Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТРОПЫ.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
120.32 Кб
Скачать

Перыфраза

П е р ы ф р а з а (грэч. periphrasis ‘пераказ’) – апісальны выраз, які вобразна называе і характарызуе прадмет, прымету, дзеянне, што звычайна абазначаюцца адным словам: Дуж ты, дуб стары, Сын вякоў сівых! (Я. Колас) Спачатку высока-высока ў небе з’яўляюцца шэрыя, нават адчуваеш – халаднаватыя ўжо! – воблакі, якія ў нас называюць шэрымі коньмі восені. (Я. Сіпакоў)

Не ўсе перыфразы маюць метафарычны характар, ёсць і такія, у якіх захоўваецца прамое значэнне слоў, што яе ўтвараюць: горад на Нямізе (Мінск), людзі ў белых халатах (медыкі) і г. д. Такія перыфразы – нявобразныя. Да тропаў адносяцца толькі вобразныя перыфразы, бо ў іх словы ўжываюцца ў пераносным значэнні. У адрозненне ад вобразных перыфразы нявобразныя выконваюць у маўленні не эстэтычную, а сэнсавую функцыю, дапамагаючы аўтару дакладней выказаць думку, падкрэсліць тыя ці іншыя асаблівасці апісваемага прадмета, пазбегнуць паўтораў

Як вобразныя, экспрэсіўныя адзінкі мовы перыфразы шырока выкарыстоўваюцца ў розных стылях. Але пераважная сфера іх ужывання – мастацкая літаратура і публіцыстыка.

У публіцыстычным стылі выкарыстоўваюцца звычайна традыцыйныя ўстойлівыя перыфразы: сталёвыя магістралі (чыгунка), чорнае золата (нафта), стэпавы карабель (камбайн), блакітныя дарогі (рэкі), другі хлеб (бульба), беларускае мора (возера Нарач), блакітнае паліва (газ) і інш. Часта перыфразы ўжываюцца ў загалоўках газетных артыкулаў, нарысаў: “Бранявы шчыт Радзімы” (назва артыкула аб бранятанкавых войсках), “Апошнія акорды алімпійскай сімфоніі” (назва артыкула аб апошніх выступленнях удзельнікаў спартыўнай алімпіяды).

У мове мастацкай літаратуры перыфраза – актыўны стылістычны сродак, паказчык эстэтычнага асэнсавання свету. Перыфразы вылучаюць, падкрэсліваюць, характарызуюць пэўную з’яву рэчаіснасці, выяўляюць аўтарскую пазіцыю, дапамагаюць стварыць мастацкі вобраз, выклікаюць у чытача розныя пачуцці. Прыгадаем радкі Я. Брыля: Калі нарадзілася Любачка і свякроў узялася вучыць маладую матулю, як купаць, спавіваць і карміць, і лячыць іх непадзельнае шчасце, Жэня ўжо … называла Іваніху найдаражэйшым словам – маці. Перыфраза непадзельнае шчасце перадае замілаванне, пяшчоту сямейнікаў да дзіцяці. Так, К. Чорны ў апавяданні “На парозе вызвалення” дае невялікую пейзажную замалёўку: Жоўты лісточак прыносіўся ветрам з-пад лесу і прыліпаў да земляной глыбы над выбітай нямецкай бомбай ямай. На чорных краях гэтага землянога калецтва бялелася парванае карэнне палявых раслін. Перыфрастычная назва земляное калецтва выразна выяўляе індывідуальна-мастацкае бачанне свету, перадае складаную думку: нямецкія бомбы нявечаць усё, нават зямлю [32, с. 7].

У паэзіі сустракаюцца разгорнутыя вобразы-перыфразы. Напрыклад, у вершы В. Зуёнка “Андрэй, Андрэй…” ужыта разгорнутая перыфраза, якая дазволіла аўтару, не ўжываючы слова могілкі, выразна намаляваць іх:

Не сыдуцца жалобныя пагоркі,

І толькі неба – юнае заўжды –

Нахіліцца над намі адвячоркам,

Каб ціха мы ўглядаліся туды,

Дзе сейбіты агоралі палетак

І вечны хлеб свой сеюць,

ды не жнуць,

Дзе пад вятрамі соцен зім і летаў

Гадуюць лес,

ды зрубы не кладуць.

Аднак сустракаюцца выпадкі, калі перыфраза эфектыўна не выконвае сваю стылістычную функцыю. Гэта адбываецца тады, калі створаная аўтарам перыфрастычная назва ў эмацыянальна-экспрэсіўным плане штучная, эстэтычна недасканалая: гара металалому (штанга), жалезная гульня (цяжкая атлетыка), музычная скрыня (піяніна), уладальнік дошкі і крэйды (настаўнік), залаты шчаслівец (спартсмен, які на спаборніцтвах заваяваў залаты медаль) і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]