Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Театр метод. комплекст 2011-2012.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
07.09.2019
Размер:
356.35 Кб
Скачать

Тэма 6. Заходнееўрапейскі тэатр першай паловы XIX ст. Тэатр эпохі Рамантызму

Рамантызм як светаадчуванне, як творчы метад, як ідэйна-мастацкі напрамак у мастацтве, яго фарміраванне ў канцы XVIII – пачатку XIX стст. Узнікненне і эвалюцыя рамантычнага тэатра. Новы герой рамантычнага мастацтва, абнаўленне драматургічных жанраў, стылістыкі, сродкаў выразнасці. Асаблівасці развіцця рамантызму ў Францыі, Англіі, Германіі.

Французскі тэатр. Вялікая французская рэвалюцыя і тэатр. Стылёвыя асаблівасці рамантызму ў французскай драматургіі і тэатры (В.Гюго, А.Стэндаль, А.Дзюма-бацька, П.Мерымэ, А.дэ Мюсэ, А.-Э.Скрыб, А.Бальзак і інш.). Буйнейшы драматург-рамантык і тэарэтык тэатра Віктор Гюго. Рамантычныя драмы “Эрнані”, “Кароль забаўляецца”, “Марыя Цюдор”, “Руі Блаз”. Рамантычыя драмы А.Дзюма-бацькі “Генрых III і яго двор”, Антоній”, “Кін, або Геній і бяспутства”. Камедыі А.-Э.Скрыба “Лесвіца славы”, “Шклянка вады”.

Нямецкі тэатр. Нямецкі рамантызм у драматургіі і тэатры (Г. фон Кляйст, Г.Бюхнэр, К.Гуцкаў). Драматургія і тэатральна-эстэтычныя погляды Г.фон Кляйста. Тэатральна-эстэтычныя канцэпцыі Э.Т.Гофмана. Мюнхенскі прыдворны тэатр. Веймарскі тэатр.

Англійскі тэатр. Узнікненне рамантызма ў Англіі. Два напрамкі развіцця англійскага раматызму. Драматургія Дж.Байрана і П.Б.Шэлі. Англійская меладрама. Сцэнічны рэалізм англійскага тэатра сярэдзіны XIX ст. Афармленне спектакля рамантычнага тэатра. Тыпалогія ў вырашэнні сцэнічнай прасторы і касцюмаў. Тэатр Бэнкрофтаў і яго навацыі ў арганізацыі пастановак, перабудова тэатральнай залы, рэформа дэкарыцыйнага афармлення.

*Акцёрскае мастацтва Заходняй Еўропы першай паловы XIX ст. Акцёр у тэатры Рамантызму. Спецыфіка акцёрскага мастацтва. Фарміраванне нацыянальных акцёрскіх школ у Германіі: гамбургская (Лесінг), мангеймская (Шродэр), веймарская (Гётэ). Нямецкія акцёры-рамантыкі: Фердынанд Фрыдрых Флек, Людвіг Дзеўрыент. Фрыдрых Флек – буйнейшы прадстаўнік ранняга рамантызму ў Германіі. Станаўленне нямецкай рэжысуры. Тэатральная дзейнасць Карла Імермана. Творчасць буйнейшых акцёраў французскага рамантычнага тэатра: П’ер Бакаж, Мары Дарваль, Фрэдэрык Леметр. Пантаміма Гаспара-Баціста Дэбюро. Адраджэнне класіцысцкіх традыцый у творчасці Элізы Рашэль. Асноўныя тэндэнцыі развіцця акцёрскага мастацтва Англіі. Акцёрскае мастацтва ранняга рамантызму: Сара Сіданс, Джон Філіп Кэмбл, Джордж Фрэдэрык Кук. Уплыў эстэтыкі класіцызму. Эдмунд Кін – славуты трагік эпохі позняга рамантызму. Шэкспіраўскія ролі Кіна (Рамэо, Гамлет, Атэла). Фарміраванне акцёрскай школы тэатра перажывання. Рэжысёрская дзейнасць Чарльза Кіна.

Тэма 7. Заходнееўрапейскі тэатр другой паловы XIX – пачатку XX стст.

Французскі тэатр. Французская драматургія і тэатр перыяду II-й Імперыі (А.Дзюма-сын, В.Сарду, Э.Лабіш). Станаўленне натуралістычнага тэатра ў Францыі. Эміль Заля – буйнейшы драматург і тэарэтык натуралістычнага тэатра. Тэатральна-эстэтычныя ідэі Э.Заля. Драма “Тэрэза Ракен”, камедыя “Нашчадкі Рабурдэна”. Рух “Свабодных тэатраў”. Андрэ Антуан – вядучы французскі рэжысёр канца XIX – пачатку XX стст. “Свабодны тэатр” Антуана. Сутнасць сцэнічнай рэформы Антуана. Неарамантызм у французскім тэеатральным мастацтве канца XIX ст. Драматургія Эдмона Растана. Яго гераічная камедыя “Сірано дэ Бержэрак”, лірычныя драмы “Прынцэса Грёза”, “Рамантыкі”, “Шантэклер”.

Нямецкі тэатр. Развіцё сцэнічнага мастацтва ў Германіі і Аўстрыі. Драматургія і тэатральная дзейнасць Герхардта Гаўптмана. Раннія п’есы Гаўптмана: “Перад узыходам сонца”, сацыяльная драма “Ткачы”. Твор позняга перыяду “Перад заходам сонца”. Развіццё нямецкага натуралізму. Рэжысёрская дзейнасць Отта Брама і яго “Свабодная сцэна”. Творчы шлях Макса Рэйнхардта – буйнейшага нямецкага рэжысёра. Пастаноўкі ім шэкспіраўскіх п’ес. Імпрэсіянізм у аўстрыйскай драматургіі і тэатры. Драматургія Гуга фон Гофмансталя. Лірычныя (паэтычныя) драмы Гофмансталя: “Жанчына ў акне», “Вар’яцтва і Смерць». Маралітэ “Кожны”.

Англійскі тэатр. Рэалістычныя тэндэнцыі ў англійскім тэатры другой паловы XIX ст. Творчасць Аскара Уайльда. Іранічныя камедыі “Веер ледзі Уіндэрмір”, “Ідэальны муж”, “Як важна быць сур’ёзным”. Развіццё англійскага тэатра на мяжы XIX-ХХ стст. і творчасць Бернарда Шоў – драматурга, музычнага і тэатральнага крытыка, тэатрэтыка, заснавальніка так званага “інтэлектуальнага тэатра”. Драматургія Шоў: п’есы “Сэрцаед”, “Прафесія Місіс Уорэн”, “Пігмаліён”, гістарычныя драмы “Цэзар і Клеапатра”, драма “Дом, дзе разбіваюцца сэрцы” і інш. Значэнне творчай спадчыны Б.Шоў для сусветнага тэатра.

Скандзінаўскі тэатр. Скандзінаўская драматургія другой паловы XIX – пачатку XX стст. Паэтыка “новай драмы” і прадумовы ўзнікнення рэжысёрскага тэатра. Росквіт рэалістычнай драматургіі Нарвегіі і творчасць Генрыка Ібсэна – заснавальніка нацыянальнага тэатра, драматурга і тэатральнага мысліцеля. Эвалюцыя ібсэнаўскай творчасці. Рамантычная драма “Пер Гюнт”. Сацыяльна-псіхалагічныя драмы “Лялечны дом”, “Прывіды”, “Вораг народа”. Фарміраванне ідэйна-эстэтычных прынцыпаў сімвалізму ў тэатры і літаратуры. Творчасць, эстэтычныя погляды і тэатральная дзейнасць бельгійскага драматурга-сімваліста Морыса Метэрлінка. Яго тэорыя “статычнага тэатра” і тэорыя “маўклівасці”. П’есы Метэрлінка “Сляпыя”, “Цуд святога Антонія”, “Сіняя птушка” і інш. Уздзеянне творчасці Метэрлінка на эстэтыку і практыку тэатра на мяжы XIX-XX стст. Спецыфіка “натуралізму” Аўгуста Стрындберга. Драма “Фрэкен Юлія”, гістарычныя драмы (“Каралеўскі цыкл”): “Густаў Васа”, “Эрык XIV”. Сімвалісцкія тэндэнцыі ў позняй творчасці Стрындберга. Стварэнне ім Інтымнага тэатра.

*Акцёрскае мастацтва Заходняй Еўропы другой паловы XIX – пачатку ХХ стст. Акцёрскае мастацтва Германіі. Дзейнасць выдатнага акцёра-трагіка Аляксандра Маісі. Сцэнічнае мастацтва Англіі. Генрык Ірвінг – вядучы акцёр і рэжысёр тэатра “Ліцэўм”. Творчасць выдатнай англійскай актрысы Элен Тэры. Эдвард Гордан Крэг – акцёр, рэжысёр, мастак і тэарэтык тэатра. Італьянская акцёрская школа. Творчасць Эрнэста Росі. Гуманістычная трактоўка ім шэкспіраўскага рэпертуара: вобразы Гамлета, Ліра, Атэла. К.С.Станіслаўскі аб Э.Росі. Творчы шлях Тамаза Сальвіні.