Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Театр метод. комплекст 2011-2012.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
07.09.2019
Размер:
356.35 Кб
Скачать

Тэма 4. Тэатр французскага Класіцызму (XVII ст.)

Галоўнае месца французскага тэатра другой паловы XVII ст. у еўрапейскім тэатральным мастацтве. Класіцызм як вядучы накірунак у тэатры Францыі. Трактат “Паэтычнае мастацтва” Н.Буало – эстэтычнае абгрунтаванне класіцызму. Нарматыўны характар класіцысцкай эстэтыкі. Пьер Карнэль – стваральнік новага тыпу гераічнай трагедыі. Яго трагедыі “Сід”, “Гарацый”. Жан Расін – выдатны драматург, пастаноўшчык і тэатральны педагог. Яго трагедыі “Андрамаха”, “Брытанік”, “Іфігенія ў Аўлідзе”. “Федра” – вяршыня творчасці Ж.Расіна. Эстэтыка класіцыстскага спектакля ў другой палове XVII ст. “Трагічная” сцэна і акцёры. Класіцыстскі стыль выканання трагедый, яго нарматыўнасць і арыстакратычны характар. Спецыфіка акцёрскага майстэрства: «мастацтва дэкламацыі», пластыка жэстаў і рухаў. Жан-Баціст Мальер і камічны тэатр Францыі другой паловы XVII ст. Узнікненне “высокай камедыі” – найбольш дэмакратычнага і жыццёва дакладнага жанру класіцызму. Барацьба Мальера за новы тып спектакля. Тэатральная дзейнасць Ж.-Б.Мальера. Сатырычныя камедыі “Тарцюф”, “Дон Жуан, або Каменны госць”, камедыі “Мізантроп”, “Мяшчанін у шляхецтве”. Народныя рысы камедый Мальера. Месца творчасці Мальера ў гісторыі сусветнага тэатральнага мастацтва.

Тэма 5. Заходнееўрапейскі тэатр эпохі Асветніцтва (XVIII ст.)

Агульная характарыстыка эпохі Асветніцтва. Нацыянальныя асаблівасці Асветніцтва ў еўрапейскіх краінах.

Французскі тэатр. Прадстаўнікі французскага Асветніцтва: Вальтэр, стваральнік трагедый “Эдып”, “Заіра”, “Магамет”; Дэні Дзідро, прыхільнік “мастацтва прадстаўлення”, аўтар “сур’ёзнай камедыі” “Пабочны сын” і “буржуазнай драмы” “Бацька сямейства”; П’ьер Агюстэн Бамаршэ, “абаронца трэцяга саслоўя”, яго камедыі “Севільскі цырульнік”, “Жаніцьба Фігара”. Асноўныя тэндэнцыі развіцця акцёрскага мастацтва ў Францыі XVIII ст. “Парадокс аб акцёры” Д.Дзідро – важнейшы тэарэтычны трактат аб акцёрскім майстэрстве. Рэформа тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва і тэатральнага касцюма. Тэатры Францыі: “Камеды Італьен”, “Камеды Франсэз”; народна-дэмакратычны характар мастацтва кірмашовых і бульварных тэатраў.

Англійскі тэатр. Асаблівасці развіцця англійскага Асветніцтва. Прывілеяваныя тэатры Лондана (Друры-Лейн, Ковент-Гардэн), іх барацьба з дэмакратычнымі «малымі» тэатрамі. Рэфарматарства ў галіне тэхнікі сцэны, дэкарацыйнага мастацтва і касцюма. Англійская драматургія эпохі Асветніцтва. Развіццё сентыментальнай дыдактычнай камедыі (“слёзнай”) і мяшчанскай (бытавой) драмы. Алівер Голдсміт і рэалізм яго камедыі “Ноч памылак”. Сатырычна-камедыйнае майстэрства Рычарда Брынслі Шэрыдана і яго “Школа зласлоўя”. Драматургія Генры Філдзінга. «Малыя» жанры англійскай драматургіі: “баладная опера”, фарс, пантаміма. “Опера жабракоў” Джона Гея. Дэвід Гарык – вядучы акцёр-рэаліст эпохі Асветніцтва. Агульная характарыстыка яго творчага метада, асаблівасці інтэрпрэтацыі шэкспіраўскіх роляў. Сутнасць тэатральных рэформ Гарыка. Гарык як кіраўнік тэатра і рэжысёр.

Італьянскі тэатр. Ідэі Асветніцтва і італьянскі тэатр. Асветніцкая рэформа на італьянскай сцэне. Барацьба з абмежаванасцю, схематызмам камедыі масак. Рэфарматар італьянскага тэатра Карла Гальдоні – бліскучы тэатральны педагог і драматург, аўтар камедый “Кафейня”, “Слуга двух гаспадароў”, “Гаспадыня гасцініцы”. Карла Гоцы – стваральнік новага плённага напрамку ў мастацтве – казкі для тэатра (ф’ябы): “Любоў да трох апельсінаў”, “Кароль-алень”, “Турандот”, “Зялёная птушка” і інш. Барацьба Гоцы супраць тэатральных рэформ Гальдоні. Акцёрскае і тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва Італіі XVIII ст.

Нямецкі тэатр. Рэформы нямецкага тэатра XVIII ст. творчасць нямецкіх драматургаў Лесінга, Гётэ і Шылера як вынік літаратурных і тэатральных дасягненняў эпохі Асветніцтва. “Гамбургская драматургія” Г.Э.Лесінга – галоўная тэарэтычная праца аб тэатры эпохі Асветніцтва. Драматычныя творы Лесінга “Эмілія Галоцці”, “Натан Мудры”. Іаган Вольфганг Гётэ – драматург і тэатральны дзеяч. Гістарычная драма “Эгмант”. Філасофская драма “Фаўст” – вяршыня творчасці Гётэ. Тэатральна-эстэтычныя ідэі і рэжысёрская дзейнасць Гётэ ў Веймарскім тэатры. Спецыфіка “веймарскага класіцызму”. Фрыдрых Шылер – вялікі нямецкі драматург-асветнік. Драмы “Разбойнікі”, “Каварства і каханне”, “Марыя Сцюарт”. Акцёрскае і дэкарацыйнае мастацтва нямецкага тэатра XVIII ст.