Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТРОПЫ.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
120.32 Кб
Скачать

Гіпербала і літота

Г і п е р б а л а (грэч. hyperbole ‘перабольшанне’) – вобразны выраз, у якім рэзка перабольшваецца пэўная якасць або ўласцівасць чаго-небудзь:

Рукі мазалямі пакрыты век цэлы.

Мазалёў тых хапіла б, каб усіх гультаёў надзяліць.

Варта абхапіць далонямі кацёл вады зледзянелай –

І кацёл вады закіпіць.

(А. Наўроцкі)

Л і т о т а (грэч. litotes ‘прастата’) – вобразны выраз, у якім празмерна змяншаецца пэўная якасць або ўласцівасць чаго-небудзь. Літоту яшчэ называюць адваротнай гіпербалай, ці гіпербалай наадварот:

Сабралі ўраджай.

Хочаш прывезці яго –

Мурашку ў воз запрагай.

(А. Наўроцкі)

Пры дапамозе гіпербалы і літоты, якія нельга разумець літаральна, аўтары выяўляюць эмацыянальныя (станоўчыя або адмоўныя) адносіны да таго, пра што гавораць. Гэтыя вобразныя сродкі мовы характэрны фальклорным творам, у якіх яны выступаюць як адзін з асноўных стылістычных прыёмаў стварэння характару.

Гіпербала і літота маюць агульную аснову – адхіленне ад аб’ектыўнай колькаснай ацэнкі прадмета, з’явы, якасці. Таму вельмі часта ў іх прысутнічае іронія, бо аўтар і чытач разумеюць, што гэтыя вобразныя сродкі недакладна адлюстроўваюць рэчаіснасць.

Часам гіпербала і літота выкарыстоўваюцца ў творы адначасова. Суладдзе гэтых кантрастных тропаў стварае асаблівы мастацкі эфект: А потым раптоўна, неспадзявана моцна рвануў вецер – і абрынулася на зямлю ўсё разам: і цемната, і суцэльная сцяна вады, і святло сіняватых ад лютасці маланак, і ўдары грому, ад якіх хацелася сцяцца ў маленькі-маленькі камячок, бо здавалася, што ты толькі адна засталася на ўсім белым свеце. (А. Жук)

З камаровы нос сякерку

Сцісне, крэкне, замахае –

Зробе пушчу, як талерку,

Свет дрывамі закідае.

(Ф. Багушэвіч)

Іронія

І р о н і я (грэч. eironeia ‘прытворства, насмешка’) – выраз, у якім прыхаваная насмешка хаваецца за знешняй пачцівасцю выказвання:

Вясна. Сонца ўзыходзе,

Свеце на зямлі;

Дух збудзіўся ў народзе,--

Усталі, пайшлі…

А ты, браце, спі!..

Спі, на слёзы і на гора

Рукою махай;

Хоць зрабіў бы ты з іх мора,

Але кажы: няхай!

Няхай тыя ўставаюць

Рана да зары,

Што свабодачку кахаюць! –

А ты, браце, спі!...

(Я. Купала)

Выкарыстоўваецца іронія ў многіх жанрах вуснай народнай творчасці – прыказках і прымаўках, загадках, анекдотах, фразеалагічных параўнаннях і інш.: на чужой старане і рак рыба; ці то свінні елі, ці шляхта папасвалася; весела як рыбцы на кручку; прыйшоўся як вол да карэты.

У мастацкай літаратуры іронія з’яўляецца асновай многіх сатырычных твораў – эпіграм, пародый, баек і інш. Са злосна-з’едлівым адценнем іронія называецца сарказмам.

Алегорыя

А л е г о р ы я (грэч. allegoria ‘іншасказанне’) – мастацкі выраз, у якім абстрактнае паняцце перадаецца праз канкрэтны вобраз. Яшчэ ў старажытнасці быў вядомы шэраг алегарычных вобразаў: вагі (правасуддзе), сэрца (любоў), крыж (вера) і г. д. Алегарычныя вобразы пашыраны ў фальклорных творах, дзе жывым істотам, з’явам прыроды надаюцца якасці, уласцівыя чалавеку. Напрыклад, хітрасць перадаецца праз вобраз лісы, баязлівасць – праз вобраз зайца, мудрасць – праз вобраз савы, упартасць – праз вобраз асла, працавітасць – праз вобраз каня і г. д. Алегарычны сэнс маюць некаторыя прыказкі і прымаўкі, іншасказальныя выразы: Найшла каса на камень; Валачыў воўк, павалакуць і воўка; прыйшла восень (у значэнні ‘наступіла старасць’), замяло снегам дарогі (‘мінулае не вернецца’) і г д. У мастацкай літаратуры алегорыя часта выступае як сродак узмацнення паэтычнай выразнасці, канкрэтызацыі вобразнага мыслення. Такія літаратурныя жанры, як байка, казка, прытча, амаль цалкам пабудаваны на алегорыі (напрыклад, “Казкі жыцця” Я. Коласа і інш.). Разгорнутыя алегарычныя малюнкі характэрны і для сучаснай паэзіі. Напрыклад, у лірычным вершы Р. Барадуліна “Тэст пацвердзіўся” працэс напісання вершаў увасабляецца ў алегарычным вобразе сяўбы:

З відна да цямна

Ару я даволі

І сею ўволю:

Насенне чорнае,

Белае поле.

Што родзіць не густа –

Мая віна!

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]