Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Раздзел 5. Сістэмы ўліку запасаў.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
417.79 Кб
Скачать

Табліца 5.12 — Узнаўленне дэбетовых абаротаў на рахунках уліку выдаткаў для наступнай рэкласіфікацыі па эканамічных элементах

Змест гаспадарчых аперацый

Дэбет

рахунку

Крэдыт

рахунку

Сума,

тыс. руб.

1. Выдаткі на выпуск прадукцыі прамыс-ловасці асноўнай дзейнасці

7201

810

18030943

2. Выдаткі дапаможнай вытворчасці на рамонт асноўных сродкаў

7223

810

764030

3. Выдаткі дапаможнай вытворчасці на выраб інструментаў, штампаў, запасных частак, будаўнічых дэталей і канструкцый

7224

810

228171

4. Выдаткі па эксплуатацыі дробных транспартных гаспадарак

7225

810

381214

5. Выдаткі па эксплуатацыі машын і абсталявання

7251

810

3159569

6. Агульнацэхавыя расходы

7252

810

1158271

7. Агульнагаспадарчыя расходы

7261

810

2168315

8. Выдаткі на выпраўленне вытворчага браку

728

810

112213

9. Расходы жыллёва-камунальнай гаспадаркі

7291

810

673819

10. Камерцыйныя расходы

7441

810

473103

11. Усяго выдаткаў арганізацыі

27149648

Атрыманую інфармацыю аб выдатках па іх мэтавай функцыі з дэ-талізацыяй кожнай функцыі па характары выдаткаў можна абагуліць з дапамогай матрыцы, дзе радкі паказваюць функцыянальнае прызначэнне выдаткаў, а слупкі — эканамічныя элементы выдаткаў, панесеных для забеспячэння кожнай функцыі. Такая матрыца дапама-гае пракантраляваць правільнасць праведзенай рэкласіфікацыі выдаткаў, паколькі сума запісаў па крэдыце функцыянальных рахун-каў абавязкова павінна раўняцца суме запісаў па дэбеце рахункаў эканамічных элементаў. Фармат матрыцы “характар выдаткаў — мэтавая функцыя” прыведзены ў табліцы 5.13.

Прыведзеная ў табліцы 5.13 інфармацыя аб эканамічных элементах выдаткаў фармальна адпавядае патрабаванням міжнароднага стан-дарту IAS-1 “Падача фінансавай справаздачнасці” да падачы расхо-даў у справаздачы аб прыбытках і стратах з дэталізацыяй апошніх па іх характары. Аднак велічыні канкрэтных эканамічных элементаў выдат-каў могуць істотна адрознівацца, што абумоўлена рознымі падыходамі да прызнання таго або іншага элемента айчыннай і міжнароднай методы-камі. Па гэтай прычыне пасля правядзення рэверсіі выдаткаў ўзнікае неабходнасць карэкціроўкі іх эканамічных элементаў з мэтай прывядзення іх велічынь у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

Методыка адлюстравання на трансфармацыйных рахунках такіх карэкціровак залежыць ад таго, аказваюць ці не аказваюць яны ўплыў на велічыню фінансавага выніку арганізацыі за справаздачны перыяд. Згодна з прынятай у Рэспубліцы Беларусь методыкай некаторыя налічаныя сумы ўзнагароджання працаўнікам знаходзяць адлюстраванне на субрахунку 90-8 “Іншыя расходы па бягучай дзейнасці”, а таксама на субрахунках рахунку 91 “Іншыя расходы і даходы”. Гэта тычыцца аплаты дадатковых водпускаў, узнагароджання па выніках работы за год, заработнай платы, звязанай з продажам і іншым выбыццём актываў, якія не з’яўляюцца прадукцыяй, работамі і паслугамі, утрыманнем закансерваваных вытворчых магутнасцей, ануляваннем вытворчых заказаў і спыненнем вытворчасці, якая не дала прадукцыі, налічэнняў за кошт прыбытку прэмій, матэрыяльнай дапамогі, надбавак да пенсій, кампенсацыйных выплат і некаторых іншых налічэнняў.

Адлюстраванне такіх расходаў па дэбеце субрахунку 90-8 “Іншыя расходы па бягучай дзейнасці”, а таксама субрахунках, адкрытых да рахунку 91 “Іншыя расходы і даходы” ужо паменшыла прыбытак арганізацыі па такіх артыкулах айчыннага фармату справаздачы аб прыбытках і стратах як “Іншыя расходы па бягучай дзейнасці”, “Расходы

ад выбыцця асноўных сродкаў, нематэрыяльных актываў і іншых доўгатэрміновых актываў” і другіх. У трансфармаванай справаздачы аб прыбытках і стратах, складзенай на аснове класіфікацыі выдаткаў па іх відах, гэтыя сумы неабходна паказаць па артыкулах “Заработная плата” і “Адлічэнні на сацыяльнае страхаванне” у раздзеле “Расходы”. Дапусцім, у справаздачным перыядзе ў склад іншых расходаў па бягучай дзейнасці уключана налічаная заработная плата за выкананую работу 125398 тыс. руб., а ў склад іншых даходаў і расходаў уключаны выплаты стымуляцыйнага характару на суму 82308 тыс. руб., і кампенсацыйнага — 35729 тыс. руб. Гэта азначае што эканамічны элемент “Заработная плата” неабходна павялічыць на

125398 + 82308 + 35729 = 243435 тыс. руб.,

а эканамічны элемент “Адлічэнні на сацыяльнае страхаванне” на

243435 × 35 : 100 = 85202 тыс. руб.

На ўказаныя сумы будуць зроблены наступныя рэверсіўныя праводкі:

Дэбет рахунку 6341 “Заработная плата за выкананую работу” — 125398 тыс. руб.;

Дэбет рахунку 6342 “Выплаты стымуляцыйнага характару” — 82308 тыс. руб.;

Дэбет рахунку 6343 “Выплаты кампенсацыйнага характару” — 35729 тыс. руб.;

Дэбет рахунку 6351 “Сацыяльныя падаткі на фонд аплаты працы” — 85202 тыс. руб.;

Крэдыт рахунку 810 “Расходы па звычайнай дзейнасці” — 328637 тыс. руб. (125398 + 82308 + 35729 + 85202).

Паколькі на працягу справаздачнага перыяду на дэбет рахункаў 90 “Даходы і расходы па бягучай дзейнасці” і 91 “Іншыя даходы і расходы” могуць спісвацца матэрыялы, скарыстаныя энергетычныя рэсурсы, аказаныя паслугі, амартызацыя асноўных актываў і іншыя расходы, то пасля яго заканчэння для мэты трансфармацыі справаздачы аб прыбытках і стратах магчымы рэверсіўныя праводкі па дэбеце рахункаў груп 630 “Матэрыяльныя выдаткі”, 631 “Энергія і паслугі матэрыяльнага характару”, 632 “Паслугі нематэрыяльнага характару нефінансавага сектару эканомікі” і некаторых іншых з крэдытаваннем рахунку 810 “Расходы па звычайнай дзейнасці”.