Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТРОПЫ.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
120.32 Кб
Скачать

Характарыстыка асноўных тропаў

Шырокае выкарыстанне тропаў у беларускіх літаратурных творах звязана найперш з іх паэтычнай вытанчанасцю, яркай выразнасцю вобразнай характарыстыкі. Структурна-граматычны і семантычны аналіз гэтых сродкаў выразнасці сведчыць пра багацце іх формы і зместу, а таксама пра дасканаласць нашай мовы, якая можа прыгожа і эмацыянальна адлюстраваць разнастайныя з’явы рэчаіснасці.

Асноўнымі вобразнымі сродкамі мовы з'яўляюцца параўнанне, эпітэт, метафара, метанімія, сінекдаха, перыфраза, алегорыя, іронія, гіпербала і літота.

Метафара

Сярод выяўленчых сродкаў мовы метафара (грэч. metaphora ‘перанос’) вылучаецца найперш сваім вобразным багаццем. Пры кампактнасці формы яна звычайна мае глыбокі мастацкі змест. А спецыфіка вобразнага мыслення чалавека такая: чым больш эканомна аформлена ўражанне ад рэчаіснасці, тым больш яркая асацыятыўнасць узнікае ў працэсе яе пазнання.

Метафара — гэта новая семантычная функцыя слова, заснаваная на пераносе назвы з аднаго прадмета на другі. Такі перанос магчымы з-за падабенства іх знешніх адзнакаў, формаў, уласцівасцяў і г. д.: Пажоўклыя бярозы стаялі над плынню, гарэлі добрым і негарачым агнём, асыпалі часам на траву рэдкія жарынкі лісцяў. (У. Караткевіч) Яшчэ не адспявала лета на полі звонкай збажыной. (А. Астрэйка) Калі ж над водамі пярсцёнкам узыходзіў месяц малады,— тады глядзелася сасонка ў люстэрка сіняе вады. (П. Трус)

У залежнасці ад часціны мовы, якая метафарызуецца, метафары падзяляюцца на дзеяслоўныя і назоўнікавыя. Найбольш пашыраныя д з е я с л о ў н ы я метафары: Дзеці весела звіняць галасамі. (К. Чорны) Дзень выдаўся ясны, з нізкім асеннім, але прыветным сонцам, што заблыталася ў рэдзенькай сетцы бярозавага вецця. (В. Адамчык)

Н а з о ў н і к а в ы я метафары бываюць двух тыпаў: уласна назоўнікавыя і генітыўныя (ад лац. genitivus – родны склон). Уласна назоўнікавыя метафары па структуры аднакампанентныя: У парканах шулы, як салдаты, стаяць у струнку, зухаваты, башлык высокі, шапкі новы, “ура!” гукнуць табе гатовы. (Я. Колас) ...а ў галаве ўсё пульсавала, білася нейкая жылка, што ўжо не першы раз падточвала сыпкі Імполеў бераг: нашто вярнуўся ў Верасава. I зашмаргнулася ўсё ў глухім вузле -- а дзе ж дзеўся б. (В. Адамчык)

Генітыўныя метафары ў беларускай мове ўжываюцца значна шырэй за ўласна назоўнікавыя. Гэты троп па структуры двухкампанентны, дзе адно слова, выступаючы ў розных склонавых формах, выражана метафарычным назоўнікам і з'яўляецца сінтаксічна галоўным, а другое — сінтаксічна залежны назоўнік — ужываецца ў родным склоне і мае, як правіла, прамое значэнне: Раніца яшчэ дыхае начной прахалодай, на полі асабліва на лагчынах шызыя астраўкі туману. (I. Навуменка) Мне ўяўляецца ростань полем пустым, неабсяжным, а мы па краях процілеглых з табой каласкі ўспамінаў старанна збіраем. (Г. Каржанеўская) За домам вялікі, пераважна фруктовы, сад, за ім хустка ўзаранай зямлі. (У. Караткевіч)

У беларускай мастацкай літаратуры надзвычай шырока выкарыстоўваецца адзін з відаў метафары — у в а с а б л е н н е (празапапея). У аснове гэтага тропа — наданне ўласцівасцяў жывых істот неадушаўлёным прадметам ці адцягненым паняццям: Лес махае галавою, дуб, нахмурыўшыся, спіць, вольха шэпча з лешчыною, беразняк кусты смяшыць. (Цётка) Восень шла ў сырым тумане, восень клыпала ўгары, восень песні пела зрана, восень ныла ўвечары. (Я. Колас) Маланкі нервовымі пальцамі спіны дахаў драпаюць. (Р. Барадулін) Генетычна ўвасабленне зыходзіць з анімалістычных уяўленняў чалавека, яго рэлігійных вераванняў. Гэта самы старажытны троп, у якім ярка прасочваецца працэс фармавання вобразнага мыслення чалавека. Для людзей глыбокай даўніны быў характэрны сінкрэтызм вобразнага і фізіялагічнага асэнсавання рэчаіснасці, які заключаўся ў тым, што натуралістычнае ўспрыманне пэўнай рэаліі цесна перапляталася з мастацкай фантазіяй. Са станаўленнем сістэмы паэтычнага светаўспрымання чалавека ў падобных адзінках мовы істотным з'яўляецца іх мастацкая функцыя, умоўнасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]