Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.I.Котаў. Гiсторыя Беларусi i сусветная цывiлi...doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
08.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

V. Сярэдневяковыя (раннефеадальныя) цывілізацыі

(перыяд росквіту –сяр.XI –сяр. XIII стст.)

V-XV стст.

Эпоха сярэдніх вякоў, якая ў храналагічных рамках падзяляецца на Ранняе сярэднявечча (IV-XIстст.), Высокае (X-XIII) і Позняе сярэднявечча(XIV-XV стст.).

V ст.

Узнікненне пасля падзення Рымскай імперыі новых дзяржаў (Бургундскае, Вандальскае, Вестготскае, Франкскае каралеўствы і інш.).

554 г.

Усходняя Рымская імперыя (Візантыя)захапляе большую частку Iталіі(554 г.) і распаўсюджвае свой ўплыў на Паўночную Афрыку і іншыя тэрыторыі.

VII ст.

Узнікненне ў Аравіі іслама – адной з сусветных рэлігій.

705-714 гг.

Захоп арабамі амаль усяго Пірэнейскага паўвострава і стварэнне ў канцы VIIIcт. Кардоўскага эмірата (з Хст.-Кардоўскі халіфат).

800 г.

Пераўтваренне Франкскага каралеўства ў імперыю. Найвышэйшага росквіту Франкская дзяржава дасягнула пры Карле Вялікім(771-814 гг.).

962 г.

Паход усходнефранкскага караля Аттона I на Рым, каранаванне імператарам. Пры пераемніках Аттона I Усходняя Рымская імперыя стала называцца Рымскай ( з ХII ст.– Свяшчэннай Рымскай імперыяй).

VII-X стст.

Першыя палітычныя аб’яднанні ўсходніх славян (на тэрыторыі Беларусі-крывічоў,дрыгавічоў,радзімічаў).

862 г.

У першым старажытным летапісу «Аповесць минулых часоў» упершыню ўпамінаюцца гарады Полацк, Кіеў і Ноўгарад.

?-879 г.

Княжэнне ў Ноўгарадзе першага варажскага князя Рурыка (заснавальніка дынастыі Рурыкавічаў).

882-912 гг.

Княжэнне ў Кіеве Алега.

Другая палова IXст.

Утварэнне старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі, у склад розны час уваходзілі і беларускія землі. Кіеўская Русь – важны этап у гісторыі народаў Усходняй Еўропы і асаблiва ў фарміраванні рускай,беларускай украінскай народнасцей.

907г.

Паход рускіх войскаў на Канстанцінопаль.

988 г.

Прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі.

1009 г.

Першае ўпамінанне ў заходніх крыніцах (Квадлінбургскі летапіс) племені і зямлі «Літва».

1044-1066 гг.

Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора (перабудаваны ў 1738-1750гг.)

1054 г.

Раскол хрысціянства на каталіцкую і праваслаўную царкву.

1067 г.

Першае ўпамінанне аб Мінску. Бітва на Нямізе між войскамі кааліцыі Яраслававічаў і войскамі полацкага князя Усяслава Брачыслававіча(Чарадзея).

1096 г.

Пачатак правядзення міссіянерска-каланіяльнай палітыкі заходнееўрапейскіх дзяржаў.Першы крыжовы паход у Палесціну,Сірыю і Паўночную Афрыку.

1202 г.

Нямецкія рыцары-крыжаносцы захапілі вусце р.Заходняя Дзвіна і стварылі ў Прыбалтыцы ордэн Мечаносцаў.

1223 г.

Рускія князі былі разгромлены татара-мангольскімі полчышчамі Чынгізхана ў бітве на р. Калка.

1237 г.

Хан Бату (у рускіх летапісах Батый) узяў Разанскае княства. Пасля гэтага мангола-татары, разбураючы ўсё на сваім шляху, узялі Уладзімір, Суздаль, Кіеў і ў1242 г. выйшлі к Адрыятычнаму мору.

1237 г.

Аб’яднанне ордэна Мечаносцаў з Тэўтонскім і стварэнне крыжакамі Лівонскага ордэна.

1230-я-1263 гг.

Княжэнне ў Новагародку літоўскага князя Міндоўга, які заснаваў Вялікае княства Літоўскае(ВКЛ).

1262 г.

Дагавор між князем ВКЛ Міндоўгам і ноўгарадскім князем Александрам Неўскім аб сумеснай барацьбе супраць Лівонскага ордэна.

1380 г., 8 верасня.

Кулікоўская бітва – перамога рускіх войскаў на чале з князем Дзімтрыем Донскім над мангола-татарскімі войскамі хана Мамая. У бітве ўдзельнічаў Андрэй Альгердавіч(Полацкі), Дзмітрый Альгердавіч(Друцкі), Баброк Валынскі і іншыя военачальнікі з зямель Беларусі.

1385 г., 14 жніўня.

Заключэнне дынастычнай Крэўскай уніі паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім.

1410г., 15 ліпеня.

Грунвальдская бітва – разгром Тэўтонскага ордэна аб’яднанымі арміямі Польскага каралеўства і ВКЛ. З беларускіх зямель ўдзельнічалі харугві Полацкая, Віцебская, Мсціслаўская, Гродзенская, Брэсцкая, Пінская, Новагародская, Лідская, Валкавыская, Драгічынская, Аршанская, Тураўская, Слуцкая, з рускіх – Смаленская і інш.

1453 г.

Заваяванне туркамі (Асманская імперыя, альбо султанская Турцыя) сталіцы Візантыі – Канстанцінопаля.

1470-я гг.

Нападзенні крымскіх татараў на паўдневыя землі ВКЛ. Набегі асабліва учасціліся, калі крымскія ханы сталі васаламі Турэцкай імперыі(1475г.).

1499 г.

Мінск атрымаў права на самакіраванне (магдэбурсккае права, якое злажылася ў XIII ст. у нямецкім г. Магдэбург).

1517г.

Пачатак кнігавыдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны –слыннага беларускага асветніка і ўсходнеславянскага першадрукара.

1524 г.

Вялікі князь ВКЛ і кароль польскі Жыгімонт I Стары заключыў з Францыяй антыгабсбургскі саюз.

1529 г., 29 верасня

Зацверджаны і ўведзены ў дзеянне Статут ВКЛ – звод законаў феадальнага права, помнік беларускай пісмен-насці і юрыдычнай думкі.

1557 г., 1 красавіка

Прыняты “Уставы на валокі”. Пачалася зямельная рэформа, згодна якой ставілася задача надзяліць кожную сялянскую сям’ю плошчай у адну валоку(21,3 га), а пры панскіх дварах ствараліся фальваркі, якія апрацоўваліся сялянамі. Так на беларускіх землях пачала складвацца фальварачна-паншчынная сістэма, якая праіснавала да 1861г.