Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач по Алехновичу.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
200.7 Кб
Скачать

Метад канкрэтызацыі.

У аснову метаду канкрэтызацыі паложана строгае расфірмаванне галоўных абрадаў і рытуалаў, што ўваходзяць у комплекс традыцыйнага свята Сёмуха (Тройца), вызначэнне галоўных культаў і сімвалаў свята, размеркаванне галоўных дзеючых персанажаў свята, выяўленне галоўных мастацкіх сродкаў перадачы традыцыйнасці свята, падборцы вусна-паэтычнага матэрыялу, сістэматызацыі і прымеркаванне вылучаных кампанентаў да канкрэтнага рэгіёна.

Для больш простага карыстання метадам, сістэматызацыю канкрэтных кампанентаў можна выконваць у выглядзе табліцы, што надае зручнасць карыстання ёю ў далейшым і магчымасць імгненага прагляду агульнай карціны.

Назва

абрада

Рытуал

Культ

свята

Сімволіка свята

Галоўныя дзеючыя персанажы

Мастацкія

сродкі

Вусна-паэтычны

матэрыял

Рэгіён

Метад аналіза і дапрацоўкі.

На аснове ўжо існуючага практычнага матэрыялу (сцэнарыяў, праграм свята) правесці аналіз па наступных пунктах:

  • Праўдзівасць;

  • Недасканаласць;

  • Адсутнасць;

  • Прасторавае вырашэнне і мізансцэніраванне;

  • Выразныя мастацкія сродкі;

  • Запазычанасць.

Толькі прааналізаваўшы матэрыял, можна пераходзіць да наступнага этапа метада – дапрацоўкі.

Метад уліку.

Правесці апытанне з мэтай выяўлення зацікаўленнасці сучаснага чалавека (гледача) да ўзнаўлення традыцыйных элементаў свята Сёмуха (Тройца) і вызначэння прапаноў выказанных у апытанні, на конт таго, што на іх позірк можна было б уключыць у свята, захоўваючы пры гэтым галоўную задачу – перадачу традыцыйнасці.

Заключэнне.

Сабраўшы і прааналізаваўшы матэрыял я зрабіла такія вынікі:

  • Апошнім, завяршаючым звяном вясенняга каляндарна-абрадавага цыкла было троіцка-сяміцкае свята, якое прыходзілася на канец вясны – пачатак лета [8]

Свята найвышэйшага росквіту прыроды, якое вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы, Семік (Сеймік, Сямік) святкуецца на сёмым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Назва “сямік” паходзіць ад лічбы сем, якая абазначала, што гэтае свята спраўлялася нашымі продкамі на сёмым тыдні пасля першай веснавой поўні, у хрысціянскую эпоху – на сёмым тыдні пасля Пасхі. Ва ўсходніх славян, пераважна рускіх, сямікам называюць чацвер, які папярэднічаў хрысціянскай Тройцы і Духаву дню. [8]. У народзе яго яшчэ называюць “Зялёныя святкі”, па той прычыне, што ў сёмушныя дні асабліва вялікая ўвага надавалася зеляніне.

  • Троіцка-сяміцкія абрады былі сапраўдным святам маладой зеляніны. Напярэдадні Сёмухі людзі адпраўляліся на палі, у гаі і лясы збіраць розныя травы і кветкі, пераважна лекавыя, ці тыя, якім прыпісваліся магічныя ўласцівасці: чабрэц, мяту, любісту, калуфер.

Ушанаванне нашымі продкамі асобных відаў раслін на свята Сёмуха, абумоўленна рознымі матывацыямі. Культ расліннасці, бярэ пачатак з таго перыяду, калі чалавек не вылучаў сябе з навакольнай прыроды і прытрымліваўся стыхійна-матэрыялістычнага тлумачэння прыроднага адзінства, паводле якога жывёлы, расліны, водныя аб’екты і самі людзі ёсць толькі розныя формы адзінай матэрыі, якая не мяняе сутнасці пры зменах. Адсюль і ўяўленне пра мажлівасць пераходу з адной формы ў іншую. Да таго ж расліны, як і жывёлы, не толькі жывілі чалавека, давалі яму энегрію, прытулак, яны здзіўлялі і захаплялі чалавека веліччу, моцнасцю, непараўнальна большай за чалавечую працягласцю жыцця, плоднасцю, хараством, водарам лісцяў і кветак. [4]

  • У сёмушных абрадах і паэзіі прысутнічаюць акімістычныя погляды, адухаўленне прыроды, татэмістычныя ўяўленні ў той ці іншай ступені. Адухаўленне самой прыроды, пэўная міфалагізацыя гэтага вобраза спалучэнне з рэалістычным станаўленнем да яе, як да “маці”, ад якой залежыць ураджай цэлага года і пладавітасць зямлі. Адсюль мноства прыкмет, прыказак, папулярных хвалебных дыялогаў з бярозай і кветкамі ў абрадавых песнях.

У язычніцкую пару сяміцкія святы працягваліся тыдзень. З цягам часу працягласць абраду зазнавала змены. Так, у шэрагу мясцовасцей абрад спраўлялі чатыры дні – ад сяміцкага чацвярга да троіцкай нядзелі. У некаторых раёнах Беларусі свята пачыналася толькі ў дзень Тройцы (сёмая нядзеля ад Пасхі) і працягвалася тры-чатыры дні.

  • Праблема сучаснага ўзнаўлення традыцыйнага свята Сёмуха складаная і шматгранная. На яе вырашэнне спатрэбіцца распрацоўка яшчэ не адной методыкі і яшчэ не апошняга вывучэння і разгляду традыцыйных асаблівасцяў правядзення гэтага свята. Даследаванне такой складанай, поліварыянтнай праблемы можна разглядзець у комплексе двух асноўных кірункаў: гісторыка-генетычным і гісторыка-тыпалагічным. Першы з іх дазваляе ўсебакова вывучыць генезіс, эвалюцыю і фарміраванне мясцовых асаблівасцей правядзення свята Сёмуха; дапамагае разглядзець гістарычную і часавую паслядоўнасць развіцця свята, суаднясенне старажытнай асновы і пазнейшых аврыянтаў. Другі кірунак дае магчымасць удакладніць гістарычныя сувязі беларускага этнасу з іншымі славянскімі сувязямі, якія прасочваліся менавіта ў святочных сёмушных традыцыях. Вывучэнне звычаяў і абрадаў свята, аналіз сітуацыі па яго аднаўленню, паказала агульную тэндэнцыю да затухання і пераасэнсавання традыцый у святочна-абрадавай сферы ў сучасны перыяд, рознай застаецца ступень і характар іх функцыянальнага выяўлення, форма і спецыфічныя асаблівасці. Працэсы змены матывацыі ў абраднасці характэрны для ўсёй тэрыторыі Беларусі.

  • Пачынаючы распрацоўку свята неабходна звярнуць у першую чаргу увагу на асмысленне значнасці адраджаемага свята. Зробіць арганізатар свой ўклад у скарбонку нацыянальнай культуры і тым самым сапраўды займе “свой пачэсны пасад між народамі” ці не – залежыць у найбольшай ступені ад ахвярнай працы на святой ніве культуры і разумення значнасці будучай працы па аднаўленню. Прынцып значнасці распаўсюджваецца не толькі на пачатковы перыяд напісання сцэнарыя, але і на перыяд арганізацыі і рэалізацыі задумы ўзнаўлення свята Сёмуха. Адчуванне значнасці павінна прысутнічаць у кожным слове, у кожным дзеянні, у кожным сімвале.

У аснову метаду канкрэтызацыі паложана строгае расфірмаванне галоўных абрадаў і рытуалаў, што ўваходзяць у комплекс традыцыйнага свята Сёмуха (Тройца), вызначэнне галоўных культаў і сімвалаў свята, размеркаванне галоўных дзеючых персанажаў свята, выяўленне галоўных мастацкіх сродкаў перадачы традыцыйнасці свята, падборцы вусна-паэтычнага матэрыялу, сістэматызацыі і прымеркаванне вылучаных кампанентаў да канкрэтнага рэгіёна.

Рэкамендыцыі, парады, прапановы культработнікам і арганізатарам народных святаў і абрадаў па правядзенні сучаснага свята Сёмуха.

  1. Пачніце са шчырага жадання правесці, менавіта, свята Сёмуха і ўзнавіць традыцыйнасць гэтага свята;

  2. Падрабязна прагледзьце ўвесь матэрыял, што існуе па традыцыйнаму правядзенню свята і яго рэгіянальных асаблівасцях;

  3. Падбярыце і выпішыце песні і нотны матэрыял, што выкарыстоўваўся на свяце.

  4. Вызначце кампазіцыйную пабудову традыцыйнага свята і прытрымлівайцеся яе пры далейшай распрацоўцы сцэнарыяў і літаратурных тэкстаў;

  5. Знайдзіце і запішыце абрадавыя, рытуальныя і гульнёвыя дзеі, звычаі, традыцыі, легенды, паданні, павер’і, звязаныя са святам;

  6. Арганізуйце сустрэчы і вечарыны са сталымі жыхарамі тых мячцін , дзе свята свята набыло найбольшае распаўсюджанне.

  7. З перыядычнага друку, кніг, апытанняў выпішыце вершы, паданні, відэо матэрыял, легенды, прымаўкі, звязаныя з правядзеннем свята;

  8. Распрацоўваючы літаратурныя тэксты сцэнарыя, асаблівую увагу неабходна звярнуць на тлумачэнне семантыкі абрадава-рытуальных дзей ў словах вядучых свята і іншых удзельнікаў. Гэта неабходна для таго, каб удзельнікі маглі дакладна ўсвядоміць сэнс дзеяння, якое адбываецца, і актыўна далучыцца да ўдзелу ў яго правядзенні;

  9. Вызначыць сцэнарна-рэжысёрскі ход свята і прасторавыя асаблівасці той мясцовасці, на якой свята будзе праводзіцца;

  10. Дасканала прадумаць мастацка-дэкаратыўнае афармленне свята;