Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.I.Котаў. Гiсторыя Беларусi i сусветная цывiлi...doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
08.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

II. Неалітычная цывілізацыя

(перыяд росквіту – 6 тыс. гг. да н.э.)

10 - 8 тыс. гг. да н.э.

Эпоха мезаліта. Пераходны перыяд ад першабытна-абшчыннага ладу да неалітычнай цывілізацыі, вынаходніцтва лука, кап’я, бумеранга, гарпуна, лодкі і іншых прылад працы.

9 - 5 тыс. гг. да н.э.

Засяленне ў эпоху мезаліта ўсёй тэрыторыі Беларусі. Павялічылася агульная колькасць насельніцтва. Толькі на Палессі вучонымі знойдзена больш за 60 мезалітычных стаянак.

5 - 3 тыс. гг. да н.э.

Эпоха неаліта. Пачатак перахода ад збіральніцтва, палявання і рыбалоўства да вытвараючых тыпаў гаспадаркі (земляробства і жывёлагадоўля). Асвоены саха, серп, драўляны плуг. Для прыгатавання ежы вынайдзены керамічны посуд. Адбыўся грамадскі падзел працы.

4 тыс. гг. да н.э.

Пачатак эпохі энеаліта (медна-каменны век). Стварэнне сплава медзі і волава (бронзы). Пачынаюцца войны за захоп пладародных зямель і тэрыторый з радовішчамі металаў.

III. Раннекласавая цывілізацыя

(перыяд росквіту – 2 тыс. гг. да н.э.)

Рубеж 3-2 тыс. гг.- 8-6 стст. да н.э.

Бронзавы век. Людзі навучыліся выплаўляць металы і вырабляць з іх прылады працы. Эпахальнай зменай ў жыцці грамадства з'явілася ўзнікненне прыватнай ўласнасці, грашовага абарачэння, класаў і дзяржаў. Эпіцэнтрамі раннекласавых цывілізацый сталі Егіпет, Шумер, Хецкае царства, Старажытны Кітай і інш.

3,5 тыс .гг да н.э.

Вынаходнiцтва пiсьменнасцi ў Месапатамii ,а потым i ў iншых рэгiёнах Усхода (другая iнфармацыйная рэва-люцыя).

3 тыс.гг. да н.э.

Адкрыццё ỹ Еỹропе спосабу выплаỹкi металу з руды (бронзавая металургiя).

3 тыс. гг. да н.э.

Першае вялiкае перасяленне народа, якое прывяло да распаỹсюджання тэхналогi i культуры бронзавага веку на значныя тэрыторыi амаль на ỹсiх мацерыках.

IV. Антычная цывiлiзацыя.

(перыяд росквiту -- 4 ст. да н.э.- 1 ст. да н.э.)

1,5 тыс. гг. да н.э.

Распаỹсюджванне металургii жалеза ỹ Анатолii i на Каỹказе,а потым -на захад (ỹ Еỹропу) i на ỹсход (у Азiю).

1,2 тыс. гг. да н.э.

Пераход грэкаỹ да жалезнай металургii.

8-7 ст. да н.э. – 8 ст. н. э

Жалезны век на тэрыторыi Беларусi.Тут жалеза выраблялi з балотнай руды ỹ печах-дамнiцах.З павелiчэннем колькасцi жалезных прылад працы галоỹным заняткам насельнiцтва стала падсечнае (ляднае) земляробства, павялiчылася i значэнне жывёлагадоỹлi. Для аховы свайго жытла i гаспадарчых пабудоỹ людзi узводзiлi «гарадзiшчы».(да нашых часоỹ iх захавалася больш тысячы).

776 г. да н.э.

Старажытнагрэчаскія Алімпійскія гульні (Olimpia).

8 ст. да н.э.

Заснаванне братамi Ромулам i Рэмам у 754/753 г.да н.э. Рыма, стаỹшага сталiцай дзяржавы – Старажытны Рым.

8-7 ст. да н.э.

Вялiкая грэчаская каланiзацыя  заснаванне грэчаскiмi гарадамi-полiсамi калонiй на ỹзбярэжжы Сяродземнага, Чорнага і часткова Азоỹскага i Iянiчнага мораỹ.

6-5 ст. да н.э.

Узнiкненне ỹ старажытнай Iндыi буддызма – адной з трох сусветных рэлiгiй.

5 ст. да н.э.

Росквiт (асаблiва ў перыяд Педыкла) афiнскай дэмакратыi,якая лiчыцца самай дасканалай формай дэмакратычнага ладу антычных рабаўладальнiцкiх дзяржаў.

5-4 ст. да н.э.

Росквіт грэчаскага тэатра і літаратуры,архітэктуры і мастацтва.Сапраўднымі шэдэўрамі сусветнай культуры сталі камедыі Арыстафана,трагедыі Эсхіла,Сафокла і Еўрыпіда; скульптура Фідзія («Зеўс») , статуі Мірона («Дзіскабол»), Паліклета («Раненая амазонка»), Праксіцеля («Гермес з дзіцём»); партрэты Александра Македонскага, выкананыя Лісіпам;гiстарычныя сачыненні Герадота,Палібія, Ксенафонта, Фукідзіда.

4 ст. да н.э.

Росквіт эліністычнай цывілізацыі,як сінтэза дзвюх культур – грэчаскай і персідскай ,адбыўшагася ў выніку паходаў Аляксандра Вялікага(Македонскага).

Сярэдзіна 3 ст. да н.э.

Рым падпарадкаваў сваёй уладзе ўсю тэрыторыю Iталіі.

146 г. да н.э.

Пасля трох Пунічных войнаў, атрымаўшы перамогу над Карфагенам, Рым становіцца буйнейшай сяродземнаморскай дзяржавай.

49 г. да н.э.

Рымскі палкаводзец Гай Юлій Цэзар, апіраючыся на армію, пачынае барацьбу за адзінаўладдзе ў дзяржаве і становіцца рымскім дыктатарам.

27 г. да н.э.

Рым стаў імперыяй пасля таго, як перыяд грамадзянскай вайны ў дзяржаве закончыўся перамогай Актавіяна, атрымаўшага ад сената тытул Аўгуста.

1 ст. н.э.

Узнікненне ва ўсходніх правінцыях Рымскай імперыі хрысціянства, якое ў 4 ст. стала афіцыйна прызнаннай рэлігіяй.

2 ст. н.э.

Рымская імперыя (к канцу праўлення Траяна, 117 г.) дасягнула максімальных граніц ­ “пакс Рамана” (Рымскі сусвет). Яна раскінулася на усіх берагах Сяродземнага мора, уключыла значныя тэрыторыі Заходняй і Паўднева-Усходняй Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Пярэдняга Усходу.

395 г.

Паўстанні мясцовага насельнiцтва ў заваёваных землях у спалучэнні з уварваннямі варварскіх плямёнаў прывялі да адпадзення шэрагу правінцый і падзелу Рымскай Iмперыі на дзве часткi Заходнюю і Усходнюю. Падзел адбыўся па моўнай мяжы: латынь ­– на захадзе , грэчаская мова – на ўсходзе.

476 г.

Правадыром нямецкіх наёмнікаў Адаакрам быў нізложаны апошні імператар Заходняй Рымскай імперыі Ромул Аўгустул.