- •Уводзіны
- •Раздзел і . Узнікненне і традыцыйныя асаблівасці правядзення свята Сёмуха (Тройца).
- •§1.1. Генезіс свята і этымалогія назвы.
- •§1.2. Культ расліннасці, вады і дрэва ў свяце Сёмуха.
- •§1.3 Традыцыйныя рытуальныя абрады свята Сёмуха (Тройца).
- •Раздзел іі . Сучасны стан свята Сёмуха (Тройца).
- •§2.1. Правядзенне свята Сёмуха (Тройца) на сучасным этапе.
- •Праграма свята:
- •§2.2. Выпрацоўка прынцыпаў і метадаў захавання традыцыйных элементаў свята Сёмуха.
- •Метад канкрэтызацыі.
- •Метад аналіза і дапрацоўкі.
- •Метад уліку.
- •Заключэнне.
- •Літаратура:
Раздзел іі . Сучасны стан свята Сёмуха (Тройца).
§2.1. Правядзенне свята Сёмуха (Тройца) на сучасным этапе.
Стан увасаблення традыцыйнай абраднасці свята Сёмуха можна разглядаць у кантэксце двух часавых вымярэнняў. Першае з іх – гэта сучаснасць; другое – будучыня.
Такое паняцце, як традыцыйнасць, значыць мінулае, будзе разглядацца як асноўнае і фундаментальнае для дзвух вышэйпералічаных часавых вымярэнняў. Без традыцыйнасці немагчыма ўявіць сабе змястоўную перадачу галоўных ідэй, паняццяў, значэнняў і неабходнасці таго ці іншага свята. Усё часцей узнікаемая супрацьлегласць паміж традыцыйным і сучасным можа стаць сапраўднай праблемай на шляху разумення багаццяў духоўнай народнай культуры нашых продкаў.
Зацікаўленнасць гэтым пытаннем павінна клапаціць у першую чаргу тых, хто на сучасны момант застаўся пасрэднікам паміж сучасным чалавекам (гледачом) і традыцыямі, звычаямі мінулых пакаленняў. Такім пасрэднікам з’яўляецца арганізатар правядзення народных абрадаў і свят. Ён – носьбіт ведаў аб традыцыях, павер’ях, уяўленнях нашых продкаў. У яго руках сканцэнтравана вялікая моц, бо толькі ён надзелены правамі і абавязкамі сапраўднага данясення да сучаснага гледача скарбонкі цудаў, што тояць у сабе народныя святы.Арганізатар правядзення народных абрадаў і свят – гэта не проста чалавек які ведае, як адзначаліся народныя святы, гэта чалавек, што ведае і можа паказаць, раскрыць найгалоўнейшае ў народным свяце.
Існуе два шляхі, па якім можна разглядаць стан увасаблення традыцыйнасці ў сучасным свяце.
Першы шлях разглядаецца, як першапачатковы этап, які закладвае пачатак аднаўлення народнага свята на сучасным узроўні. Менавіта ў гэтым выпадку арганізатар з’яўляецца рухавіком вырашэння праблемы. Ён першы, хто заўважыў праблему і той, хто зразумеў неабходнасць аднаўлення традыцыйнасці. За разуменнем праблемы ўзнаўлення традыцыйнасці ідзе наступны этап – сучаснасць, гэта значыць сам час вырашэння праблемы. Гэта рэальны часавы прамежак часу ў які неабходна закласці безпамылковыя прынцыпы і метады вырашэння праблемы, дзеля таго, каб наступны этап – будучыня, праходзіў на ўзроўні ўжо аднаўлённага. На гэтым этапе можа застацца пункт дапрацоўкі і вылучэння іншых, больш дакладных, выразных мастацкіх сродкаў уздзеяння на гледача.
Другі шлях ідзе ад сучаснасці, гэта значыць ад часу, калі праблема ўзнаўлення ўжо існуе. Гэты перыяд характэрызуецца заняпадам народнага свята, збядненнем выразных мастацкіх сродкаў перадачы матэрыялу, выміраннем традыцыйных персанажаў народнага свята і замена іх на новыя, не тыповыя для свята, няправельнай перадачай сэнсу і значэння магічных дзей і сімвалаў свята.
Як толькі праблема стала акрэсленай, вырашэннем гэтай праблемы пачынае займацца арганізатар . І цяпер ужо толькі ад яго залежыць якім будзе будучае народнае свята. Ці захавае яно свае карані, увогуле, ці ад традыцыйнага свята застанецца толькі назва.
Шлях, па якім магчыма будзе аднаўляцца нацыянальная духоўная традыцыйная святочная дзейнасць беларусаў, верагодней за ўсё другі . Але гэты шлях будзе аднаўляцца толькі ў тым выпадку, калі арганізатар народных абрадаў і свят зверне сваю ўвагу на існуючую праблему заняпада такога свята, як Сёмуха (Тройца). Менавіта ад яго залежыць на якім узроўні застанецца гэтае свята, ці будзе ў яго далейшае жыццё, існаванне, ці будучае наша пакаленне не толькі ніколі не убачаць рытуальных дзей свята, але, магчыма нават не даведаюцца пра яго існаванне.
Судзіць аб тым, што на сучасны момант шырока паўстае пытанне аб узнаўленні свята Сёмуха (Тройца), можна прааналізаваўшы колькасць гарадоў, рэгіёнаў, раёнаў, вёсачак і мястэчкаў у якіх такое свята існавала, захавалася і дагэтуль праводзіцца.
Возьмем да прыкладу, Гродзенскую вобласць, Гродзенскі раён, вёску Баранава.
Невялікія звесткі аб правядзенне свята засталіся ў гэтай вёсцы. Менавіта тут, час ад часу свята часткова захавалася і пры дапамозе дырэктара Баранавічскага сельскага Дома культуры штогод аднаўляецца. Даволі не дрэннай звілася прагледзеная праграмма правядзення свята Сёмуха ў гэтай невялікай вёсачцы.
