Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач по Алехновичу.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
200.7 Кб
Скачать

§1.2. Культ расліннасці, вады і дрэва ў свяце Сёмуха.

Нашы продкі заўсёды пільна назіралі за прыродай, адчувалі сябе часцінкай гэтай прыроды, усведамляючы залежнасць свайго жыцця і існавання на зямлі толькі ад яе. Таму, калі сонейка добра прагрэла сваім цяплом зямельку, упрыгожыла зелянінай палі і лясы, калі нарэшце была закончана пасяўная, трэба было памаліцца Багам, заручыцца іх падтрымкай і садзеянням, каб, як апявалася ў траечных песнях, былі “годы добрыя”, “жыта густое”, “ячмень каласісты”, “авёс расісты”, “грэчка чорная”, “капуста белая” [16].

Троіцка-сяміцкія абрады былі сапраўдным святам маладой зеляніны. Напярэдадні Сёмухі людзі адпраўляліся на палі, у гаі і лясы збіраць розныя травы і кветкі, пераважна лекавыя, ці тыя, якім прыпісваліся магічныя ўласцівасці: чабрэц, мяту, любісту, калуфер.

Ушанаванне нашымі продкамі асобных відаў раслін на свята Сёмуха, абумоўленна рознымі матывацыямі. Культ расліннасці, бярэ пачатак з таго перыяду, калі чалавек не вылучаў сябе з навакольнай прыроды і прытрымліваўся стыхійна-матэрыялістычнага тлумачэння прыроднага адзінства, паводле якога жывёлы, расліны, водныя аб’екты і самі людзі ёсць толькі розныя формы адзінай матэрыі, якая не мяняе сутнасці пры зменах. Адсюль і ўяўленне пра мажлівасць пераходу з адной формы ў іншую. Да таго ж расліны, як і жывёлы, не толькі жывілі чалавека, давалі яму энегрію, прытулак, яны здзіўлялі і захаплялі чалавека веліччу, моцнасцю, непараўнальна большай за чалавечую працягласцю жыцця, плоднасцю, хараством, водарам лісцяў і кветак. [4]

Секлі маладыя дрэўцы – бярозу, клён, ліпу, ясень, вольху. Іхнімі галінкамі аздаблялі сцены хат, гаспадарчыя пабудовы, плятні. На вуліцах, дварах і ля парогаў хат ставілі ссечаныя маладыя дрэўцы бярозы (у Беларусі гэтыя дрэўцы называюць “маем”), ганак усцілалі “панамі” – аерам, “шаўковай травой”. У некаторых палескіх рэгіёнах неслі аер і зеляніну на магілы сваіх родзічаў [7]. Зелянінаю ўпрыгожвалі і цэрквы, да абедні хадзілі з кветкамі. Сцежку да дома папарна абстаўлялі бярозкамі.

Амаль ва ўсіх усходніх славян сапраўдным фетышам гэтых дзён была бяроза. Выключнасць, якая надавалася ў старажытнасці бярозе, звязвалася з уяўленнем аб ёй, як першым, распуспускаючым дрэве, якому ўласціва асаблівая раслінная сіла. Бяроза валодае і іншымі каштоўнымі якасцямі: сок яе карысны, бярозавыя дровы вельмі добра гараць, кара бярозы ўжываецца для вырабу розных прадметаў гаспадарчага побыту. Бяроза ў міфапаэтычнай мадэлі свету выступае як дрэва-першапродак, дрэва-ахоўнік і медыятар паміж светам жывых і светам памерлых. Сімвалізуе жаночы пачатак і менавіта таму стала вызначальным атрыбутам шэрагу святочных рытуальна-абрадавых комплексаў, асноўнымі ўдзельнікамі якіх былі дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту. Эпіцэнтрам рытуальных стасункаў моладзі з бярозаю быў час пераходу вясны ў лета, якому і адпавядаў багаты цыкл траецка-сёмушных святкаванняў. Бярозу ставілі ў двары перад кожным аконцам хаты, што павінна было сімвалізаваць злучанасць кожнага з трох пакаленняў сям’і, якія жылі пад адным дахам, у чарговы кругаварот жыцця, у веснавы вір прыроднага абуджэння і росквіту. [4]

Плялі вянкі і пускалі іх на ваду, праз сплецены з клёну вянок даставалі з калоджежа ваду і палівалі грушы, вішанькі і яблыні, рабілі мноства іншых магічных дзеянняў. Яны павінны былі, кажучы па-сучаснаму, перанесці энергію расліннасці на людзей, пазбавіць невылечных хвароб, даць моц, сілу, здароўе, перад цяжкай летняй працай, выклікаць дождж і хуткі рост раслін.

Троецкай зеляніне прыпісвалі розныя магічныя ўласцівасці. Галіны дрэў, асабліва асіны, павінны былі засцерагчы ад усялякай нечысці. Засцярогамі ад злых сілаў і русалак лічыліся палынь, любіста. На Піншчыне ў якасці засцярогаў вешалі на хлявах крапіву і вянкі з асвячоных траў. Асвячоныя на Тройцу галінкі дрэў, кветкі і травы, якія захоўваліся на працягу года, павінны былі прадухіліць навальніцу і градабой.

У некаторых славянскіх народаў існуе звычай аздаблення і рытуальнага кармлення жывёл зелянінаю. У літоўскіх і беларускіх сёлах на Тройцу надзяюць на рогі і шыю каровы вянкі з зялёных галінак і кветак.

У старажытнасці ў шматлікіх народаў, як азіяцкіх, так і еўрапейскіх у тым ліку і славян, існаваў звычай аблівання вадой. Ён быў звязаны з вераваннем у ачышчальную, лекавую і апладатвораную сілу веснавой вады. Часам жа, у перыяд вялікіх дажджоў, каб спыніць дождж, спальвалі ў печах рытуальную троіцкую зеляніну. Гэтымі дзеяннямі працівапастаўляліся магутныя стіхіі -агонь і вада.

У Гомельскім павеце чацвер троецкага тыдня называўся “Суха чацвяргом”. У гэты дзень маладыя аблівалі адзін аднаго вадой, для таго, каб летам не было засухі. Супраць засухі учынялі рытуальныя дзеянні ля калодзезя: у ваду сыпалі мак, гарох, семя льну, кідалі бітыя гаршкі, а таксама імкнуліся патапіць якую- небудзь жывёлу, або проста саламянае чучала.[10]