Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач по Алехновичу.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
200.7 Кб
Скачать

Праграма свята:

9.30 – 10.00 - Упрыгожване двароў.

10.00 – 12.00 - Адправа службы ў царкве.

11.00 – 13.30 - Тэрыторыя СДК: выставы “Троецкае падвор’е”.

11.30 – 13.30 - Тэрыторыя СДК: кніжная выстава “Народныя звычаі беларусаў”.

12.00 – 12.30 - Вароты царквы: абрад “Кумленне”.

12.00 – 16.00 - Троецкі кірмаш.

12.30 – 13.00 - “Вязанка” (бярозавы парк): упрыгожванне “Куста”.

13.00 – 14.30 - “Вязанка” - гаспадарчыя двары: шэсце удзельнікаў фальклорных калектываў і маладога “дзявоцкага войска” з “Кустом”. Абрад ваджэння “Куста” па дварах.

14.30 – 15.40 - Пляцоўка каля СДК: тэатралізаванае прадстаўленне “Сёмушны дзень”, падрыхтаванае тэатральным калектывам “Жалудочкі”.

14.30 – 15.30 - Пляцоўка каля СДК: дзіцячая гульнёва-забаўляльная праграма і выступленне дзіцячых калектываў мастацкай самадзейнасці.

15.00 – 16.00 - Пляцоўка ў бярозавым парку: выступленне фальклорныхкалектываў раёна “Мы сёння Сёмуху святкуем!”.

16.00 – 17.30 - Каля азярца: частаванне, варажба і карагоды ля вогнішча.

СЮЖЭТЫ СВЯТА:

1) Упрыгожванне двароў, дрэў, бярозак разнакаляровымі стужкамі і кветкамі. Іх упрыгожваюць маладыя дзяўчаты, якія нясуць у кожную хату аб’яву аб тым, што той, хто жадае прыняць удзел у выбрані, апранані і абрадзе ваджэння ”Куста” па дварах вёскі павіны прыйсці на “Вязанка” (назва вясковага бярозавага парка).

2) Маладыя і сталыя людзі ідуць у царкву на службу. Абавязкова нясуць з сабой галінкі дрэў (бярозы, клёну), кветкі, каб пасвянціць іх, а потым зберагчы і выкарыстаць, пазбавіцца ад невылечных хвароб, даць моц, сілу, здароўе перад цяжкай летняй працай, выклікаць дождж і хуткі рост раслін.

3) Выставы “Троецкае падвор’е”, на якіх аматарскія аб’яднанні прадстаўляюцю троецкія стравы, вырабы народных майстроў: ганчароў, бандароў, рэзьбітаў па дрэве і інш.

4) Кніжная выстава “Народныя звычаі беларусаў”.

5) Пры выхадзе з царквы, у варотах пад галінкамі бярозы “кумяцца”, заручаюца спрыяць адна адной да наступнай Сёмухі, маладыя і сталыя жанчыны. Праходзячы пад галінкамі яны абдымаюца і цалуюца.

6) Сбор дзяўчат і маладзіц на “Вязанцы” (невялікім бярозавым парку). З усіх прысутных дзяўчат выбіраюць самую найлепшую, найпрыгажэйшую, руплівую і гаваркую. Выбіраюць такім чынам: маладзіцы прапаноўваюць некалькі дзяўчат са сваёй вуліцы. Потым за кожную галасуюць, падлічваюць галасы і дзяўчыну тую пачынаюць прыбіраць галінкамі бярозы, клёну, кветкамі, аерам.

7) Шэсце па вуліцы ад “Вязанкі” удзельнікаў фальклорных калектываў і “дзявоцкага войска”. Уперадзе ідзе “Куст”. За ёю самыя старэйшыя, а потым маладзейшыя.

8) Абрад ваджэння “Куста” па дварах вёскі. “Дзявоцкае войска” ўсхваляе “Куста”, славіць гаспадароў, спявае ім песні, жадае добрага ўраджая. За такія пажадані гаспадары дзякуюць “Куста” пачастункамі.

9) Выступленне фальклорных калектываў раёна. Калектывы прадстаўляюць свае праграмы з элементамі тэатралізацыі.

10) Тэатралізаванае прадстаўленне “Сёмушны дзень”, падрыхтаванае тэатральным калектывам “Жалудочкі”.

11) Дзяцячыя гульнёвыя праграмы, падрыхтаваныя культарганізатарамі раёна, работнікамі СДК. Таксама на дзіцячай пляцоўцы адбываюцца выступленні дзіцячых калектываў мастацкай самадзейнасці раёна і вёскі.

12) Каля вогнішча, ля азярца маладзіцамі наладжваецца частаванне (абрадавыя стравы – яешня, бліны з маслам і інш.). Маладыя дзяўчаты варожаць па завітых вянках, пускаючы іх на ваду і аддаючы ахвяру вадзе. Варожаць так: без дапамогі рук, моцным рухам галавы кідалі на ваду вянок.

13) На частаванне прыходзяць хлопцы, якіх дзяўчаты адразу не пускаюць да сябе, але потым згаджаюцца і пачынаюць вадзіць карагоды з песнямі. Усе жадаючыя таксама ўдзельнічаюць у карагодзе, частуюцца стравамі і адпачываюць.

Перашкодай на шляху аднаўлення свята паўстае незаклапочаннасць маладога пакалення святам, паніжаным інтарэсам жыхароў сярэдняй узроставай катэгорыі (20-30 гадоў) і выміраннем саміх носьбітаў сёмушных традыцый. Моладзь цікавіць сучаснае кіпучае жыццё, праблемы працаўлаткавання, заклапочаннасць знешнім выглядам і апошнімі тэндэнцыямі моды.

У цяперашні час знікла неабходнасць ва ушанаванні прыроды, заручэнні яе на багаты ўраджай. Разам са знікненнем неабходнасці знікае і само свята са сваімі магічнымі дзеямі, абрадамі; знікае разуменне і адчуванне шчырай падзякі да нашых дзядоў за іх імкненне разумець і адчуваць прыроду; за іх непаўторнасць мыслення і прыгажосць духоўнага жыцця. Такая неабходнасць у правядзенні свята Сёмуха знікла і на Гродзеншчыне.

Па ініцыятыве асобнай невялікай групы сталых жыхароў вёскі Баранава свята стала ўзнаўляцца. З дапамогаю фальклорнага гурта гэтай вёскі абрад Куста з усімі падрабязнымі рытуаламі абходу двароў з песнямі і заключнага вогнішча на Тройцу.

У бяседзе, праведзенай з дырэктарам СДК вёскі Баранава быў выяўлены той момант, што зацікаўленнасць аднаўлення свята Сёмуха (Тройца, Куста), дый увогуле, аднаўлення ўсяго спектра народных свят , адзначаемых на Гродзеншчыне, існуе.

Калі ж разгледзець агульную карціну ўзнаўлення свята Сёмуха па большай частцы тэрыторыі Беларусі, дык большасць з рэжысёраў, з якімі вялася размова на конт неабходнасці ўзнаўлення свята Сёмуха (сярод іх: метадыст гарадскога метадычнага цэнтра Дзямешчык Т.В., Буйко А.І. – Гродзенскі джяржаўны каледж мастацтваў) выказалі меркаванні, што неабходнасць захавання традыцыйнасці свята непасрэдна існуе, але няма зацікаўленнасці гледача ў правядзенні гэтага свята. Рэжысёр крочыў на шлях, дзе глядач дыктуе свае правілы, а рэжысёр усё паглынаючы крочыць за ім па следу. Канешне лягчэй прапанаваць гледачу тое, што ён адразу ж “праглыне”.

Вялікай памылкай арганізатараў, якія ўсё ж такі ўзяліся за спробу аднаўлення свята Сёмуха, з’яўляецца замена сапраўдных традыцыйных персанажаў свята на больш распаўсюджаных і знаёмых гледачу, альбо тых, што не нясуць у сабе ніякай сэнсавай нагрузкі. Сярод такіх падстаў сустракаюцца: замена “русалак” – маладых, прыгожых дзяўчат на агідных і непрыгожых вядзьмарак. Акцэнты свята такім чынам змяняюцца, а глядач разумее свята няправільна.

Абыякавасць, праяўленная пры стварэнні сцэнарыяў прыводзіць да сэнсавага несупадзення сёмушных песень са стылявымі асаблівасцямі гаворкі таго рэгіёна, у якім здзяйсняецца абрадавае дзеянне.

Пэўная перазагружаннасць сцэнарыяў альбо словамі (гаворкамі), альбо песнямі, прыводзіць да знікнення інтарэсу гледача. Вельмі слабая перадача тэатралізаваннасці і разнакаляровасці свята Сёмуха (Тройца) дае падставы сучаснаму гледачу выбіраць больш цікавыя па каларыстыцы і характару святы, такія як Каляды, Купалле, або Масленіца.