Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Раздзел 5. Сістэмы ўліку запасаў.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
417.79 Кб
Скачать

5.10 Сутнасць безупыннай сістэмы і методыка вызначэння слізготнага сабекошту запасаў

Па сістэме безупыннага ўліку запасаў вядзецца сінтэтычны ўлік па вартасці і аналітычны ўлік па колькасці набыцця, выкарыстання ў вытворчым працэсе, продажу або іншага выбыцця. Улік запасаў адлюстроўваецца на рахунках 110 “Матэрыялы”, 141 “Тавары”, 143 “Гатовая прадукцыя” і іншых рахунках для ўліку запасаў па фактычным сабекошце, таму сабекошт скарыстаных або рэалізаваных запасаў заўсёды вядомы. У выніку на працягу ўсяго справаздачнага перыяду ёсць інфармацыя аб наяўнасці пэўных відаў запасаў па іх сабекошце.

Паколькі безупынная сістэма ўліку запасаў абумоўлівае неабходнасць іх бягучага ўліку непасрэдна на матэрыяльных рахунках абаротных актываў па фактычным сабекошце, узнікаюць адметнасці ў пабудове аналітычнага ўліку. Так як фактычны сабекошт адзінкі запасаў пастаянна змяняецца, матэрыяльна-адказныя асобы іх склад-скі ўлік вядуць толькі па колькасці. У бухгалтэрыі аналітычны ўлік неабходна наладзіць па колькасці і вартасці ў разрэзе відаў сыравіны, матэрыялаў, гатовай прадукцыі і тавараў, а ўнутры кожнага віду ў разрэзе элементаў сабекошту. Ажыццявіць такі ўлік можна толькі ва ўмовах выкарыстання камп’ютарных тэхналогій пры выкарыстанні абмежаванай наменклатуры матэрыялаў.

Асновай безупыннай сістэмы ўліку запасаў з’яўляецца вызначэнне іх слізготнага сабекошту. Як ужо адзначалася раней, пры безупыннай сістэме ўліку запасаў сярэднеўзважаны іх сабекошт разлічваецца пасля кожнай гаспадарчай аперацыі, звязанай са змяненнем іх колькасці або вартасці. Гэта дае магчымасць на канец кожнага працоўнага дня вызначаць астаткі па фактычным сабекошце. Методыка такога разлі-ку прыведзена ў табліцы 5.9.

Як вынікае з прыведзенага ў табліцы прыкладу, пасля паступлення 7-га кастрычніка 2720 кг хмелю яго фактычны сабекошт вызначыўся ў памеры

(54480 + 235280 + 13872) : (680 + 2720) = 89,304 тыс. руб.,

за 1 кг. Па вызначаным кошце будуць ацэненыя адпушчаныя ў вытворчасць 8 кастрычніка 1430 кг хмелю, што складзе

1430 × 89,304 = 303632 тыс. руб,

Табліца 5.9 — Разлік слізготных сярэднеўзважаных коштаў на хмель,

скарыстаны на вытворчасць прадукцыі піваварнага завода

ў кастрычніку 201_ г.

Паказчыкі

Дата

Праводка

Коль-касць, кг

Кошт, тыс. руб

Сума, тыс. руб

Дэбет

Крэдыт

1. Астатак

1.10

Х

Х

680

80,0

54480

2. Паступіла ад пас-таўшчыка

7.10

1101

2601

2720

86,5

235280

3. Расходы па дас-таўцы ўласным транспартам

7.10

1101

7235

Х

Х

13872

4. Астатак

8.10

Х

Х

3400

89,304

303632

5. Адпушчана ў вытворчасць

8.10

7201

1101

1430

89,304

127705

6. Астатак

9.10

Х

Х

1970

89,304

175927

7. Паступіла ад пас-таўшчыка

12.10

1101

2601

3570

90,3

322371

8. Расходы па дас-таўцы ўласным транспартам

12.10

1101

7235

Х

Х

28760

9. Астатак

13.10

Х

Х

5540

95,137

527058

10. Адпушчана ў вытворчасць

15.10

7201

1101

1460

95,137

138900

Працяг табліцы 5.9

Паказчыкі

Дата

Праводка

Коль-касць, кг

Цана, тыс. руб

Сума, тыс. руб

Дэбет

Крэдыт

11. Прададзена ін-шай арганізацыі

17.10

5903

1101

2350

95,137

223572

12. Астатак

18.10

Х

Х

1730

95,137

164586

13. Паступіла ад пастаўшчыка

19.10

1101

2601

4730

97,2

459756

14. Мытныя пошлі-ны

19.10

1101

2681

Х

Х

12134

16. Астатак

19.10

Х

Х

6460

103,603

669277

17. Адпушчана ў вытворчасць:

а) па норме

б) звыш нормы

22.10

22.10

7201

591

1101

1101

1168

272

103,603

103,603

121008

28180

18. Астатак

23.10

Х

Х

5020

103,603

520089

19. Паступіла ад пастаўшчыка

26.10

1101

2601

4450

87,2

388040

20. Расходы па дас-таўцы ўласным транспартам

26.10

1101

7235

Х

Х

39010

21. Астатак

27.10

Х

Х

9470

100,015

947139

22. Адпушчана ў вытворчасць

28.10

7201

1101

1410

100,015

141021

23. Астатак

29.10

Х

Х

8060

100,015

806118

24. Вынік інвента-рызацыі

31.10

194

1101

24

100,015

2400

25. Астатак

1.11

Х

Х

8036

100,015

803718

а астатак на 9 кастрычніка ў колькасці 1970 кг будзе ацэнены па фактычным сабекошце на суму

303632 – 127705 = 175927 тыс. руб.

Такі разлік слізготнага сярэднеўзважанага сабекошту ажыццяўля-ецца безупынна, у выніку чаго ён змяняецца пасля кожнага паступлення запасаў або адлюстравання налічаных выдаткаў, падлеглых уключэнню ў іх сабекошт. Для вызначэння вартасці матэрыялаў у дарозе і кантролю над іх паступленнем можа выкарыстоўвацца рахунак 115 “Нарыхтоўка і набыццё матэрыялаў”. Улік матэрыялаў на гэтым рахунку ажыццяўляецца па цэнах набыцця. Па дэбеце паказваецца акцэпт рахункаў пастаўшчыкоў, а па крэдыце — фактычнае паступленне матэрыялаў. Сальда сведчыць аб наяўнасці матэрыялаў у дарозе.

Дэталёвая інфармацыя, якую мае кіраўніцтва пры выкарыстанні сістэмы безупыннага ўліку запасаў, дае магчымасць больш эфектыў-на заказваць матэрыялы і тавары, кантраляваць фінансавыя выдаткі, звязаныя з інвестыцыямі ў запасы. Гэта сістэма выкарыстоўваецца, як правіла, для ўліку невялікай колькасці запасаў з адносна вялікай вартасцю адзінкі. У апошнія гады, па прычыне шырокага выкарыстання камп’ютараў, гэта розніца паміж высокай і нізкай вартасцю адзінкі істотна нівеліравалася. Хаця сістэма перыядычнага ўліку запасаў усё яшчэ шырока распаўсюджаная, выкарыстанне сістэмы безупыннага ўліку значна павялічылася.