах навукі, культуры, а таксама ў рэлігійнай сферы.

Царкоўнаславянская мова была ў той час сродкам барацьбы з каталіцызмам, з Захадам. І таму адной з важных задач было ўзвысіць прэстыж царкоўна-славянскай мовы, надаць ёй выразнасць. Аўтары вучэбных дапаможнікаў зыходзілі з неабходнасці ачысціць царкоўнаславянскую мову ад мясцовых і ўстарэлых слоў, растлумачыць незразумелыя словы, узняць культуру царкоўнаславянскай мовы і тым самым паставіць яе нараўне з іншымі распрацаванымі мовамі, якімі былі на той час лацінская і польская.

Праваслаўныя брацтвы, якія існавалі на Беларусі і Украіне, узялі на сябе клопат пра выданне царкоўнаславянскіх вучэбных дапаможнікаў. У гэтых дапаможніках адлюстраваліся характэрныя рысы ўсходнеславянскіх моў: правілы царкоўнаславянскай мовы нярэдка тлумачыліся па-беларуску, беларускія словы прыводзіліся як адпаведнікі да царкоўнаславянскіх.

Трэба адзначыць, што ўжо ў ХІV ст. беларуская мова была даволі добра распрацаванай: яна мела багаты лексіка-фразеалагічны слоўнік, даволі стройную граматычную сістэму. Беларуская мова гучала ў княжацкіх маёнтках, на сходах князёў у самой Вільні, пашыралася сярод простага народа. Асаблівага росквіту яна дасягнула ў ХV – ХVІ стст., даўшы штуршок развіццю рукапіснай літаратуры. У гэты час з'явілася шмат пропаведзяў, разнастайных гістарычных і палемічных твораў. Усё гэта, безумоўна, садзейнічала ўзнікненню кнігадрукавання – найвялікшай падзеі ў духоўным жыцці ўсіх усходніх славян.