Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Театр метод. комплекст 2011-2012.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
07.09.2019
Размер:
356.35 Кб
Скачать

Тэма 6. Рускі савецкі тэатр першай паловы хх ст. (1917-1940-я гг.)

Развіццё савецкага тэатральнага мастацтва ў паслярэвалюцыйны перыяд. Адкрыццё драматычных тэатраў у саюзных рэспубліках, тэатраў для дзяцей, Чырвонай Арміі, агітацыйных, калгасна-саўгасных, ТРАМаў. Рускі савецкі тэатр 1920-1930-х гг.

Мастацтва ММТ. Тэатральная дзейнасць К.С.Станіслаўскага і У.І.Неміровіча-Данчанкі ў паслярэвалюцыйны перыяд. К.С.Станіслаўскі – рэжысёр. Сістэма выхавання акцёра і яе вызначэнне ў працы “Маё жыццё ў мастацтве”. Фарміраванне “сістэмы” Станіслаўскага – творчага метаду свядомага авалодання выканаўцамі падсвядомымі творчымі працэсамі, спосабамі арганічнага пераўвасаблення акцёра ў сцэнічны вобраз. Сусветнае значэнне тэатральнай дзейнасці К.С.Станіслаўскага. У.І.Неміровіч-Данчанка – тэатральны дзеяч, драматург, рэжысёр і педагог. Яго праца “Нараджэнне тэатра”.

К.С.Станіслаўскі – ініцыятар стварэння маладзежных тэатральных студый. Эксперыментальны Тэатр-студыя на Паварской (1905), Першая студыя ММТ (1913, з 1924 – ММТ-2). Міхаіл Чэхаў – выдатны рускі акцёр, рэжысёр, педагог, яго роля ў дзейнасці студыі. Другая студыя ММТ (1916, з 1924 – у складзе ММТ). Трэцяя студыя ММТ (1920, “Вахтангаўская студыя” на чале з Я.Вахтангавым, з 1926 – Дзяржаўны тэатр ім.Я.Б.Вахтангава). Рэжысёрская дзейнасць Я.Б.Вахтангава. Роля студый у дзейнасці ММТ.

Ус.Э.Меерхольд – вучань драматычных класаў У.І.Неміровіча-Данчанкі, акцёр ММТ, рэжысёр, стваральнік “Таварыства новай драмы”. У.Э.Меерхольд і яго тэатральныя пошукі на мяжы XIX – ХХ стст. Канструктывізм і біямеханіка ў творчасці Ус.Э.Меерхольда. Меерхольд – тэатрэтык і практык умоўна-сімвалісцкага тэатра.

Руская драматургія 1920-1930-х гг.: М.Булгакаў, У.Маякоўскі, Ус.Іванаў, В.Біль-Белацаркоўскі, М.Пагодзін і інш. Руская драматургія 1940-х гг.: А.Арбузаў, К.Сіманаў, А.Афінагенаў, М.Эрдман, Я.Шварц і інш. Творчасць рэжысёраў – Р.Сіманава, М.Ахлопкава, М.Акімава, Ю.Завадскага, А.Папова і інш. Акцёрскае мастацтва. Сцэнаграфія і тэатральны касцюм (мастакі-сцэнографы Ю.Піменаў, У.Рындзін, А.Тышлер).

Тэма 7. Рускі савецкі тэатр другой паловы хх ст. (1950-1980-я гг.)

Рускі савецкі тэатр 1950-1960-х гг. Асноўныя тэндэнцыі развіцця рускага савецкага тэатра ў пасляваенны перыяд. “Ваенная тэма” у рускай літаратуры: драмы М.Святлова (“Брандэнбургскія вароты”), Б.Лаўранёва (“За тых, хто ў моры”), К.Сіманава (“Дні і ночы”), Л.Малюгіна і інш. Пастаноўкі Ю.Завадскага, К.Зубава, А.Лабанава і інш. Разнастайнасць творчых манер, стыляў і напрамкаў у тэатральным мастацтве 1950-х гг. Драматургія А.Арбузава, А.Карнейчука, С.Міхалкова, М.Пагодзіна, Я.Шварца, А.Сафронава, пачынаючых аўтараў (С.Алёшын, А.Валодзін, М.Шатроў). Наватарскія пошукі новага пакалення драматургаў і рэжысёраў – Г.Таўстаногава, Ю.Любімава, А.Ганчарова, А.Яфрэмава, А.Эфроса, Б.Равенскіх і інш. Адкрыццё тэатра-студыі “Сучаснік” (1957) на чале з А.Яфрэмавым. Пошукі “уласнага” аўтара (В.Розаў, А.Валодзін). Дзейнасць тэатраў: Вялікага драматычнага тэатра (БДТ, на чале з Г.Таўстаногавым, 1956), Малога драматычнага тэатра, Тэатра ім.Массавета з галоўным рэжысёрам Ю.Завадскім і інш.

Савецкае тэатральнае мастацтва 1960-х гг.: абнаўленне рэпертуара тэатраў, форм, сцэнічных сродкаў выразнасці, выхаванне рэжысёраў новага пакалення (Г.Волчак, М.Захараў, Л.Хейфец і інш.). Пераўтварэнне Маскоўскага тэатра драмы і камедыі ў тэатр на Таганцы (кіраўнік Ю.Любімаў). Яркія акцёрскія індывідуальнасці ў трупе тэатра – А.Дзямідава, З.Славіна, В.Высоцкі, М.Губенка, В.Залатухін і інш. Разнажанравасць рэпертуару савецкага тэатра 1960-х гг. Пастаноўкі спектакляў паводле твораў М.Шатрова, А.Валодзіна, В.Розава, Э.Радзінскага і інш. Сцвярджэнне новых формаў паэтычнага тэатра. Асваенне тэатрамі драматургіі М.Булгакава (“Мальер”, “Дні Турбіных”, “Бег”), Б.Брэхта (“Матухна Кураж і яе дзеці”, “Трохграшовая опера”), Ж.Ануя (“Антыгона”), Ж-Б.Мальера, П.Бамаршэ, Б.Шоу і інш. Рэжысёрская работы А.Яфрэмава, А.Эфроса, Ю.Завадскага, А.Ганчарова.

Рускі савецкі тэатр 1970-1980-х гг. Дасягненні рускага тэатральнага мастацтва ў 1970-1980-я гг. Актывізацыя новага пакалення драматургаў (М.Рошчын, А.Варфаламееў, А.Казанцаў, А.Галін, Л.Петрушэўская і інш.), рэжысёраў (А.Васільеў, Л.Додзін, К.Гінкас, Р.Вікцюк, М.Разоўскі, М.Захараў, Ю.Яромін і інш.), акцёраў (Л.Ахеджакава, М.Няёлава, А.Абдулаў, К.Райкін, А.Міронаў, А.Калягін, М.Карачанцаў, В.Нявінны, В.Ланавы, Т.Васільева, А.Янкоўскі і інш.). Пастаноўкі твораў А.Арбузава (“Казкі Старога Арбата”, “Старамодная камедыя”, “Бязлітасныя гульні”), М.Рошчына (“Валянцін і Валянціна”, “Стары Новы год”), А.Вампілава (“Паляванне на качак”, “Старшы сын”, “Развітанне ў чэрвені”) і інш. Інсцэніроўкі прозы В.Шукшына, Ф.Абрамава, В.Астафьева, Б.Васільева, В.Распуціна, К.Сіманава, Ю.Трыфанава, Э.Радзінскага і інш. Новае асвятленне ваеннай тэмы ў спектаклях паводле аповесцей Б.Васільева “А зоры тут ціхія…”, “У спісах не адзначаны”, у п’есе “Эшалон” М.Рошчына, у інсцэніроўцы паводле рамана Ю.Бондарава “Бераг” і інш. Новае прачытанне класічных твораў: п’есы У.Шекспіра “Рамэа і Джульета”, “Гамлет”, “Кароль Лір” у пастаноўцы А.Эфроса, Ю.Любімава, Л.Хейфеца; “Дон Жуан” Ж.-Б.Мальера у пастаноўцы А.Эфроса і інш. Сцэнаграфія і тэатральны касцюм (мастакі-сцэнографы Д.Бароўскі, Э.Качаргін, В.Левенталь, Э.Стэнберг і інш.). Тэатры-студыі 1980-1990-х гг.: “Наш дом”, “Паўднёвы Захад”, “Табакерка”, “Чалавек”, “Майстэрня Пятра Фаменкі” і інш.